https://bel.sputnik.by/20211127/zakharava-vykazalasya-ab-tym-kolk-zakhad-tratsts-na-antybelarusk-praekt-1058300922.html
Захарава выказалася аб тым, колькі Захад траціць на "антыбеларускі праект"
Захарава выказалася аб тым, колькі Захад траціць на "антыбеларускі праект"
Sputnik Беларусь
Заходнія краіны маюць намер "дапамагаць" Беларусі традыцыйнымі метадамі - разгойдваючы краіну знутры, пры гэтым на вырашэнне праблемы з мігрантамі "не... 27.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-27T17:47+0300
2021-11-27T17:47+0300
2023-02-23T14:06+0300
марыя захарава
захад
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047845308_0:0:2933:1649_1920x0_80_0_0_62d8f7a8790ecefdf9469d4f4dffb969.jpg
МІНСК, 27 ліс ― Sputnik. Захад імкнецца "дапамагаць" Беларусі сваім традыцыйным метадам - не інвестуючы ў эканоміку, а разгойдваючы краіну знутры, адзначыла ў сваім telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава."У Вене адбылося дзікаватае мерапрыемства, на якім Германія, Аўстрыя, шэраг іншых краін ЕС і Святлана Ціханоўская абмяркоўвалі, як ім уладкаваць Беларусь. Гэтакая інстытуалізацыя ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы", - напісала Захарава.На яе думку, задумка ўдзельнікаў гэтай "дзікаватай" сустрэчы счытваецца элементарна - пераканаць беларусаў у старажытнай мудрасці аб тым, што "замежжа ім дапаможа", а разам з тым, зноў прадэманстраваць, што "на дэмакратыю грошай не шкада", выказалася Захарава."Гэта ж не 3 тысячы мігрантаў на мяжы, на вырашэнне лёсу якіх не знайшлося ірванага еўра", - дадала прадстаўнік расійскай дыпламатыі.Колькі каштуе "антыбеларускі праект"?Паводле звестак афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС, "антыбеларускі праект" прадугледжвае выдзяленне ад Еўрасаюза 53 мільёнаў еўра, Германія абяцала выдзеліць 21 мільён еўра, таксама Захарава пералічыла абяцанні фінансавання ад Польшчы, ЗША, Брытаніі, Канады, Нідэрландаў, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Латвіі."Відавочна, што ўсё гэта - толькі малая частка сродкаў, якія ідуць на ўтрыманне "патрыётаў". Сумненняў няма: дапамагаць беларускаму народу замежжа збіраецца традыцыйным спосабам: не інвестуючы ў эканоміку, а разгойдваючы краіну знутры. Ведаем такі метад дапамогі. Памятаем", - рэзюмавала афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС.Раней Вена ініцыявала міжнародную канферэнцыю па Беларусі, якая прайшла 22 лістапада ў віртуальным фармаце, афіцыйны Мінск у гэтым мерапрыемстве не прымаў удзелу.
https://bel.sputnik.by/20211122/kantsler-astry-uzaemadzeyanne-z-lukashenkam-neabkhodna-1058162994.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047845308_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_369de69c5c660d8735955593a4f6beea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, захад, беларусь
марыя захарава, захад, беларусь
Захарава выказалася аб тым, колькі Захад траціць на "антыбеларускі праект"
17:47 27.11.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Заходнія краіны маюць намер "дапамагаць" Беларусі традыцыйнымі метадамі - разгойдваючы краіну знутры, пры гэтым на вырашэнне праблемы з мігрантамі "не знайшлося нават ірванага еўра", адзначыла прадстаўнік расійскай дыпламатыі.
МІНСК, 27 ліс ― Sputnik. Захад імкнецца "дапамагаць" Беларусі сваім традыцыйным метадам - не інвестуючы ў эканоміку, а разгойдваючы краіну знутры, адзначыла ў сваім telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
"У Вене адбылося дзікаватае мерапрыемства, на якім Германія, Аўстрыя, шэраг іншых краін ЕС і Святлана Ціханоўская абмяркоўвалі, як ім уладкаваць Беларусь. Гэтакая інстытуалізацыя ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы", - напісала Захарава.
На яе думку, задумка ўдзельнікаў гэтай "дзікаватай" сустрэчы счытваецца элементарна - пераканаць беларусаў у старажытнай мудрасці аб тым, што "замежжа ім дапаможа", а разам з тым, зноў прадэманстраваць, што "на дэмакратыю грошай не шкада", выказалася Захарава.
"Гэта ж не 3 тысячы мігрантаў на мяжы, на вырашэнне лёсу якіх не знайшлося ірванага еўра", - дадала прадстаўнік расійскай дыпламатыі.
Колькі каштуе "антыбеларускі праект"?
Паводле звестак афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС, "антыбеларускі праект" прадугледжвае выдзяленне ад Еўрасаюза 53 мільёнаў еўра, Германія абяцала выдзеліць 21 мільён еўра, таксама Захарава пералічыла абяцанні фінансавання ад Польшчы, ЗША, Брытаніі, Канады, Нідэрландаў, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Латвіі.
"Відавочна, што ўсё гэта - толькі малая частка сродкаў, якія ідуць на ўтрыманне "патрыётаў". Сумненняў няма: дапамагаць беларускаму народу замежжа збіраецца традыцыйным спосабам: не інвестуючы ў эканоміку, а разгойдваючы краіну знутры. Ведаем такі метад дапамогі. Памятаем", - рэзюмавала афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС.
Раней Вена ініцыявала міжнародную канферэнцыю па Беларусі, якая прайшла 22 лістапада ў віртуальным фармаце, афіцыйны Мінск у гэтым мерапрыемстве не прымаў удзелу.