https://bel.sputnik.by/20211123/palyak-vykarystoval-dva-typy-svetlashumavykh-granat-suprats-mgranta--dkse-1058182140.html
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Sputnik Беларусь
Супраць бежанцаў на мяжы выкарыстоўваўся таксама слёзатачывы газ і вадамёты. У газе, паводле слоў Лукашэнкі, былі ядахімікаты, якім звычайна труцяць насякомых. 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T13:48+0300
2021-11-23T13:48+0300
2023-07-21T15:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі
граната
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/10/1057983371_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_bb67796f6e08ce5956638d2f76e32a0a.jpg
МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Як мінімум два тыпы светлашумавых гранат выкарыстоўвалі польскія сілавікі супраць мігрантаў, якія паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу 16 лістапада, заявіў у аўторак журналістам старшыня Дзяржкамітэта судэкспертыз Аляксей Волкаў.Паводле яго слоў, эксперты даследавалі фрагменты светлашумавых гранат каля тыдня. Адзін тып гранат - толькі са светлашумавым эфектам, другі - са светлашумавым і хімічным эфектам.Газ і вадамётыУ мінулы аўторак, 16 лістапада, бежанцы паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу. Яны кідалі камяні і палкі ў сілавікоў на сумежным баку. Неўзабаве польскія памежнікі і паліцэйскія адказалі слёзатачывым газам і вадамётамі. У той дзень траўмы, паводле слоў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, атрымалі расійскія, беларускія і катарскія журналісты, а таксама пагранічнікі.Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС сказаў, што ў газе польскіх сілавікоў былі ядахімікаты, якімі звычайна труцяць насякомых. "Вы туды ядахімікаты падмяшалі, пестыцыды і гербіцыды. Гэта тое, чым прусакоў труцяць і пустазельную расліннасць знішчаюць. Вось як было", – заявіў ён.Крымінальная справаСледчы камітэт Беларусі назваў дзеянні польскіх сілавікоў "злачынствам супраць бяспекі чалавецтва" і кваліфікаваў іх паводле артыкула 128 Крымінальнага кодэкса. Следчыя канфіскавалі і правялі экспертызы прадметаў ад боепрыпасаў, а таксама адзення, на якім засталіся сляды "рэчываў таксічнага і раздражняльнага дзеяння".Чытайце таксама:
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/10/1057983371_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_6d2317b6b7ab3e2a5de55949a6877f3a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі, граната, польшча
нелегальныя мігранты, дзяржаўны камітэт судовых экспертыз беларусі, граната, польшча
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
13:48 23.11.2021 (абноўлена: 15:12 21.07.2023) Супраць бежанцаў на мяжы выкарыстоўваўся таксама слёзатачывы газ і вадамёты. У газе, паводле слоў Лукашэнкі, былі ядахімікаты, якім звычайна труцяць насякомых.
МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Як мінімум два тыпы светлашумавых гранат выкарыстоўвалі польскія сілавікі супраць мігрантаў, якія паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу 16 лістапада, заявіў у аўторак журналістам старшыня Дзяржкамітэта судэкспертыз Аляксей Волкаў.
Паводле яго слоў, эксперты даследавалі фрагменты светлашумавых гранат каля тыдня. Адзін тып гранат - толькі са светлашумавым эфектам, другі - са светлашумавым і хімічным эфектам.
"У выніку праведзенай экспертызы можам з упэўненасцю канстатаваць, што выкарыстоўвалася як мінімум два тыпы светлашумавых гранат", - сказаў Волкаў.
У мінулы аўторак, 16 лістапада, бежанцы паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу. Яны кідалі камяні і палкі ў сілавікоў на сумежным баку. Неўзабаве польскія памежнікі і паліцэйскія адказалі слёзатачывым газам і вадамётамі. У той дзень траўмы, паводле слоў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, атрымалі расійскія, беларускія і катарскія журналісты, а таксама пагранічнікі.
Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС сказаў, што ў газе польскіх сілавікоў былі ядахімікаты, якімі звычайна труцяць насякомых. "Вы туды ядахімікаты падмяшалі, пестыцыды і гербіцыды. Гэта тое, чым прусакоў труцяць і пустазельную расліннасць знішчаюць. Вось як было", – заявіў ён.
Следчы камітэт Беларусі назваў дзеянні польскіх сілавікоў "злачынствам супраць бяспекі чалавецтва" і кваліфікаваў іх паводле артыкула 128 Крымінальнага кодэкса. Следчыя канфіскавалі і правялі экспертызы прадметаў ад боепрыпасаў, а таксама адзення, на якім засталіся сляды "рэчываў таксічнага і раздражняльнага дзеяння".
Лукашэнка: Беларусь будзе патрабаваць ад Германіі
забраць бежанцаўСК назваў
колькасць пацярпелых пасля прымянення Польшчай спецсродкаў на мяжы