https://bel.sputnik.by/20211126/na-sustrechu-z-bezhantsam-pryekha-mkalay-lukashenka-1058271646.html
На сустрэчу з бежанцамі прыехаў Мікалай Лукашэнка
На сустрэчу з бежанцамі прыехаў Мікалай Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Малодшы сын прэзідэнта знаходзіцца недалёка ад бацькі, побач з кіраўніком Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Шаўцовым. 26.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-26T13:47+0300
2021-11-26T13:47+0300
2021-11-26T13:47+0300
бежанцы
нелегальныя мігранты
мікалай лукашэнка
беларускі чырвоны крыж
сустрэча
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058270973_0:68:1201:743_1920x0_80_0_0_35ba51626a91632fb41e6c2b65c87055.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у лагер мігрантаў на беларуска-польскай мяжы разам з малодшым сынам Мікалаем, яго сфатаграфаваў карэспандэнт Sputnik.Характэрна, што гэта першае з'яўленне на публіцы Мікалая Лукашэнкі пасля доўгага перапынку. Юнак трапляў у поле зроку журналістаў толькі ў гульнях за хакейную зборную прэзідэнта.Апошняе прыкметнае з'яўленне Мікалая на публіцы адбылося 1 верасня, калі ён разам тады са старшынёй хакейнай федэрацыі Дзмітрыем Баскавым і прэс-сакратаром прэзідэнта Наталляй Эйсмант наведаў мінскі дом-інтэрнат.Пастаяльцам тады прывезлі 2,7 тоны кавуноў і іншую прадукцыю з гаспадаркі беларускага лідара, а таксама 570 слоічкаў мёду і варэння з Александрыі. Таксама адбылася бяседа і чаяпіцце з жыхарамі дома-інтэрната.Мікалай Лукашэнка патлумачыў, што раней не ўдалося сустрэцца ў такім фармаце з-за пандэміі COVID-19.Лета Мікалая ЛукашэнкіДастаткова актыўнае публічнае жыццё ў Мікалая Лукашэнкі было мінулым летам.Малодшы сын ездзіў з бацькам у Брэст і паўдзельнічаў у цырымоніі з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.3 ліпеня самы вядомы ў Беларусі 11-класнік наведаў Курган Славы, дзе вышэйшае кіраўніцтва краіны ўсклала вянкі да падножжа манумента.9 жніўня Коля быў заўважаны і на "Вялікай размове" Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці. Ён слухаў бацьку ў апошнім радзе ў кампаніі памочніка кіраўніка дзяржавы Мікалая Латышэнкі.Таксама Мікалай уваходзіў у дэлегацыю, якая наведала прадпрыемства "БелВітуніфарм" у Віцебскім раёне, дзе плануюць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса.Папулярнасць Мікалая ЛукашэнкіУпершыню малодшы сын прэзідэнта з'явіўся на публіцы ў красавіку 2008-га, калі разам з бацькам трохгадовы хлопчык наведаў суботнік на будпляцоўцы стадыёна "Мінск-Арэна". З таго часу Коля знаходзіцца пад пільным позіркам журналістаў і грамадскасці.Аляксандр Лукашэнка ўвесь час браў сына ў міжнародныя паездкі.Пасталеўшы, Мікалай Лукашэнка набыў папулярнасць сярод дзяўчат, у тым ліку ў расійскіх аднагодак - пасля ўдзелу ў парадзе Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 2020 года.Дзяўчаты пачалі прызнавацца ў сімпатыях і рабіць характэрныя для сацсетак ролікі з новым "крашам" (аб'ектам кахання - Sputnik) і ствараць фанацкія акаўнты.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210902/kavuny--ne-tolk-padarunk-ad-syam-dastav-kolya-lukashenka--dom-nternat-1056143010.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058270973_78:0:1119:781_1920x0_80_0_0_cfb4c15693c72c3b8c3ee9dd49a8011c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бежанцы, нелегальныя мігранты, мікалай лукашэнка, беларускі чырвоны крыж, сустрэча, прэзідэнт
бежанцы, нелегальныя мігранты, мікалай лукашэнка, беларускі чырвоны крыж, сустрэча, прэзідэнт
На сустрэчу з бежанцамі прыехаў Мікалай Лукашэнка
Малодшы сын прэзідэнта знаходзіцца недалёка ад бацькі, побач з кіраўніком Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Шаўцовым.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у лагер мігрантаў на беларуска-польскай мяжы разам з малодшым сынам Мікалаем, яго сфатаграфаваў карэспандэнт Sputnik.
Характэрна, што гэта першае з'яўленне на публіцы Мікалая Лукашэнкі пасля доўгага перапынку. Юнак трапляў у поле зроку журналістаў толькі ў гульнях за хакейную зборную прэзідэнта.
Апошняе прыкметнае з'яўленне Мікалая на публіцы адбылося 1 верасня, калі ён разам тады са старшынёй хакейнай федэрацыі Дзмітрыем Баскавым і прэс-сакратаром прэзідэнта Наталляй Эйсмант наведаў мінскі дом-інтэрнат.
Пастаяльцам тады прывезлі 2,7 тоны кавуноў і іншую прадукцыю з гаспадаркі беларускага лідара, а таксама 570 слоічкаў мёду і варэння з Александрыі. Таксама адбылася бяседа і чаяпіцце з жыхарамі дома-інтэрната.
Мікалай Лукашэнка патлумачыў, што раней не ўдалося сустрэцца ў такім фармаце з-за пандэміі COVID-19.
Дастаткова актыўнае публічнае жыццё ў Мікалая Лукашэнкі было мінулым летам.
Малодшы сын ездзіў з бацькам у Брэст і паўдзельнічаў у цырымоніі з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
3 ліпеня самы вядомы ў Беларусі 11-класнік наведаў Курган Славы, дзе вышэйшае кіраўніцтва краіны ўсклала вянкі да падножжа манумента.
9 жніўня Коля быў заўважаны і на "Вялікай размове" Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці. Ён слухаў бацьку ў апошнім радзе ў кампаніі памочніка кіраўніка дзяржавы Мікалая Латышэнкі.
Таксама Мікалай уваходзіў у дэлегацыю, якая наведала прадпрыемства "БелВітуніфарм" у Віцебскім раёне, дзе плануюць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса.
Папулярнасць Мікалая Лукашэнкі
Упершыню малодшы сын прэзідэнта з'явіўся на публіцы ў красавіку 2008-га, калі разам з бацькам трохгадовы хлопчык наведаў суботнік на будпляцоўцы стадыёна "Мінск-Арэна". З таго часу Коля знаходзіцца пад пільным позіркам журналістаў і грамадскасці.
Аляксандр Лукашэнка ўвесь час браў сына ў міжнародныя паездкі.
Пасталеўшы, Мікалай Лукашэнка набыў папулярнасць сярод дзяўчат, у тым ліку ў расійскіх аднагодак - пасля ўдзелу ў парадзе Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 2020 года.
Дзяўчаты пачалі прызнавацца ў сімпатыях і рабіць характэрныя для сацсетак ролікі з новым "крашам" (аб'ектам кахання - Sputnik) і ствараць фанацкія акаўнты.
Мікалай Лукашэнка
згуляў у камандзе бацькі на хакейным турніры
Яхта Пуціна, новы імідж і "Вялікая размова":
лета Мікалая ЛукашэнкіРасійская журналістка распавяла, пра што спытала ў
інтэрв'ю Мікалая ЛукашэнкіЛукашэнку на інтэрв'ю Гардону
ўгаварыў сын МікалайМікалай Лукашэнка з калядоўшчыкамі
прывёз падарункі ў мінскі інтэрнат