https://bel.sputnik.by/20211122/stala-vyadoma-u-yakuyu-sumu-belarus-abykhodztstsa-trymanne-mgranta-1058140793.html
Стала вядома, у якую суму Беларусі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў
Стала вядома, у якую суму Беларусі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў
Sputnik Беларусь
Паводле слоў спецыяліста, у затраты дзяржавы ўваходзяць таксама пашкоджаная інфраструктура ў пункце пропуску "Брузгі", а таксама высечаны лес на граніцы, дзе... 22.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-22T10:46+0300
2021-11-22T10:46+0300
2021-11-22T10:46+0300
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
пп "брузгі"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058090738_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_b397a848608e35a13e700b5d7fef3bfe.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Сутачнае ўтрыманне мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, абыходзіцца краіне ў 20 тысяч еўра, расказала старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юлія Абуховіч.Паводле яе слоў, ёсць такія затраты, якія пралічыць ужо немагчыма. Гэта - пазаўрочная праца медыкаў, праваахоўнікаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў МНС, журналістаў."Гэта таксама затраты дзяржавы, ніяк не даходы. Ускосныя страты. Гэта пашкоджаная інфраструктура на мяжы, высечаны лес. Я пакуль не бачу прыбытку", - ацаніла Абуховіч.Чым кормяць мігрантаў на мяжы?Кожны дзень, паводле звестак Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, прыбывае 8 тон прадуктаў.Таксама ў крызісным цэнтры, дзе размясціліся мігранты, вайскоўцы рыхтуюць 2 тоны кашы на абед, а валанцёры раздаюць амаль 4 тоны сухіх пайкоў – па пакеце на чалавека. Унутры пакета – тры пачкі вермішэлі хуткага прыгатавання, хлеб, рыбныя кансервы, два слоікі тушонкі, палка каўбасы, печыва і вафлі.Акрамя таго, да лагістычнага цэнтра ў апошнія дні прыязджае і аўтакрама, дзе мігранты могуць набыць іншыя неабходныя ім прадукты. Бежанцы выстройваюцца ў чэргі за хлебабулачнымі вырабамі, згушчонкай, малаком, шакаладам, шаурмай, хот-догамі, а таксама цыгарэтамі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211119/yak-zladzl-svoy-pobyt-mgranty--lagstychnym-tsentry---fota-1058093335.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058090738_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_cb6367479ae5dc6f34aa14ed6da56794.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, пп "брузгі"
беларусь, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, пп "брузгі"
Стала вядома, у якую суму Беларусі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў
Паводле слоў спецыяліста, у затраты дзяржавы ўваходзяць таксама пашкоджаная інфраструктура ў пункце пропуску "Брузгі", а таксама высечаны лес на граніцы, дзе бежанцы ўладкавалі стыхійны лагер.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Сутачнае ўтрыманне мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, абыходзіцца краіне ў 20 тысяч еўра, расказала старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юлія Абуховіч.
"Возьмем, дапусцім, дадзеныя аб утрыманні людзей у бальніцах. Там цёпла, светла, мінімум двухразовае харчаванне. Па самых маленькіх мерках для беларускіх грамадзян такая ніжняя планка - 30 рублёў у суткі. Калі замежны грамадзянін, то сума падвойваецца. Памножым гэта на 2 тысячы афіцыйна абвешчаных бежанцаў: 60 тысяч беларускіх рублёў - гэта каля 20 тысяч еўра ў дзень", - растлумачыла эксперт у эфіры тэлеканала СТБ.
Паводле яе слоў, ёсць такія затраты, якія пралічыць ужо немагчыма. Гэта - пазаўрочная праца медыкаў, праваахоўнікаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў МНС, журналістаў.
"Гэта таксама затраты дзяржавы, ніяк не даходы. Ускосныя страты. Гэта пашкоджаная інфраструктура на мяжы, высечаны лес. Я пакуль не бачу прыбытку", - ацаніла Абуховіч.
Чым кормяць мігрантаў на мяжы?
Кожны дзень, паводле звестак Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, прыбывае 8 тон прадуктаў.
Таксама ў крызісным цэнтры, дзе размясціліся мігранты, вайскоўцы рыхтуюць 2 тоны кашы на абед, а валанцёры раздаюць амаль 4 тоны сухіх пайкоў – па пакеце на чалавека. Унутры пакета – тры пачкі вермішэлі хуткага прыгатавання, хлеб, рыбныя кансервы, два слоікі тушонкі, палка каўбасы, печыва і вафлі.
Акрамя таго, да лагістычнага цэнтра ў апошнія дні прыязджае і аўтакрама, дзе мігранты могуць набыць іншыя неабходныя ім прадукты. Бежанцы выстройваюцца ў чэргі за хлебабулачнымі вырабамі, згушчонкай, малаком, шакаладам, шаурмай, хот-догамі, а таксама цыгарэтамі.
Расійскі Чырвоны Крыж адкрыў
рахунак для дапамогі бежанцам на мяжы Беларусі
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў
цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Міжнародная
арганізацыя па міграцыі ААН прывязе бежанцам гумдапамогу