https://bel.sputnik.by/20211124/mgranty-pasprabaval-praysts--polshchu--slavk-adkryl-stralbu-1058219871.html
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
Sputnik Беларусь
На адным з участкаў мяжы людзі прынялі рашэнне самастойна прайсці на польскую тэрыторыю, аднак пагранічнікі адкрылі стральбу. 24.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-24T17:12+0300
2021-11-24T17:12+0300
2021-11-24T17:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
польшча
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
сілавік
пагранічнікі
загарода
стральба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057805167_0:49:3072:1777_1920x0_80_0_0_3680660ba76b6334dbf604ee6b9c66ee.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Дзве групы мігрантаў, якія знаходзяцца паблізу ад беларуска-польскай мяжы, паспрабавалі прайсці ў Польшчу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.Днём двое іншаземцаў падышлі да польскіх загарод, каб папрасіць аб прадастаўленні статусу бежанца.Выбух-пакеты і газНа адным з участкаў пагранічнай заставы "Токары" ў Камянецкім раёне 23 лістапада група мігрантаў прасіла палякаў аб прыстанішчы. У адказ супраць іх выкарысталі выбух-пакеты і слёзатачывы газ, які польскія сілавікі закідвалі на беларускую тэрыторыю. На месцы здарэння зараз працуе СК Беларусі.Да гэтага польскія сілавікі 16 лістапада выкарыстоўвалі спецсродкі супраць мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі праз польскую мяжу ў Еўрасаюз паблізу ПП "Брузгі". Тады пасля праверкі СК узбудзіў крымінальную справу, кваліфікаваўшы дзеянні польскага боку як злачынства супраць бяспекі чалавецтва.Міграцыйны крызісНаплыў у Беларусь мігрантаў пачаўся летам бягучага года. Сітуацыя абвастрылася 8 лістапада, пасля таго, як некалькі тысяч чалавек дабраліся да беларуска-польскай мяжы.Выхадцы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз кардон, узмацніўшы ахову мяжы з Беларуссю.Прэзідэнт Польшчы ўвёў на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя.Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць інжынерныя загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі прыменены спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211124/treba-spynts-shtuchny-rukh-mgranta---barel-1058213222.html
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057805167_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_6cefd89908811b7072a485c7bbdf7fb9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, сілавік, пагранічнікі, загарода, стральба
польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, сілавік, пагранічнікі, загарода, стральба
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
На адным з участкаў мяжы людзі прынялі рашэнне самастойна прайсці на польскую тэрыторыю, аднак пагранічнікі адкрылі стральбу.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Дзве групы мігрантаў, якія знаходзяцца паблізу ад беларуска-польскай мяжы, паспрабавалі прайсці ў Польшчу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Днём двое іншаземцаў падышлі да польскіх загарод, каб папрасіць аб прадастаўленні статусу бежанца.
"Ніякіх агрэсіўных дзеянняў мужчыны не рабілі. Нягледзячы на мірныя звароты бежанцаў, польскія вайскоўцы проста распылілі пярцовы газ", - адзначылі ў ДПК.
На адным з участкаў пагранічнай заставы "Токары" ў Камянецкім раёне 23 лістапада група мігрантаў прасіла палякаў аб прыстанішчы. У адказ супраць іх выкарысталі выбух-пакеты і слёзатачывы газ, які польскія сілавікі закідвалі на беларускую тэрыторыю. На месцы здарэння зараз працуе СК Беларусі.
Да гэтага польскія сілавікі 16 лістапада выкарыстоўвалі спецсродкі супраць мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі праз польскую мяжу ў Еўрасаюз паблізу ПП "Брузгі". Тады пасля праверкі СК узбудзіў крымінальную справу, кваліфікаваўшы дзеянні польскага боку як злачынства супраць бяспекі чалавецтва.
Наплыў у Беларусь мігрантаў пачаўся летам бягучага года. Сітуацыя абвастрылася 8 лістапада, пасля таго, як некалькі тысяч чалавек дабраліся да беларуска-польскай мяжы.
Выхадцы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз кардон, узмацніўшы ахову мяжы з Беларуссю.
Прэзідэнт Польшчы ўвёў на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць інжынерныя загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі прыменены спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.
Кісялёў: ЕС і Польшча ў дачыненні да бежанцаў
дэманструюць жорсткасцьПалякі выкарыстоўвалі
два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Украіна
праводзіць спецаперацыю на мяжы з Беларуссю з-за мігрантаў
Патрушаў: мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы –
заложнікі дзеянняў ЗахадуА снег не ведаў і падаў:
школа выжывання ў мароз для мігрантаў - відэа
Званок дадому і апошняя надзея: што
бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа