https://bel.sputnik.by/20211128/stala-vyadoma-yakoy-budze-nflyatsyya--belarus-pavodle-vynka-2021-goda-1058305462.html
Стала вядома, якой будзе інфляцыя ў Беларусі па выніках 2021 года
Стала вядома, якой будзе інфляцыя ў Беларусі па выніках 2021 года
Sputnik Беларусь
Рост цэн на прадукты ў Беларусі абумоўлены сусветнай тэндэнцыяй падаражэння прадуктаў харчавання, аднак на ўнутраным рынку такі рост цэн шмат у чым... 28.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-28T10:11+0300
2021-11-28T10:11+0300
2023-02-23T14:06+0300
прадукты харчавання
інфляцыя
цэны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/56/1041235684_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_2502c19de9c4dacce8d76b90444a3df2.jpg
МІНСК, 28 ліс ― Sputnik. Улады Беларусі разлічваюць утрымаць інфляцыю па выніках 2021 года на ўзроўні не вышэйшым за 9,3-9,4%, паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой ў эфіры "Беларусь 1".Калі сусветныя цэны на прадукты харчавання выраслі на 33%, то ў Беларусі на ялавічыну ў залежнасці ад віду - у сярэднім на 3-8%, на свініну і курыцу - 15-20%, прывёў дадзеныя намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.Прычынамі падаражэння прадуктаў харчавання на ўнутраным рынку Крутой назваў рост цэн на імпартныя камбікармы, вітаміны, дабаўкі і ветэрынарныя прэпараты, што прымяняюцца ў жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, аднак дадаў, што ў бліжэйшай перспектыве ў краіне будуць уводзіцца ў эксплуатацыю імпартазамяшчальныя вытворчасці ў гэтай сферы.Як санкцыі ўплываюць на эканоміку БеларусіПандэмія каронавіруса і заходнія санкцыі - два галоўныя фактары, якія ўплываюць на эканамічны рост рэспублікі, адзначыў Крутой.Паводле яго дадзеных, у студзені-кастрычніку ВУП вырас на 2,4 працэнты, каля 70 працэнтаў гэтага прыросту забяспечыла прамысловасць, экспарт вырас на 32 працэнты, і гэта таксама рэкордны паказчык для Беларусі, у той жа час зніжаецца аб'ём складскіх запасаў гатовай прадукцыі."Калі глядзець у цэлым па ўсіх паказчыках - колькасных і якасных, - то я б сказаў, што гэта - лепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў", - заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/56/1041235684_52:0:2545:1870_1920x0_80_0_0_b355ee75eb51c6c79816ed2f842712cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прадукты харчавання, інфляцыя, цэны, беларусь
прадукты харчавання, інфляцыя, цэны, беларусь
Стала вядома, якой будзе інфляцыя ў Беларусі па выніках 2021 года
10:11 28.11.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Рост цэн на прадукты ў Беларусі абумоўлены сусветнай тэндэнцыяй падаражэння прадуктаў харчавання, аднак на ўнутраным рынку такі рост цэн шмат у чым згладжваецца за кошт уласнай вытворчасці.
МІНСК, 28 ліс ― Sputnik. Улады Беларусі разлічваюць утрымаць інфляцыю па выніках 2021 года на ўзроўні не вышэйшым за 9,3-9,4%, паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой ў эфіры "Беларусь 1".
"Задача нумар адзін - не выйсці за двухзначнае значэнне інфляцыі, максімум - гэта 9-9,3-9,4% гадавая інфляцыя павінна быць, да снежня мінулага года. Цяпер яе значэнне, на сярэдзіну лістапада, 8,8% у цэлым і 6,9 працэнты - па групе сацыяльна значных тавараў", - сказаў Крутой.
Калі сусветныя цэны на прадукты харчавання выраслі на 33%, то ў Беларусі на ялавічыну ў залежнасці ад віду - у сярэднім на 3-8%, на свініну і курыцу - 15-20%, прывёў дадзеныя намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.
Прычынамі падаражэння прадуктаў харчавання на ўнутраным рынку Крутой назваў рост цэн на імпартныя камбікармы, вітаміны, дабаўкі і ветэрынарныя прэпараты, што прымяняюцца ў жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, аднак дадаў, што ў бліжэйшай перспектыве ў краіне будуць уводзіцца ў эксплуатацыю імпартазамяшчальныя вытворчасці ў гэтай сферы.
Як санкцыі ўплываюць на эканоміку Беларусі
Пандэмія каронавіруса і заходнія санкцыі - два галоўныя фактары, якія ўплываюць на эканамічны рост рэспублікі, адзначыў Крутой.
Паводле яго дадзеных, у студзені-кастрычніку ВУП вырас на 2,4 працэнты, каля 70 працэнтаў гэтага прыросту забяспечыла прамысловасць, экспарт вырас на 32 працэнты, і гэта таксама рэкордны паказчык для Беларусі, у той жа час зніжаецца аб'ём складскіх запасаў гатовай прадукцыі.
"Калі глядзець у цэлым па ўсіх паказчыках - колькасных і якасных, - то я б сказаў, што гэта - лепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў", - заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі.
Што будзе з беларускім рублём і эканомікай у 2022-м –
прагноз ЕАБРЦі падаражэе долар і ў чым лепш захоўваць зберажэнні - меркаванне эксперта
Стаўка рэфінансавання можа павялічыцца да 10 працэнтаў – ЕАБР