https://bel.sputnik.by/20211119/lskovch-use-mgranty-khochuts-patrapts-u-germanyu-a-ne-zastatstsa--belarus-1058080851.html
Лісковіч: усе мігранты хочуць патрапіць у Германію, а не застацца ў Беларусі
Лісковіч: усе мігранты хочуць патрапіць у Германію, а не застацца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Бежанцам прапаноўвалі застацца ў Беларусі і знайсці працу, ім маглі б дапамагчы тут з жыллём, запэўніў ён. 19.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-19T09:49+0300
2021-11-19T09:49+0300
2021-11-19T09:49+0300
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
германія
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058076567_0:173:3001:1861_1920x0_80_0_0_282aa8139f12bc10858eb0c9c764c6fb.jpg
МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Бежанцы хочуць у Германію, а не заставацца ў Беларусі, паведаміў член Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, упаўнаважаны па каардынацыі аказання гуманітарнай дапамогі.Паводле яго слоў, у лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы ён працуе ўжо дзесяць дзён і знаходзіцца з імі ў кантакце."Усе яны жадаюць у Еўропу, яны жадаюць у Германію, яны жадаюць туды, куды іх паклікалі", - сказаў член Савета Рэспублікі.Пры гэтым ён запэўніў, што беларускія ўлады зрабілі для мігрантаў усё, пачынаючы ад забеспячэння гарачай ежай і прытулкам, да цёплых рэчаў і вады.Аўтакрамы і абменнікіЁн падкрэсліў, што беларускі бок зрабіў для бежанца ўсё магчымае: забяспечыў дахам над галавой, ежай, вадой, цёплымі рэчамі.Віктар Лісковіч удакладніў, што кожны дзень мігрантам на мяжы выдаецца каля васьмі тон прадуктаў харчавання, для іх арганізавалі работу аўтакрам і абменных пунктаў.У Германіі мігрантаў не чакаюцьРаней крыніца ва ўрадзе ФРГ паведаміла, што Ангела Меркель адмовілася прымаць на тэрыторыі мігрантаў, якія захраснулі на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.Кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зеехафер у сваю чаргу і ўвогуле назваў ілжывымі паведамленні аб тым, што нямецкія ўлады гатовы прыняць дзве тысячы мігрантаў з беларуска-польскай мяжы.Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не збіраецца даваць гуманітарны калідор для мігрантаў. Таксама ён адзначыў, што Ангела Меркель не паведамляла яму аб дамоўленасцях даставіць мігрантаў у Германію.Чытайце таксама:
беларусь
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058076567_44:0:2711:2000_1920x0_80_0_0_b0c462abc96b233779404689db1fbd68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, германія, нелегальныя мігранты
беларусь, германія, нелегальныя мігранты
Лісковіч: усе мігранты хочуць патрапіць у Германію, а не застацца ў Беларусі
Бежанцам прапаноўвалі застацца ў Беларусі і знайсці працу, ім маглі б дапамагчы тут з жыллём, запэўніў ён.
МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Бежанцы хочуць у Германію, а не заставацца ў Беларусі, паведаміў член Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, упаўнаважаны па каардынацыі аказання гуманітарнай дапамогі.
Паводле яго слоў, у лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы ён працуе ўжо дзесяць дзён і знаходзіцца з імі ў кантакце.
"Усе яны жадаюць у Еўропу, яны жадаюць у Германію, яны жадаюць туды, куды іх паклікалі", - сказаў член Савета Рэспублікі.
Пры гэтым ён запэўніў, што беларускія ўлады зрабілі для мігрантаў усё, пачынаючы ад забеспячэння гарачай ежай і прытулкам, да цёплых рэчаў і вады.
Ён падкрэсліў, што беларускі бок зрабіў для бежанца ўсё магчымае: забяспечыў дахам над галавой, ежай, вадой, цёплымі рэчамі.
Віктар Лісковіч удакладніў, што кожны дзень мігрантам на мяжы выдаецца каля васьмі тон прадуктаў харчавання, для іх арганізавалі работу аўтакрам і абменных пунктаў.
"Мы прапаноўвалі ім застацца ў Беларусі. Мы знойдзем вам работу, дапаможам з жыллём. Але ў іх свая мэта. Яны хочуць трапіць за мяжу, хочуць спыніцца ў Германіі, іншых краінах. І мы перашкодзіць ім не можам", - лічыць ён.
У Германіі мігрантаў не чакаюць
Раней крыніца ва ўрадзе ФРГ паведаміла, што Ангела Меркель адмовілася прымаць на тэрыторыі мігрантаў, якія захраснулі на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.
Кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зеехафер у сваю чаргу і ўвогуле назваў ілжывымі паведамленні аб тым, што нямецкія ўлады гатовы прыняць дзве тысячы мігрантаў з беларуска-польскай мяжы.
Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не збіраецца даваць гуманітарны калідор для мігрантаў. Таксама ён адзначыў, што Ангела Меркель не паведамляла яму аб дамоўленасцях даставіць мігрантаў у Германію.
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона:
11-ы дзень мігрантаў на мяжыЭкстраная аперацыя: беларускія дактары выратавалі жыццё бежанцу з Ірака
У гасцях добра, а дома лепш: як праходзіў
эвакуацыйны рэйс у Ірак