https://bel.sputnik.by/20211030/eksperty-magate-zavyarshyl-rabotu-na-belaes-1057556078.html
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
Sputnik Беларусь
У складзе місіі на Астравецкай АЭС працавалі спецыялісты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі, Украіны. 30.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-30T10:10+0300
2021-10-30T10:10+0300
2021-10-30T10:10+0300
белаэс
магатэ
белаэс у астраўцы
эксперт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0e/1047386199_0:91:1200:766_1920x0_80_0_0_a00e53678711ab5594ed1c5b2c796a06.jpg
МІНСК, 30 кас - Sputnik. У пятніцу завяршыўся паўторны візіт экспертаў місіі Міжнароднага агенцтва па ядзернай энергіі Pre-OSART, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.Спецыялісты прыбылі на Астравекую АЭС у панядзелак, 25 кастрычніка ў рамках праекта тэхнічнага супрацоўніцтва "Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі"."На працягу тыдня мы ўсебакова разгледзелі мерапрыемствы, выкананыя беларускім бокам па рэкамендацыях і прапановах, атрыманых у час місіі OSART у 2019 годзе", - сказаў кіраўнік каманды экспертаў Юрый Мартыненка.Ён таксама падзякаваў ад імя ўсёй каманды беларускаму боку за дапамогу ў арганізацыі працэсу місіі.Праца спецыялістаў з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі і Украіны была арганізавана па 11 напрамках. Эксперты ўдзялялі ўвагу ў тым ліку пытанням радыяцыйнай абароны, аварыйнага планавання і рэагавання, тэхнічнай падтрымкі.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.Другі блок БелАЭС у Астраўцы гатовы на 87%, пра гэта 9 верасня заявіў гендырэктар дзяржкарпарацыі "Росатам" Аляксей Ліхачоў падчас наведвання станцыі.Увод у эксплуатацыю другога энергаблока запланаваны на 2022 год. У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0e/1047386199_91:0:1158:800_1920x0_80_0_0_01ef9a0fda1898a140cf042a0a004353.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
магатэ, белаэс у астраўцы, эксперт
магатэ, белаэс у астраўцы, эксперт
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
У складзе місіі на Астравецкай АЭС працавалі спецыялісты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі, Украіны.
МІНСК, 30 кас - Sputnik. У пятніцу завяршыўся паўторны візіт экспертаў місіі Міжнароднага агенцтва па ядзернай энергіі Pre-OSART, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.
Спецыялісты прыбылі на Астравекую АЭС у панядзелак, 25 кастрычніка ў рамках праекта тэхнічнага супрацоўніцтва "Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі".
"На працягу тыдня мы ўсебакова разгледзелі мерапрыемствы, выкананыя беларускім бокам па рэкамендацыях і прапановах, атрыманых у час місіі OSART у 2019 годзе", - сказаў кіраўнік каманды экспертаў Юрый Мартыненка.
Ён таксама падзякаваў ад імя ўсёй каманды беларускаму боку за дапамогу ў арганізацыі працэсу місіі.
Праца спецыялістаў з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі і Украіны была арганізавана па 11 напрамках. Эксперты ўдзялялі ўвагу ў тым ліку пытанням радыяцыйнай абароны, аварыйнага планавання і рэагавання, тэхнічнай падтрымкі.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.
Другі блок БелАЭС у Астраўцы гатовы на 87%, пра гэта 9 верасня заявіў гендырэктар дзяржкарпарацыі "Росатам" Аляксей Ліхачоў падчас наведвання станцыі.
Увод у эксплуатацыю другога энергаблока запланаваны на 2022 год. У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
Беларусь з дапамогай
БелАЭС ужо зэканоміла 154 млн долараў