https://bel.sputnik.by/20211115/eabr-pragnazue-dvukhznachnuyu-nflyatsyyu--belarus-na-kanets-2021-goda-1057937985.html
ЕАБР прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года
ЕАБР прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года
Sputnik Беларусь
Аналітыкі банка ўжо рабілі прагноз, што ў бягучых умовах рэгулятар вымушаны будзе пайсці на павышэнне стаўкі рэфінансавання. 15.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-15T14:54+0300
2021-11-15T14:54+0300
2021-11-15T14:54+0300
інфляцыя
беларусь
банк
стаўка рэфінансавання
еабр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103277/28/1032772858_0:119:1281:839_1920x0_80_0_0_348a153ebba2824f4ebb4a0d94c31763.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 10,5% пасля 10,2% у верасні, гаворыцца ў штотыднёвым аналітычным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.У папярэднім дайджэсце спецыялісты ўказвалі на ўзрослую інфляцыю ў беларускай эканоміцы, што, на іх думку, прымусіць Нацбанк павысіць стаўку рэфінансавання."Зніжэнне ўраджаю і ўзрослыя сусветныя цэны на харчаванне аказваюць ціск на харчовую інфляцыю ў Беларусі – у кастрычніку яна склала 12,1%", - канстатавалі эксперты банка.Цэны на нехарчовыя тавары сталі расці павольней у Беларусі і пасля піка ў чэрвені-ліпені, калі лічбы дасягалі паказчыка ў 11,6%, яны апусціліся да адзнакі ў 10%.У ЕАБР мяркуюць, што гэтая сітуацыя можа быць звязана з тым, што курсы валюты сталі менш уплываць на інфляцыю пасля таго, як беларускі рубель умацаваўся.Пры гэтым яны лічаць, што гэты фактар будзе абмежавана ўплываць на спажывецкія цэны, таму ў айчынных прадпрыемстваў і беларусаў павышаныя інфляцыйныя чаканні.Стаўка рэфінансавання, як ключавы паказчык у эканоміцы, зніжаўся ў рэспубліцы з 2015 года, але крызіс, выкліканы пандэміяй, і паслабленне нацыянальнай валюты, прывялі да таго, што Нацбанк стаў зноў яе павышаць. У ліпені ключавы паказчык у эканоміцы быў устаноўлены ў памеры - 9,25%. Гэта было другое павышэнне ў бягучым годзе. Цяпер пры інфляцыі ў 10% верагоднасць чарговага павышэння стаўкі рэфінансавання становіцца ўсё больш высокай.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211015/rost-dakhoda-belarusa-pratsyagvae-tarmazhenne-1057227538.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103277/28/1032772858_0:0:1137:853_1920x0_80_0_0_d281fe8a503e57796f762942d4160dfa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, беларусь, банк, стаўка рэфінансавання, еабр
інфляцыя, беларусь, банк, стаўка рэфінансавання, еабр
ЕАБР прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года
Аналітыкі банка ўжо рабілі прагноз, што ў бягучых умовах рэгулятар вымушаны будзе пайсці на павышэнне стаўкі рэфінансавання.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 10,5% пасля 10,2% у верасні, гаворыцца ў штотыднёвым аналітычным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
У папярэднім дайджэсце спецыялісты ўказвалі на ўзрослую інфляцыю ў беларускай эканоміцы, што, на іх думку, прымусіць Нацбанк павысіць стаўку рэфінансавання.
"Зніжэнне ўраджаю і ўзрослыя сусветныя цэны на харчаванне аказваюць ціск на харчовую інфляцыю ў Беларусі – у кастрычніку яна склала 12,1%", - канстатавалі эксперты банка.
Цэны на нехарчовыя тавары сталі расці павольней у Беларусі і пасля піка ў чэрвені-ліпені, калі лічбы дасягалі паказчыка ў 11,6%, яны апусціліся да адзнакі ў 10%.
У ЕАБР мяркуюць, што гэтая сітуацыя можа быць звязана з тым, што курсы валюты сталі менш уплываць на інфляцыю пасля таго, як беларускі рубель умацаваўся.
Пры гэтым яны лічаць, што гэты фактар будзе абмежавана ўплываць на спажывецкія цэны, таму ў айчынных прадпрыемстваў і беларусаў павышаныя інфляцыйныя чаканні.
"Захаваецца ў канцы года ціск на інфляцыю ў Беларусі з боку глабальных затрымак паставак і паскарэння росту цэн у Расіі. У выніку інфляцыя ў Беларусі прагназуецца каля 10 працэнтаў на канец бягучага года", - падсумавалі ў аглядзе.
Стаўка рэфінансавання, як ключавы паказчык у эканоміцы, зніжаўся ў рэспубліцы з 2015 года, але крызіс, выкліканы пандэміяй, і паслабленне нацыянальнай валюты, прывялі да таго, што Нацбанк стаў зноў яе павышаць. У ліпені ключавы паказчык у эканоміцы быў устаноўлены ў памеры - 9,25%. Гэта было другое павышэнне ў бягучым годзе. Цяпер пры інфляцыі ў 10% верагоднасць чарговага павышэння стаўкі рэфінансавання становіцца ўсё больш высокай.
15 кастрычніка 2021, 17:34
Гадавая інфляцыя ў Беларусі
перавысіла 10%Мінфін пра санкцыі Захаду: з бюджэтам Беларусі ўсё будзе добра
У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін
нечаканы фактар інфляцыіЕАБР назваў свой
прагноз па інфляцыі ў Беларусі