https://bel.sputnik.by/20211118/putsn-eropa-vykarystovae-mgratsyyny-kryzs-dlya-tssku-na-mnsk-1058069803.html
Пуцін: Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск
Пуцін: Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск
Sputnik Беларусь
Уладзімір Пуцін заявіў, што важна прадухіліць некантраляваныя плыні бежанцаў з Афганістана і тэрарыстаў. 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T17:02+0300
2021-11-18T17:02+0300
2021-11-18T17:28+0300
калючая загарода еўрасаюза
еўропа
уладзімір пуцін
нелегальныя мігранты
крызіс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058069000_0:0:3051:1717_1920x0_80_0_0_f9e3300ce0cf36f9802302ccf010d160.jpg
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск, такую заяву зрабіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС РФ.Гаворачы аб сітуацыі ў Беларусі, прэзідэнт РФ адзначыў, што яна хаця і супакоілася, але праблемы яшчэ застаюцца, і ў Расіі разумеюць гэта. Пуцін дадаў, што РФ заклікае да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй. Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў 2020 годзе, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі прайшлі шматтысячныя пратэсты нязгодных з вынікамі."Са свайго боку Расія, безумоўна, прадоўжыць лінію на ўмацаванне сувязей і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю. Будзе рэалізоўваць усе 28 прынятых нядаўна галіновых саюзных праграм па фарміраванню агульнай эканамічнай прасторы", - падкрэсліў расійскі лідэр.Ён дадаў, што Масква мае намер пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, крэдытна-банкаўскай палітыкі з Мінскам.Крызіс на мяжыНа мяжы Беларусі і Польшчы ўжо больш за 10 сутак знаходзяцца каля 2 тысяч мігрантаў у надзеі патрапіць у краіны ЕС. Польскія ўлады ўзмацнілі ахову межаў, сцягнулі вайскоўцаў і спыняюць спробы нелегалаў пракрасціся на тэрыторыю краіны, абвінавачваючы Мінск у міграцыйным крызісе. Усе гэтыя абвінавачанні Беларусь абвяргае, заяўляючы, што Польшча гвалтоўна выдварвае мігрантаў.Сітуацыю ўжо двойчы абмеркавалі па тэлефоне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і в. а. канцлера Германіі Ангела Меркель, да гэтага Меркель па гэтым пытанні як мінімум двойчы стэлефаноўвалася з Уладзімірам Пуціным.На фоне міграцыйнага крызісу Еўрасаюз зацвердзіў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі. Кіраўнікі МЗС краін ЕС вызначылі, што пад санкцыі трапяць фізічныя і юрыдычныя асобы - авіякампаніі і турагенцтвы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у дастаўцы ў Беларусь мігрантаў.
https://bel.sputnik.by/20211118/pryshchepk-reys-u-bagdad--maradona-11-y-dzen-mgranta-na-myazhy-1058066593.html
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058069000_322:0:3051:2047_1920x0_80_0_0_5670ee69cefd1e8bbbbefede5e096d4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўропа, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, крызіс
еўропа, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, крызіс
Пуцін: Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск
17:02 18.11.2021 (абноўлена: 17:28 18.11.2021) Уладзімір Пуцін заявіў, што важна прадухіліць некантраляваныя плыні бежанцаў з Афганістана і тэрарыстаў.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск, такую заяву зрабіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС РФ.
"Нельга не бачыць, што заходнія краіны выкарыстоўваюць міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы як новую нагоду для напружання ў блізкім для нас рэгіёне, для ціску на Мінск. І пры гэтым (краіны Захаду - Sputnik) забываюцца на ўласныя абавязацельствы ў гуманітарнай сферы" , - cказаў расійскі лідэр.
Гаворачы аб сітуацыі ў Беларусі, прэзідэнт РФ адзначыў, што яна хаця і супакоілася, але праблемы яшчэ застаюцца, і ў Расіі разумеюць гэта. Пуцін дадаў, што РФ заклікае да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй.
Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў 2020 годзе, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі прайшлі шматтысячныя пратэсты нязгодных з вынікамі.
"Са свайго боку Расія, безумоўна, прадоўжыць лінію на ўмацаванне сувязей і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю. Будзе рэалізоўваць усе 28 прынятых нядаўна галіновых саюзных праграм па фарміраванню агульнай эканамічнай прасторы", - падкрэсліў расійскі лідэр.
Ён дадаў, што Масква мае намер пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, крэдытна-банкаўскай палітыкі з Мінскам.
На мяжы Беларусі і Польшчы ўжо больш за 10 сутак знаходзяцца каля 2 тысяч мігрантаў у надзеі патрапіць у краіны ЕС. Польскія ўлады ўзмацнілі ахову межаў, сцягнулі вайскоўцаў і спыняюць спробы нелегалаў пракрасціся на тэрыторыю краіны, абвінавачваючы Мінск у міграцыйным крызісе. Усе гэтыя абвінавачанні Беларусь абвяргае, заяўляючы, што Польшча гвалтоўна выдварвае мігрантаў.
Сітуацыю ўжо двойчы абмеркавалі па тэлефоне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і в. а. канцлера Германіі Ангела Меркель, да гэтага Меркель па гэтым пытанні як мінімум двойчы стэлефаноўвалася з Уладзімірам Пуціным.
На фоне міграцыйнага крызісу Еўрасаюз зацвердзіў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі. Кіраўнікі МЗС краін ЕС вызначылі, што пад санкцыі трапяць фізічныя і юрыдычныя асобы - авіякампаніі і турагенцтвы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у дастаўцы ў Беларусь мігрантаў.