https://bel.sputnik.by/20211125/shto-budze-z-nflyatsyyay--kursam-rublya--2022-m-pragnoz-eabr-dlya-belarus--vdea-1058242490.html
Што будзе з інфляцыяй і курсам рубля ў 2022-м? Прагноз ЕАБР для Беларусі – відэа
Што будзе з інфляцыяй і курсам рубля ў 2022-м? Прагноз ЕАБР для Беларусі – відэа
Sputnik Беларусь
Еўразійскі банк развіцця падрыхтаваў прагноз-2022 па эканоміцы краін-членаў ЕАЭС, асноўным са знешніх фактараў уплыву на беларускую эканоміку банк называе... 25.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-25T14:52+0300
2021-11-25T14:52+0300
2021-11-25T14:52+0300
відэа
інфляцыя
беларусь
відэа
прагноз
еабр
эканоміка
санкцыі
еаэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/19/1058240789_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_38f852133743eba281737aea390a3429.jpg
Дзякуючы пашырэнню знешняга попыту і моцнай дынамікі IT-сектара па выніках бягучага года рост беларускага ВУП ацэньваецца каля 2%, перыяд актыўнага аднаўлення эканомікі завяршыўся па выніках другога квартала, калі ВУП на 1,5-2% перавысіў дапандэмійны аб'ём, у далейшым дынаміка эканамічнай актыўнасці аслабла і ў 4 квартале аб'ём ВУП ацэньваецца блізка да дапандэмійных значэнняў, гаворыцца ў дакладзе ЕАБР.У наступным годзе эканамічная актыўнасць у Беларусі прагназуецца стрыманай, звязана гэта з павышанай нявызначанасцю і наступствамі абмежаванняў, уведзеных заходнімі краінамі, а таксама стрымліваючымі ўмовамі рыначнага крэдытавання, адзначаюць у банку.Пакуль існуе вялікая нявызначанасць уплыву санкцый і таго, як хутка адаптуецца да іх беларуская эканоміка, і ў сувязі з гэтым пры неспрыяльным развіцці падзей нельга выключаць зніжэння ВУП у наступным годзе больш як на 1%, адзначаюць спецыялісты.У ЕАБР чакаюць, што ва ўмовах стрыманага ўнутранага попыту інфляцыя ў Беларусі ў 2022 годзе запаволіцца, у базавым сцэнарыі яна чакаецца ў памеры 7,4% па выніках 2022 года пасля 10% на канец бягучага года.Дадатковымі фактарамі, якія ўплываюць на зніжэнне інфляцыі, стануць зніжэнне росту цэн у Расіі і паступовая нармалізацыя глабальных ланцужкоў паставак, дадаюць у банку.Пры гэтым у ЕАБР не выключаюць павышэння стаўкі рэфінансавання да 10% да канца бягучага года і яе захавання паблізу гэтага ўзроўню ў першай палове наступнага года. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання магчыма да канца 2022 года, прагназуюць у ЕАБР. Але пры гэтым даступнасць рыначных крэдытаў хутчэй за ўсё застанецца абмежаванай.Курс беларускага рубля прагназуецца ў памеры 2,65 за долар у сярэднім па 2022 годзе, але чакаецца паступовае паслабленне беларускай валюты, гавораць у банку.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/19/1058240789_213:0:2706:1870_1920x0_80_0_0_80997217cf3c41e1c811aa176c7d8534.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, беларусь, відэа, прагноз, еабр, видео, эканоміка, санкцыі, еаэс, валюта, еўразійскі банк развіцця
інфляцыя, беларусь, відэа, прагноз, еабр, видео, эканоміка, санкцыі, еаэс, валюта, еўразійскі банк развіцця
Што будзе з інфляцыяй і курсам рубля ў 2022-м? Прагноз ЕАБР для Беларусі – відэа
Еўразійскі банк развіцця падрыхтаваў прагноз-2022 па эканоміцы краін-членаў ЕАЭС, асноўным са знешніх фактараў уплыву на беларускую эканоміку банк называе заходнія санкцыі. Прагноз ЕАБР для Беларусі па ўзроўні інфляцыі і курсе нацыянальнай валюты глядзіце на відэа.
Дзякуючы пашырэнню знешняга попыту і моцнай дынамікі IT-сектара па выніках бягучага года рост беларускага ВУП ацэньваецца каля 2%, перыяд актыўнага аднаўлення эканомікі завяршыўся па выніках другога квартала, калі ВУП на 1,5-2% перавысіў дапандэмійны аб'ём, у далейшым дынаміка эканамічнай актыўнасці аслабла і ў 4 квартале аб'ём ВУП ацэньваецца блізка да дапандэмійных значэнняў, гаворыцца
ў дакладзе ЕАБР.
У наступным годзе эканамічная актыўнасць у Беларусі прагназуецца стрыманай, звязана гэта з павышанай нявызначанасцю і наступствамі абмежаванняў, уведзеных заходнімі краінамі, а таксама стрымліваючымі ўмовамі рыначнага крэдытавання, адзначаюць у банку.
Пакуль існуе вялікая нявызначанасць уплыву санкцый і таго, як хутка адаптуецца да іх беларуская эканоміка, і ў сувязі з гэтым пры неспрыяльным развіцці падзей нельга выключаць зніжэння ВУП у наступным годзе больш як на 1%, адзначаюць спецыялісты.
У ЕАБР чакаюць, што ва ўмовах стрыманага ўнутранага попыту інфляцыя ў Беларусі ў 2022 годзе запаволіцца, у базавым сцэнарыі яна чакаецца ў памеры 7,4% па выніках 2022 года пасля 10% на канец бягучага года.
Дадатковымі фактарамі, якія ўплываюць на зніжэнне інфляцыі, стануць зніжэнне росту цэн у Расіі і паступовая нармалізацыя глабальных ланцужкоў паставак, дадаюць у банку.
Пры гэтым у ЕАБР не выключаюць павышэння стаўкі рэфінансавання да 10% да канца бягучага года і яе захавання паблізу гэтага ўзроўню ў першай палове наступнага года. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання магчыма да канца 2022 года, прагназуюць у ЕАБР. Але пры гэтым даступнасць рыначных крэдытаў хутчэй за ўсё застанецца абмежаванай.
Курс беларускага рубля прагназуецца ў памеры 2,65 за долар у сярэднім па 2022 годзе, але чакаецца паступовае паслабленне беларускай валюты, гавораць у банку.
ЕАБР
прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года
Санкцыі не ўплываюць: ЕАБР аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы
Стаўка рэфінансавання
можа павялічыцца да 10 працэнтаў – ЕАБР
У Беларусі з'явіўся
яшчэ адзін нечаканы фактар інфляцыі