https://bel.sputnik.by/20211123/charga-na-12-km-polskya-punkty-propusku-ne-paspyavayuts-afarmlyats-fury-1058188764.html
Чарга на 12 км: польскія пункты пропуску не паспяваюць афармляць фуры
Чарга на 12 км: польскія пункты пропуску не паспяваюць афармляць фуры
Sputnik Беларусь
Пасля таго, як Польшча закрыла аўтамабільны рух у Кузніцы, дальнабойшчыкі, якія едуць ў ЕС праз Беларусь, накіраваліся ў іншыя КПП. 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T15:48+0300
2021-11-23T15:48+0300
2021-11-23T15:48+0300
калючая загарода еўрасаюза
польшча
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
ес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0a/1057083024_0:208:3081:1941_1920x0_80_0_0_907b54d75478cbbe437ceee33960b13d.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Польскія пункты пропуску "Баброўнікі" і "Кукурыкі" не спраўляюцца з выкананнем дамоўленасцей па пропуску вялікагрузаў з-за закрыцця ПП "Кузніца" (з беларускай тэрыторыі - "Брузгі"), каля якога раней мігранты ўладкавалі стыхійны лагер, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.Польскія пункты пропуску "Баброўнікі" і "Кукурыкі", па паведамленні прэс-службы беларускага памежнага ведамства, не спраўляюцца з выкананнем існуючых дамоўленасцяў. Так, за мінулыя суткі еўрапейскія ПП на мяжы з Беларуссю прапусцілі 75% грузавікоў, якія стаяць у чарзе."Менш за ўсё фур - 317 з 500 згодна з прапускной здольнасцю - уехала ў Еўрасаюз праз польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца"), - адзначылі ў ДПК.Зараз на беларуска-еўрапейскіх межах у чэргах на выезд стаіць больш за 3 тысячы фур. Больш за дзве тысячы – на літоўскім напрамку, каля 900 – на польскім. У "Бераставіцы" чарга расцягнулася на 12 кіламетраў.У пагранкамітэце адзначылі, што беларускі бок па-ранейшаму ў поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па пропуску грузавікоў.Беларусь хоча адкрыць рух праз "Брузгі"На мінулым тыдні Мінск праінфармаваў польскі бок, што паблізу пункта пропуску "Кузніца" больш няма мігрантаў і ён хоча аднавіць яго работу. Адказу ад польскай пагранслужбы пакуль не было, рух праз ПП застаецца закрытым.Нагадаем, пункт пропуску "Кузніца" быў закрыты 9 лістапада па ініцыятыве польскага боку з-за наплыву дзвюх тысяч мігрантаў. Паблізу яго сабралася вялікая колькасць мігрантаў, якія штурмам спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Польшчы.Чытайце таксама:
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0a/1057083024_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_16224e5a97f66e24ef3f1f18ba00ae8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, ес
польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, ес
Чарга на 12 км: польскія пункты пропуску не паспяваюць афармляць фуры
Пасля таго, як Польшча закрыла аўтамабільны рух у Кузніцы, дальнабойшчыкі, якія едуць ў ЕС праз Беларусь, накіраваліся ў іншыя КПП.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Польскія пункты пропуску "Баброўнікі" і "Кукурыкі" не спраўляюцца з выкананнем дамоўленасцей па пропуску вялікагрузаў з-за закрыцця ПП "Кузніца" (з беларускай тэрыторыі - "Брузгі"), каля якога раней мігранты ўладкавалі стыхійны лагер, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Польскія пункты пропуску "Баброўнікі" і "Кукурыкі", па паведамленні прэс-службы беларускага памежнага ведамства, не спраўляюцца з выкананнем існуючых дамоўленасцяў. Так, за мінулыя суткі еўрапейскія ПП на мяжы з Беларуссю прапусцілі 75% грузавікоў, якія стаяць у чарзе.
"Менш за ўсё фур - 317 з 500 згодна з прапускной здольнасцю - уехала ў Еўрасаюз праз польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца"), - адзначылі ў ДПК.
Зараз на беларуска-еўрапейскіх межах у чэргах на выезд стаіць больш за 3 тысячы фур. Больш за дзве тысячы – на літоўскім напрамку, каля 900 – на польскім. У "Бераставіцы" чарга расцягнулася на 12 кіламетраў.
У пагранкамітэце адзначылі, што беларускі бок па-ранейшаму ў поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па пропуску грузавікоў.
Беларусь хоча адкрыць рух праз "Брузгі"
На мінулым тыдні Мінск праінфармаваў польскі бок, што паблізу пункта пропуску "Кузніца" больш няма мігрантаў і ён хоча аднавіць яго работу. Адказу ад польскай пагранслужбы пакуль не было, рух праз ПП застаецца закрытым.
Нагадаем, пункт пропуску "Кузніца" быў закрыты 9 лістапада па ініцыятыве польскага боку з-за наплыву дзвюх тысяч мігрантаў. Паблізу яго сабралася вялікая колькасць мігрантаў, якія штурмам спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Польшчы.
Польшча пакуль не закрывае
чыгуначны пункт "Кузніца" на мяжы з Беларуссю
ДПК Беларусі:
чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў
Польшча выходзіць з ініцыятывай адэкватных
рашэнняў па мігрантах – ДПК