https://bel.sputnik.by/20211126/mnabarony-belarus-zayavla-ab-vaennay-aktynasts-na-myazhy-z-boku-es-1058278918.html
Мінабароны Беларусі заявіла аб ваеннай актыўнасці на мяжы з боку ЕС
Мінабароны Беларусі заявіла аб ваеннай актыўнасці на мяжы з боку ЕС
Sputnik Беларусь
У ведамстве гавораць аб прыбыцці эстонскіх ваенных для падрыхтоўкі ракадных дарог і актыўнасці разведвальных самалётаў ЗША. 26.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-26T16:47+0300
2021-11-26T16:47+0300
2021-11-26T16:47+0300
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
зша
ес
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
мінабароны
самалёты
нелегальныя мігранты
ваенныя самалёты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058061105_0:21:3428:1949_1920x0_80_0_0_1dfa5ec444bfcd80bd3ddcb7bed6c6dc.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб узмацненні ваеннай актыўнасці краін Захаду каля беларускай дзяржмяжы.У прыватнасці, адзначаецца прыбыццё вайскоўцаў Эстоніі, у задачы якіх будуць уваходзіць і мерапрыемствы па падрыхтоўцы ракадных дарог (ракада - чыгунка, шашэйная або грунтавая дарога ў прыфрантавой паласе, якая праходзіць паралельна лініі фронту - Sputnik).Касінскі выказаў здзіўленне наконт таго, як можа быць звязаны міграцыйны крызіс з падобнымі інжынернымі мерапрыемствамі. "Гаворачы ваеннымі тэрмінамі, гэтыя мерапрыемствы ўваходзяць у пералік мерапрыемстваў своечасовай падрыхтоўкі да вядзення баявых дзеянняў і прызначаны для ажыццяўлення паскоранай перакідкі войск уздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь", - сказаў прадстаўнік Мінабароны.Паводле яго ацэнак, на літоўскім напрамку засяроджана каля чатырох тысяч вайскоўцаў. На ўкраінскай - паўднёвыя суседзі праводзяць спецаперацыю "Палессе" і рыхтуюцца да пазапланавых збораў з вайскоўцамі запасу.Таксама працягваецца актыўнасць авіяцыі НАТА: на гэтым тыдні былі заўважаны самалёты радыёэлектроннай разведкі, разведкі наземных цэлей тыпу "Джыстарс" ВПС ЗША, а таксама разведвальна-ўдарныя беспілотнікі. Палёты праводзяцца на мінімальнай адлегласці ад дзяржмяжы ў межах 20-35 км.У сувязі з гэтым, паводле слоў Касінскага, ваенным ведамствам рэспублікі прынята рашэнне аб сумесным патруляванні паветранай прасторы змешанымі тактычнымі групамі самалётаў СУ-30СМ РФ і Беларусі, каб не дапусціць парушэнняў дзяржаўнай мяжы.Начальнік упраўлення падкрэсліў, што ўзмацненне мерапрыемстваў па разведцы адбываецца ў планавым рэжыме ў рамках паўсядзённай дзейнасці. "Створаная сістэма рэагавання на такія выклікі дае магчымасць нам у найкарацейшыя тэрміны, пры неабходнасці, стварыць групоўкі войскаў на любым напрамку. Як самастойна, так і сумесна са стратэгічным саюзнікам - Расійскай Федэрацыяй", - рэзюміраваў Касінскі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211126/lukashenka--mgrantam-my-ne-mozham-uchynts-vaynu-kab-vy-prayshl--germanyu-1058269815.html
беларусь
зша
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058061105_469:0:3200:2048_1920x0_80_0_0_45d10105c0e31ab669858fe05c86ce3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, зша, ес, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, мінабароны, самалёты, нелегальныя мігранты, ваенныя самалёты
беларусь, зша, ес, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, мінабароны, самалёты, нелегальныя мігранты, ваенныя самалёты
Мінабароны Беларусі заявіла аб ваеннай актыўнасці на мяжы з боку ЕС
У ведамстве гавораць аб прыбыцці эстонскіх ваенных для падрыхтоўкі ракадных дарог і актыўнасці разведвальных самалётаў ЗША.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб узмацненні ваеннай актыўнасці краін Захаду каля беларускай дзяржмяжы.
"Разам з раней агучанымі недружалюбнымі крокамі па разгортванні войск і інфраструктуры, якія даюць магчымасць у кароткія тэрміны значна нарасціць баявы склад і стварыць групоўкі, мы адзначаем далейшыя дзеянні нашых суседзяў, накіраваныя на эскалацыю абстаноўкі", - цытуе начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Беларусі Леаніда Касінскага прэс-служба ведамства.
У прыватнасці, адзначаецца прыбыццё вайскоўцаў Эстоніі, у задачы якіх будуць уваходзіць і мерапрыемствы па падрыхтоўцы ракадных дарог (ракада - чыгунка, шашэйная або грунтавая дарога ў прыфрантавой паласе, якая праходзіць паралельна лініі фронту - Sputnik).
Касінскі выказаў здзіўленне наконт таго, як можа быць звязаны міграцыйны крызіс з падобнымі інжынернымі мерапрыемствамі. "Гаворачы ваеннымі тэрмінамі, гэтыя мерапрыемствы ўваходзяць у пералік мерапрыемстваў своечасовай падрыхтоўкі да вядзення баявых дзеянняў і прызначаны для ажыццяўлення паскоранай перакідкі войск уздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь", - сказаў прадстаўнік Мінабароны.
Паводле яго ацэнак, на літоўскім напрамку засяроджана каля чатырох тысяч вайскоўцаў. На ўкраінскай - паўднёвыя суседзі праводзяць спецаперацыю "Палессе" і рыхтуюцца да пазапланавых збораў з вайскоўцамі запасу.
Таксама працягваецца актыўнасць авіяцыі НАТА: на гэтым тыдні былі заўважаны самалёты радыёэлектроннай разведкі, разведкі наземных цэлей тыпу "Джыстарс" ВПС ЗША, а таксама разведвальна-ўдарныя беспілотнікі. Палёты праводзяцца на мінімальнай адлегласці ад дзяржмяжы ў межах 20-35 км.
У сувязі з гэтым, паводле слоў Касінскага, ваенным ведамствам рэспублікі прынята рашэнне аб сумесным патруляванні паветранай прасторы змешанымі тактычнымі групамі самалётаў СУ-30СМ РФ і Беларусі, каб не дапусціць парушэнняў дзяржаўнай мяжы.
Начальнік упраўлення падкрэсліў, што ўзмацненне мерапрыемстваў па разведцы адбываецца ў планавым рэжыме ў рамках паўсядзённай дзейнасці. "Створаная сістэма рэагавання на такія выклікі дае магчымасць нам у найкарацейшыя тэрміны, пры неабходнасці, стварыць групоўкі войскаў на любым напрамку. Як самастойна, так і сумесна са стратэгічным саюзнікам - Расійскай Федэрацыяй", - рэзюміраваў Касінскі.
Лукашэнка: ЗША на фоне крызісу з мігрантамі
хочуць развязаць вайнуМінабароны фіксуе
павелічэнне палётаў авіяцыі НАТА ўздоўж мяжы Беларусі
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу –
сілавікі адкрылі стральбуУкраіна
праводзіць спецаперацыю на мяжы з Беларуссю з-за мігрантаў
Польшча
гатова закрыць межы з Беларуссю – Маравецкі
Качыньскі заявіў, што
не верыць у вайну з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу