https://bel.sputnik.by/20211123/mzs-ltvy-ruchy-belaruskamu-dyplamatu-notu-pratestu-1058194720.html
МЗС Літвы ўручыла беларускаму дыпламату ноту пратэсту
МЗС Літвы ўручыла беларускаму дыпламату ноту пратэсту
Sputnik Беларусь
Чарговы дэмарш балтыйскай рэспублікі ў адносінах да беларускага боку выкліканы планамі запуску другога энергаблока БелАЭС. 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T16:27+0300
2021-11-23T16:27+0300
2021-11-23T16:41+0300
белаэс
літва
белаэс у астраўцы
дыпламат
мзс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0d/1046136952_0:178:3006:1869_1920x0_80_0_0_f7a549b2be917e2127e3e4e02edbf49c.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Прадстаўніку пасольства Беларусі ў Літве была ўручана нота пратэсту ў сувязі з планамі пачаць фізічны пуск другога энергаблока Беларускай АЭС да канца 2021 года, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС балтыйскай рэспублікі.Афіцыйны Вільнюс сцвярджае, што пачатак эксплуатацыі другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі падвоіць пагрозы ядзернай бяспецы і навакольнаму асяроддзю Літвы і ўсяго рэгіёна.У сувязі з гэтым МЗС рэспублікі заклікала Беларусь устрымацца ад гэтага рашэння, а таксама запатрабавала прыпыніць работу першага энергаблока АЭС да таго часу, пакуль не будуць выкананы ўсе сучасныя патрабаванні ядзернай бяспекі, на якіх настойвае балтыйская рэспубліка.Пры гэтым у МЗС адзначылі, што рашэнне беларускага боку пабудаваць атамную станцыю ў непасрэднай блізкасці ад літоўскай мяжы і Вільнюса было і застаецца важнейшым пытаннем у двухбаковых адносінах, улічваючы іншыя нявырашаныя праблемы, якія маюць месца цяпер.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.Чытайце таксама:
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0d/1046136952_139:0:2868:2047_1920x0_80_0_0_83eb2e04fa8bae345daf958ee97071d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, белаэс у астраўцы, дыпламат, мзс
літва, белаэс у астраўцы, дыпламат, мзс
МЗС Літвы ўручыла беларускаму дыпламату ноту пратэсту
16:27 23.11.2021 (абноўлена: 16:41 23.11.2021) Чарговы дэмарш балтыйскай рэспублікі ў адносінах да беларускага боку выкліканы планамі запуску другога энергаблока БелАЭС.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Прадстаўніку пасольства Беларусі ў Літве была ўручана нота пратэсту ў сувязі з планамі пачаць фізічны пуск другога энергаблока Беларускай АЭС да канца 2021 года, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС балтыйскай рэспублікі.
Афіцыйны Вільнюс сцвярджае, што пачатак эксплуатацыі другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі падвоіць пагрозы ядзернай бяспецы і навакольнаму асяроддзю Літвы і ўсяго рэгіёна.
У сувязі з гэтым МЗС рэспублікі заклікала Беларусь устрымацца ад гэтага рашэння, а таксама запатрабавала прыпыніць работу першага энергаблока АЭС да таго часу, пакуль не будуць выкананы ўсе сучасныя патрабаванні ядзернай бяспекі, на якіх настойвае балтыйская рэспубліка.
"Пакуль Беларуская АЭС працуе на Астравецкай пляцоўцы, Літва будзе выкарыстоўваць усе магчымыя дыпламатычныя, палітычныя, прававыя і тэхнічныя меры для абароны дабрабыту свайго народа і інтарэсаў нацыянальнай бяспекі", - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Літвы.
Пры гэтым у МЗС адзначылі, што рашэнне беларускага боку пабудаваць атамную станцыю ў непасрэднай блізкасці ад літоўскай мяжы і Вільнюса было і застаецца важнейшым пытаннем у двухбаковых адносінах, улічваючы іншыя нявырашаныя праблемы, якія маюць месца цяпер.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
Мінэнерга растлумачыла чарговае
адключэнне БелАЭСМінск і Масква правядуць
перамовы па перавозках ядзерных матэрыялаў
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС