https://bel.sputnik.by/20211124/mus-khocha-vests-adkaznasts-za-padpsku-na-ekstremstskya-kanaly-1058204590.html
МУС хоча ўвесці адказнасць за падпіску на экстрэмісцкія каналы
МУС хоча ўвесці адказнасць за падпіску на экстрэмісцкія каналы
Sputnik Беларусь
У выпадку рэалізацыі ініцыятывы беларускіх сілавікоў кожны падпісчык каналаў у Telegram, прызнаных экстрэмісцкімі, будзе несці адказнасць перад законам. 24.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-24T09:46+0300
2021-11-24T09:46+0300
2021-11-24T09:46+0300
мус рб
экстрэмізм
адказнасць
telegram-канал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057019409_0:5:3072:1733_1920x0_80_0_0_fb14e0b6cfbdf4f4b61b58ac52f75c5a.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі прапануе шэраг паправак у заканадаўства для гарантавання нацыянальнай бяспекі, заявіў начальнік ведамства Андрэй Паршын.Паводле яго слоў, цяпер ГУБАЗІК разам з іншымі дзяржаўнымі органамі прапрацоўвае шэраг ініцыятыў, якія дадуць магчымасць гарантаваць бяспеку дзяржавы.Адной з падобных ініцыятыў беларускіх сілавікоў з'яўляецца пазбаўленне беларускага грамадзянства людзей, якія будуць прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні асобных катэгорый злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці або прычыненні цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы. Пры гэтым не важна, якім чынам чалавек атрымаў грамадзянства Беларусі."Таксама лічым неабходным устанавіць безумоўную адміністрацыйную адказнасць за падпіску на інтэрнэт-рэсурсы, чые матэрыялы прызнаны экстрэмісцкімі, і прымяняць да асоб, якія ўчыняць злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, у якасці дадатковага пакарання агульную канфіскацыю іх маёмасці", – цытуе словы Паршына выданне "Млын".Раней у МУС Беларусі заяўлялі, што падпіска на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, не цягне за сабой пакарання. Пры гэтым адміністрацыйная адказнасць наступала толькі ў тым выпадку, калі падпісчык перадрукоўваў паведамленні канала, актыўна каментаваў, пералічваў сродкі на яго працу або даваў інфармацыю мадэратарам.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057019409_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_168156d61bfe867de4da04601516e51b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, экстрэмізм, адказнасць, telegram-канал
мус рб, экстрэмізм, адказнасць, telegram-канал
МУС хоча ўвесці адказнасць за падпіску на экстрэмісцкія каналы
У выпадку рэалізацыі ініцыятывы беларускіх сілавікоў кожны падпісчык каналаў у Telegram, прызнаных экстрэмісцкімі, будзе несці адказнасць перад законам.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі прапануе шэраг паправак у заканадаўства для гарантавання нацыянальнай бяспекі, заявіў начальнік ведамства Андрэй Паршын.
Паводле яго слоў, цяпер ГУБАЗІК разам з іншымі дзяржаўнымі органамі прапрацоўвае шэраг ініцыятыў, якія дадуць магчымасць гарантаваць бяспеку дзяржавы.
Адной з падобных ініцыятыў беларускіх сілавікоў з'яўляецца пазбаўленне беларускага грамадзянства людзей, якія будуць прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні асобных катэгорый злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці або прычыненні цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы. Пры гэтым не важна, якім чынам чалавек атрымаў грамадзянства Беларусі.
"Таксама лічым неабходным устанавіць безумоўную адміністрацыйную адказнасць за падпіску на інтэрнэт-рэсурсы, чые матэрыялы прызнаны экстрэмісцкімі, і прымяняць да асоб, якія ўчыняць злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, у якасці дадатковага пакарання агульную канфіскацыю іх маёмасці", – цытуе словы Паршына выданне "Млын".
Раней у МУС Беларусі заяўлялі, што падпіска на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, не цягне за сабой пакарання. Пры гэтым адміністрацыйная адказнасць наступала толькі ў тым выпадку, калі падпісчык перадрукоўваў паведамленні канала, актыўна каментаваў, пералічваў сродкі на яго працу або даваў інфармацыю мадэратарам.
Ініцыятыва "BYPOL" і план "Перамога"
прызнаны экстрэмісцкімі – МУС
Інтэрнет-рэсурсы "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем – МУС
МУС:
"NEXTA, "NEXTA-Live" і "LUXTA" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем