Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Меркель зноў сазваніліся

© Sputnik / Виктор ТолочкоАнгела Меркель і Аляксандр Лукашэнка
Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Гэта другая тэлефонная размова беларускага прэзідэнта і канцлерын за апошнія два дні.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў правёў тэлефонную размову з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель, паведаміў Telegram-канал Пул першага, блізкі да прэс-службы беларускага лідара.
"Лукашэнка і Меркель правялі тэлефонную размову", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што Лукашэнка і Меркель прыйшлі да пэўнага разумення, як дзейнічаць далей у вырашэнні наяўных пытанняў адносна сітуацыі на мяжы.
Яны таксама дамовіліся, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і Еўрасаюза, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаны ад абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перагаворы з мэтай вырашэння існуючых праблем.
Акрамя таго, у гэтым кантэксце будуць улічваць, што рабіць з мігрантамі, якія хочуць патрапіць у Германію.
"Падчас размовы да прэзідэнта была даведзена просьба старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляйен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, што займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў, якія ўжо актыўна супрацоўнічаюць з беларускім бокам", – гаворыцца ў паведамленні.

Працяг дыялогу

Гэта ўжо другая тэлефонная размова палітыкаў за апошнія двое сутак - у першы раз яны размаўлялі па тэлефоне 15 лістапада каля гадзіны. Тады размова ішла аб мігрантах, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і імкнуцца трапіць у Германію.
Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў каля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".

Лагер мігрантаў на мяжы

Вялікая група мігрантаў сабралася каля беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Яны разбілі лагер, у якім правялі тыдзень, а ў панядзелак, 15 лістапада, перамясціліся да пункта пропуску "Брузгі". У аўторак, 16 лістапада, абстаноўка абвастрылася.
Некаторыя мігранты распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю сумежнай краіны. Для гэтага яны паспрабавалі дэманціраваць загароды.
Каб адцясніць бежанцаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты і вадамёты. У адказ паляцелі камяні, плітка і палкі.
Бліжэй да вечара сітуацыя стабілізавалася, мігрантам не ўдалося прарваць ачапленне. Некаторыя пазней размясціліся ў лагістычным цэнтры "Брузгі", дзе беларускія ўлады арганізавалі для бежанцаў начлег.
Нагадаем, некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу знаходзяцца каля меж Беларусі вось ужо больш за тыдзень. Яны хочуць патрапіць у Германію, але польскі бок іх не прапускае.
Сцягі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
У Крамлі лічаць важным устанаўленне кантакту паміж Беларуссю і ЕС
Таксама на Sputnik:
Урад ФРГ лічыць, што дыялог з Лукашэнкам мае сэнс
Названа дата авіярэйса па вывазе іракскіх мігрантаў з Беларусі
Накармілі, абагрэлі і дадому? Што адбываецца з мігрантамі пасля разгону - відэа
СК Беларусі ўзбудзіў справу супраць польскіх сілавікоў
Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель
Польшча пагражае прымяненнем зброі на мяжы ў выпадку неабходнасці
Лаўроў: Польшча бясчынствуе, а ЕС прымяняе двайныя стандарты
Стужка навiн
0