https://bel.sputnik.by/20211128/z-belarus-zho-vyvezl-amal-1900-rakskkh-bezhantsa-1058309015.html
З Беларусі ўжо вывезлі амаль 1900 іракскіх бежанцаў
З Беларусі ўжо вывезлі амаль 1900 іракскіх бежанцаў
Sputnik Беларусь
Іракскія авіялініі арганізавалі пяць эвакуацыйных рэйсаў, яшчэ два плануюцца на наступным тыдні. 28.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-28T14:19+0300
2021-11-28T14:19+0300
2021-11-28T14:21+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
авіярэйсы
ірак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058287780_0:110:1001:673_1920x0_80_0_0_a3b65fe756c8f8c19d6cf60fd7dd516a.jpg
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Афіцыйна з Беларусі ў Ірак вярнуліся 1876 бежанцаў, пра гэта паведаміла авіякампанія Iraqi Airways на сваёй старонцы ў Facebook.У гэтай лічбе могуць быць не ўлічаныя малыя дзеці, якіх не рэгістравалі. Яны правялі палёт на руках у бацькоў.Чарговы спецрэйс з мігрантамі адбыўся ўначы 27 лістапада: з Мінска ў Ірак адправілі 418 чалавек.Больш за 100 мігрантаў павінны былі вылецець з Мінска ў Багдад 25 лістапада. Але рэйс, запланаваны на 14.30, адмянілі. Як аказалася пасля, перанеслі на вечар. У СМІ сярод прычын называлі просьбу МЗС Ірака і невыкананне дамоўленасцей з іракскім авіяперавозчыкам па аплаце з боку ЕС.У выніку 25, 26 і 27 лістапада па мігрантаў прыбылі чатыры самалёты рознай умяшчальнасці. Наступныя рэйсы запаніраваны на панядзелак, 29 лістапада, і аўторак, 30 лістапада, у 13:45. Праўда, у аэрапорце папярэджваюць аб магчымых зменах у раскладзе.Першы рэйс адбыўся 18 лістапада, тады быў зарэгістраваны 431 пасажыр. Самалёты спачатку прызямляюцца ў Эрбіле (сталіцы аўтаномнай вобласці Курдыстан). А затым у галоўным горадзе Ірака - Багдадзе.Міграцыйны крызісСітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада, калі ў лесе каля пункта пропуску "Брузгі" з беларускага боку сабралася вялікая колькасць бежанцаў.Праз тыдзень яны пакінулі стыхійны лагер і накіраваліся непасрэдна да пагранперахода, дзе частка мігрантаў паспрабавала прарвацца ў Польшчу. У адказ на камяні і палкі, польскія сілавікі прымянілі вадамёты і слёзатачывы газ.Пасля людзей размясцілі ў лагістычным цэнтры непадалёк. У пятніцу яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што агулам у рэспубліцы можа знаходзіцца да 5 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу. І каля тысячы, паводле яго слоў, добраахвотна вярнуліся на радзіму: як эвакуацыйнымі рэйсамі, так і самі.Бежанцы, якія знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры, у большасці сваёй пакуль не жадаюць вяртацца на радзіму і чакаюць гуманітарнага калідора ў краіны ЕС.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211126/vyartanne-yak-mgranta-evakuruyuts-u-rak-fota-1058267082.html
ірак
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058287780_0:17:1001:767_1920x0_80_0_0_0ab605b2ea97ccd06bc61df272f2c2f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, авіярэйсы, ірак
нелегальныя мігранты, авіярэйсы, ірак
З Беларусі ўжо вывезлі амаль 1900 іракскіх бежанцаў
14:19 28.11.2021 (абноўлена: 14:21 28.11.2021) Іракскія авіялініі арганізавалі пяць эвакуацыйных рэйсаў, яшчэ два плануюцца на наступным тыдні.
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Афіцыйна з Беларусі ў Ірак вярнуліся 1876 бежанцаў, пра гэта паведаміла авіякампанія Iraqi Airways на сваёй старонцы ў Facebook.
У гэтай лічбе могуць быць не ўлічаныя малыя дзеці, якіх не рэгістравалі. Яны правялі палёт на руках у бацькоў.
Чарговы спецрэйс з мігрантамі адбыўся ўначы 27 лістапада: з Мінска ў Ірак адправілі 418 чалавек.
Больш за 100 мігрантаў павінны былі вылецець з Мінска ў Багдад 25 лістапада. Але рэйс, запланаваны на 14.30, адмянілі. Як аказалася пасля, перанеслі на вечар. У СМІ сярод прычын называлі просьбу МЗС Ірака і невыкананне дамоўленасцей з іракскім авіяперавозчыкам па аплаце з боку ЕС.
У выніку 25, 26 і 27 лістапада па мігрантаў прыбылі чатыры самалёты рознай умяшчальнасці. Наступныя рэйсы запаніраваны на панядзелак, 29 лістапада, і аўторак, 30 лістапада, у 13:45. Праўда, у аэрапорце папярэджваюць аб магчымых зменах у раскладзе.
Першы рэйс адбыўся 18 лістапада, тады быў зарэгістраваны 431 пасажыр. Самалёты спачатку прызямляюцца ў Эрбіле (сталіцы аўтаномнай вобласці Курдыстан). А затым у галоўным горадзе Ірака - Багдадзе.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада, калі ў лесе каля пункта пропуску "Брузгі" з беларускага боку сабралася вялікая колькасць бежанцаў.
Праз тыдзень яны пакінулі стыхійны лагер і накіраваліся непасрэдна да пагранперахода, дзе частка мігрантаў паспрабавала прарвацца ў Польшчу. У адказ на камяні і палкі, польскія сілавікі прымянілі вадамёты і слёзатачывы газ.
Пасля людзей размясцілі ў лагістычным цэнтры непадалёк. У пятніцу яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што агулам у рэспубліцы можа знаходзіцца да 5 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу. І каля тысячы, паводле яго слоў, добраахвотна вярнуліся на радзіму: як эвакуацыйнымі рэйсамі, так і самі.
Бежанцы, якія знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры, у большасці сваёй пакуль не жадаюць вяртацца на радзіму і чакаюць гуманітарнага калідора ў краіны ЕС.
Яшчэ некалькі самалётаў: з'яўляецца ўсё больш новых
рэйсаў для мігрантаўДПК распавёў, дзе
знайшоў сваякоў мігранткі па даручэнні Лукашэнкі
Ірак вывязе з Беларусі каля 2 тысяч сваіх грамадзян - МЗС