https://bel.sputnik.by/20211121/pradstank-saaz-pryekhal--tsentr-razmyashchennya-bezhantsa-na-myazhy-1058126950.html
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Sputnik Беларусь
Для бежанцаў выдзелілі транспартна-лагістычны цэнтр непадалёк ад пагранперахода "Брузгі", іх забяспечваюць харчаваннем, адзеннем і меддапамогай. 21.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-21T11:49+0300
2021-11-21T11:49+0300
2021-11-21T11:50+0300
калючая загарода еўрасаюза
адзенне
бежанцы
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
сааз
гуманітарная дапамога
лагер
харчаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/15/1058126376_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_c7bd2e451932f17655ca97089e498cc8.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Прадстаўнікі МНС, унутраныя войскі, Чырвоны Крыж, ваенныя, пагранічнікі, супрацоўнікі МУС працуюць у цэнтры размяшчэння бежанцаў, аб гэтым заявіў памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.У нядзелю гандлёва-лагістычны цэнтр на мяжы, дзе знаходзяцца бежанцы з краін Блізкага Усходу, наведваюць прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).Караеў расказаў прадстаўнікам СААЗ аб умовах размяшчэння людзей.Паводле яго слоў, мігрантаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму, няшмат – пастаянны маніторынг жадаючых адправіцца дадому праводзяць пагранічнікі. Большасць бежанцаў усё яшчэ жадае патрапіць у Германію.Мігрантам кругласутачна аказваецца медыцынская дапамога – усяго ў стацыянары яе ўжо атрымалі каля 100 чалавек. Асноўныя прычыны шпіталізацыі – пнеўманіі, абвастрэне захворванняў лёгкіх і дыябет.У асноўным мігранты звяртаюцца са скаргамі на кашаль, насмарк, болі ў грудной клетцы і жываце. Лекаў для лячэння, па словах Караева, дастаткова.Дзяцей пры неабходнасці адвозяць для абследавання ў бальніцу, гэта ж датычыцца і цяжарных.Місія СААЗ прыехала ў рэспубліку напярэдадні. Тэхнічны спецыяліст Еўрапейскага рэгіянальнага бюро арганізацыі Йозэф Бартовіч, які ўзначальвае місію ў Беларусі, назваў галоўнай мэтай прыезду ўзаемадзеянне з беларускім Міністэрствам аховы здароўя і іншымі структурамі, "каб зразумець, якім чынам СААЗ можа садзейнічаць вырашэнню сітуацыі і задавальненню патрэбнасцей мігрантаў".Мігранты ў БеларусіСтыхійны лагер мігрантаў арганізаваўся на мяжы Беларусі з Польшчай каля пагранперахода "Брузгі" 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек, сярод якіх жанчыны з маленькімі дзецьмі, будавалі стыхійнае жыллё і начавалі на адкрытым паветры ў надзеі патрапіць на тэрыторыю ЕС.Беларускі бок аказвае ім усю магчымую дапамогу з харчаваннем, вадой, дровамі і іншымі неабходнымі сродкамі для жыцця. Акрамя таго, для размяшчэння мігрантаў было выдзелена памяшканне транспартна-лагістычнага цэнтра.Частка людзей перабралася туды адразу, частка, якая баялася дэпартацыі з цэнтра, адмовілася. Аднак з-за ўмоў надвор'я ў выніку ўсе бежанцы размясціліся ў ГЛЦ.Людзей забяспечваюць харчаваннем і медыцынскай дапамогай. Акрамя таго, як напярэдадні паведаміў Каранік, у гандлёва-лагістычным цэнтры ўзмоцнены меры бяспекі: павялічана і размеркавана колькасць вогнетушыцеляў, наладжана відэаназіранне.У цэнтры кругласутачна дзяжураць пажарныя патрулі, якія ўвесь час манітораць сітуацыю.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211120/stuatsyya-skladanaya-msya-saaz-prybyla--belarus-na-dapamogu-mgrantam-1058118612.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/15/1058126376_192:0:1092:675_1920x0_80_0_0_129e360d54a29ff4f867e5e2f3b9f8cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзенне, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, сааз, гуманітарная дапамога, лагер, харчаванне, дапамога, пагранпераход
адзенне, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, сааз, гуманітарная дапамога, лагер, харчаванне, дапамога, пагранпераход
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
11:49 21.11.2021 (абноўлена: 11:50 21.11.2021) Для бежанцаў выдзелілі транспартна-лагістычны цэнтр непадалёк ад пагранперахода "Брузгі", іх забяспечваюць харчаваннем, адзеннем і меддапамогай.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Прадстаўнікі МНС, унутраныя войскі, Чырвоны Крыж, ваенныя, пагранічнікі, супрацоўнікі МУС працуюць у цэнтры размяшчэння бежанцаў, аб гэтым заявіў памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
У нядзелю гандлёва-лагістычны цэнтр на мяжы, дзе знаходзяцца бежанцы з краін Блізкага Усходу, наведваюць прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Караеў расказаў прадстаўнікам СААЗ аб умовах размяшчэння людзей.
"Чырвоны Крыж размяркоўвае дапамогу ад грамадзян і арганізацый. У воінскай часці на 6 палявых кухнях гатуецца абед, на сняданак – чай і яйкі, таксама выдаюць сухія прадуктовыя наборы", - прыводзіць словы Караева БелТА.
Паводле яго слоў, мігрантаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму, няшмат – пастаянны маніторынг жадаючых адправіцца дадому праводзяць пагранічнікі. Большасць бежанцаў усё яшчэ жадае патрапіць у Германію.
Мігрантам кругласутачна аказваецца медыцынская дапамога – усяго ў стацыянары яе ўжо атрымалі каля 100 чалавек. Асноўныя прычыны шпіталізацыі – пнеўманіі, абвастрэне захворванняў лёгкіх і дыябет.
У асноўным мігранты звяртаюцца са скаргамі на кашаль, насмарк, болі ў грудной клетцы і жываце. Лекаў для лячэння, па словах Караева, дастаткова.
Дзяцей пры неабходнасці адвозяць для абследавання ў бальніцу, гэта ж датычыцца і цяжарных.
Місія СААЗ прыехала ў рэспубліку напярэдадні. Тэхнічны спецыяліст Еўрапейскага рэгіянальнага бюро арганізацыі Йозэф Бартовіч, які ўзначальвае місію ў Беларусі, назваў галоўнай мэтай прыезду ўзаемадзеянне з беларускім Міністэрствам аховы здароўя і іншымі структурамі, "каб зразумець, якім чынам СААЗ можа садзейнічаць вырашэнню сітуацыі і задавальненню патрэбнасцей мігрантаў".
Стыхійны лагер мігрантаў арганізаваўся на мяжы Беларусі з Польшчай каля пагранперахода "Брузгі" 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек, сярод якіх жанчыны з маленькімі дзецьмі, будавалі стыхійнае жыллё і начавалі на адкрытым паветры ў надзеі патрапіць на тэрыторыю ЕС.
Беларускі бок аказвае ім усю магчымую дапамогу з харчаваннем, вадой, дровамі і іншымі неабходнымі сродкамі для жыцця. Акрамя таго, для размяшчэння мігрантаў было выдзелена памяшканне транспартна-лагістычнага цэнтра.
Частка людзей перабралася туды адразу, частка, якая баялася дэпартацыі з цэнтра, адмовілася. Аднак з-за ўмоў надвор'я ў выніку ўсе бежанцы размясціліся ў ГЛЦ.
Людзей забяспечваюць харчаваннем і медыцынскай дапамогай. Акрамя таго, як напярэдадні паведаміў Каранік, у гандлёва-лагістычным цэнтры ўзмоцнены меры бяспекі: павялічана і размеркавана колькасць вогнетушыцеляў, наладжана відэаназіранне.
У цэнтры кругласутачна дзяжураць пажарныя патрулі, якія ўвесь час манітораць сітуацыю.
Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН
прывязе бежанцам гумдапамогуДадому ці ў Германію? Каранік распавёў,
аб чым просяць мігрантыТоны кашы, ролтана і кансерваў:
чым кормяць мігрантаўУ цэнтр бежанцаў на мяжы з Польшчай
прыехалі прадстаўнікі ААН у БеларусіЛукашэнка
абвінаваціў Польшчу ў парушэнні дзяржаўнай мяжы з Беларуссю
У цеснаце, ды не ў крыўдзе:
мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа
Расійскі Чырвоны крыж
пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы