https://bel.sputnik.by/20211129/mnsterstva-akhovy-zdaroya-use-voblasts-pastupova-vyvodzyatstsa-z-kavdnaga-rezhymu-1058326613.html
Міністэрства аховы здароўя: усе вобласці паступова выводзяцца з "кавіднага рэжыму"
Міністэрства аховы здароўя: усе вобласці паступова выводзяцца з "кавіднага рэжыму"
Sputnik Беларусь
Ведамства расказала, якія медустановы ў абласцях і беларускай сталіцы ўжо вярнуліся да прывычнага рэжыму работы. 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T14:22+0300
2021-11-29T14:22+0300
2021-11-29T14:22+0300
міністэрства аховы здароўя
каронавірус covid-19
каронавірусны рэжым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625725_0:155:3000:1843_1920x0_80_0_0_142e1f20b96aa0f1e8d2a107faab82c3.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Эпідэміялагічная сітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць аддзяленні бальніц з "кавіднага рэжыму", паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Пасля дэзапрацоўкі да звыклага рэжыму працы вяртаюцца цэлыя лякарні. "Усе РНПЦ працягваюць аказваць планавую дапамогу", - удакладняе Міністэрства аховы здароўя.Брэсцкая вобласцьУ Брэсцкай вобласці працуюць 265 арганізацый аховы здароўя. Для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 выдзелена 2637 ложкаў.На мінулым тыдні да аказання планавай меддапамогі прыступілі Баранавіцкі гарадскі скурна-венералагічны дыспансер, усе аддзяленні цэнтральных раённых бальніц Бярозы, Ганцавіч, Жабінкі, Камянца.Планавую дапамогу аказваюць таксама ў траўматалагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы, у гінекалагічных аддзяленнях Брэсцкай гарбальніцы № 1 і ў Пінскім міжраённым радзільным доме.У такім жа рэжыме працуюць хірургічнае і гінекалагічнае аддзяленні Драгічынскай бальніцы, інфекцыйнае аддзяленне Іванаўскай бальніцы, тэрапеўтычнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы, траўматалагічнае аддзяленне Кобрынскай бальніцы, тэрапеўтычнае і педыятрычнае аддзяленні Ляхавіцкай бальніцы, траўматалагічнае аддзяленне Столінскай бальніцы і траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай бальніцы.З 29 лістапада па 5 снежня плануецца перапрафіляванне часткі ложкаў кардыялагічнага аддзялення для правядзення каранараангіяграфіі ў Брэсцкай гарбальніцы № 1. Пасля правядзення дэзінфекцыі будуць адкрыты нейрахірургічнае і отарыналарынгалагічнае аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы, а таксама акушэрскае і гінекалагічнае аддзяленні бальніцы.У планах дэзінфекцыя і дакавідны рэжым працы ў тэрапеўтычным аддзяленні бальніцы ў Іванава, інфекцыйным аддзяленні Пружанскай бальніцы, неўралагічным аддзяленні Столінскай бальніцы.Віцебская вобласцьУ Віцебскай вобласці працуюць 7270 арганізацый аховы здароўя. Для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 у вобласці перапрафілявана 2291 койка."За мінулы тыдзень 727 інфекцыйных ложкаў перапрафіляваны для працы ў звычайным рэжыме", - інфармуе Міністэрства аховы здароўя.Адноўлена работа ў звычайным рэжыме цэнтральных раённых бальніц у Бешанковічах, Дуброўне, Расонах і Шуміліна.Праводзіцца медыцынская рэабілітацыя ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры медрэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў. Аказваецца меддапамога ў адпаведнасці з профілем у 5-м корпусе Віцебскага абласнога анкадыспансера.З 26 лістапада да працы ў звычайным рэжыме вярнуліся цэнтральныя раённыя бальніцы ў Міёрах і Ушачах.З сённяшняга дня звычайны рэжым работы пачынаюць Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца і рэабілітацыйнае аддзяленне "Жалезнякі" Віцебскага абласнога кардыяцэнтра.Гомельская вобласцьУ Гомельскай вобласці працуюць 244 арганізацыі аховы здароўя. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2694 койкі.З 22 па 28 лістапада вернуты ў звычайны рэжым працы 738 ложкаў.Поўнасцю перапрафіляваны ў звычайны рэжым работы цэнтральныя раённыя бальніцы ў Ветцы, Ельску, Карме, Лоеве, Лельчыцах, Нароўлі, Акцябрскім, Хойніках, Чачэрску, у Гомельскіх гарадскіх бальніцах нумар 2, нумар 4, Гомельскіх абласных скурвендыспансеры і анкадыспансеры, шпіталі інвалідаў.На гэтым тыдні плануецца, што будуць вернуты да працы па профілі яшчэ 164 койкі ў цэнтральных бальніцах Рагачова, Рэчыцы, Добруша.Гродзенская вобласцьАгульная колькасць ложкаў у стацыянарах Гродзенскай вобласці складае 9678, з іх перапрафілявана пад аказанне дапамогі пацыентам з каронавірусам 2235.Вернуты да работы па профілі ўсе аддзяленні Бераставіцкай, Зэльвенскай, Дзятлаўскай, Мастоўскай, Свіслацкай і Карэліцкай цэнтральных раённых бальніц, гарадская клінічная бальніца № 4 Гродна, Воранаўская і Іўеўская цэнтральныя раённыя бальніцы.Плануецца пераход у звычайны рэжым працы Навагрудскай ЦРБ, а таксама часткова перапрафіляваных стацыянараў горада Гродна.Мінская вобласцьНа тэрыторыі вобласці працуе 275 арганізацый аховы здароўя. Пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарная меддапамога аказваецца ў 22 установах аховы здароўя, у якіх перапрафіляваны 2905 ложкаў.На сённяшні дзень у вобласці перапрафілявана больш за 2000 інфекцыйных ложкаў для аказання планавай дапамогі.З 19 лістапада Бярэзінская, Крупская, Лагойская, Уздзенская, Чэрвеньская цэнтральныя раённыя бальніцы пачалі работу ў штатным рэжыме, інфекцыйныя аддзяленні для пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 закрыты. Жыхары гэтых раёнаў шпіталізуюцца ў міжраённыя інфекцыйныя цэнтры.З пачатку снежня, пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзінфекцыі, Клецкая, Капыльская, Смалявіцкая, Любанская, Нясвіжская цэнтральныя раённыя бальніцы і гарадская бальніца Жодзіна пачнуць планава прымаць профільных пацыентаў.Магілёўская вобласцьУ Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі, у якіх налічваецца 10 661 ложак.Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 1523 койкі.Ужо працуюць у звычайным рэжыме цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна, Слаўгарада. Перапрафіляваны 120 ложкаў Магілёўскай абласной бальніцы для аказання профільнай дапамогі пацыентам гематалагічнага і рэўматалагічнага, афтальмалагічнага, хірургічнага профілю (таракальнае аддзяленне), а таксама 100 ложкаў у Магілёўскай бальніцы №1.З 29 лістапада пачынае працу ў звычайным рэжыме Глуская цэнтральная раённая бальніца.МінскУ профільны рэжым працы за мінулы тыдзень вернуты 971 ложак. З 22 лістапада адноўлена работа ў планавым рэжыме гарадской гінекалагічнай бальніцы, часткі аддзяленняў бальніцы №2 (кардыялогія, практалогія, малаінвазіўная хірургія). У "змяшаным" рэжыме стаў працаваць радзільны дом бальніцы №6.З 23 лістапада праводзіцца шпіталізацыя і лячэнне пацыентаў у хірургічнае аддзяленне (са страўнікава-кішачнымі крывацёкамі) бальніцы №10, у аддзяленне сасудзістай хірургіі, гнойнае хірургічнае аддзяленне і оталарынгалагічнае аддзяленне бальніцы №4. Аталарынгалагічныя аддзяленні бальніцы №4 працуюць у "змяшаным" рэжыме і аказваюць дапамогу пацыентам з оталарынгалагічнай паталогіяй і інфекцыяй COVID-19. Таксама ў профільным рэжыме пачата работа пульманалагічнага аддзялення сталічнай бальніцы хуткай меддапамогі.З сённяшняга дня пачалася шпіталізацыя і лячэнне профільных пацыентаў у радзільным доме №2, рэабілітацыйных аддзяленнях бальніцы №11, гастраэнтэралагічным аддзяленні і аддзяленні гнойнай хірургіі бальніцы №3, неўралагічным, гастраэнтэралагічным, рэўматалагічным, пульманалагічным аддзяленнях бальніцы №2, 2 МНПЦ ХТіГ."Планавая дапамога і кансультацыі па профілях працягваюць аказвацца ў наступных бальніцах Мінска: анкалогія - Мінскі анкацэнтр, агульная хірургія - бальніца хуткай меддапамогі, бальніца №5 і МНПЦМТГГ, таракальная хірургія і страўнікава-кішачныя крывацёкі - бальніца №10", - паведамляе Міністэрства аховы здароўя.Пацыенты, якім патрэбна сасудзістая хірургія і кардыяхірургія, транспланталогія, а таксама пацыенты з нефралагічнай, гастраэнтэралагічнае, неўралагічнай і рэўматалагічнай паталогіяй шпіталізуюцца ў МНПЦХТіГ.Пацыенты афтальмалагічнага профілю праходзяць лячэнне ў бальніцах №3, №10, уралагічнага - у бальніцах №2 і №4 і бальніцы хуткай меддапамогі.У бальніцы хуткай меддапамогі і ў бальніцы № 5 таксама аказваецца неўралагічная, нейра-і рэнтгенэндаваскулярная хірургічная дапамога.Атарыналарынгалагічная дапамога аказваецца ў бальніцах №4 і №11, хірургічная (сківічна-тварная) і рэўматалагічная дапамога - у бальніцах №11. Кардыялагічную дапамогу можна атрымаць у бальніцах №1 і №5, бальніцы хуткай меддапамогі і МНПЦМТіГ.На лячэнне да нефролагаў можна трапіць і ў бальніцы №1. Траўматалагічная дапамога традыцыйна працягвае аказвацца ў бальніцы №6 і бальніцы хуткай меддапамогі.Акушэрска-гінекалагічную дапамогу цяпер аказваюць у бальніцах нумар 1, нумар 3 і нумар 5.Педыятрычную дапамогу па-ранейшаму аказваюць спецыялісты ў дзіцячых бальніцах нумар 2, нумар 3, нумар 4, а таксама МДЦМР і, часткова, ДДІКБ.COVID ідзе на спад?Cітуацыю з захворваннем на каронавірус у Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ацэньвае як абнадзейлівую - назіраецца зніжэнне колькасці заражэнняў.Працэс перапрафілявання бальніц у звычайны для іх рэжым працы ідзе зараз па ўсіх рэгіёнах, па распараджэнні прэзідэнта аказанне планавай дапамогі на фоне пандэміі COVID у восеньскім сезоне і не спынялася. Разам з тым, паводле яго слоў, расслабляцца не трэба, асабліва з улікам з'яўлення новых штамаў каронавіруса.Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання на каронавіруснуюй інфекцыяю і яе цяжкай плыні з'яўляецца вакцынацыя.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211127/ptsr-testy-raspaznayuts-novy-shtam-karonavrusa-omicron-1058294015.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625725_169:0:2832:1997_1920x0_80_0_0_6c7abf3b3ab10735450e5edb6a5ddd83.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, каронавірус covid-19, каронавірусны рэжым
міністэрства аховы здароўя, каронавірус covid-19, каронавірусны рэжым
Міністэрства аховы здароўя: усе вобласці паступова выводзяцца з "кавіднага рэжыму"
Ведамства расказала, якія медустановы ў абласцях і беларускай сталіцы ўжо вярнуліся да прывычнага рэжыму работы.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Эпідэміялагічная сітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць аддзяленні бальніц з "кавіднага рэжыму", паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Пасля дэзапрацоўкі да звыклага рэжыму працы вяртаюцца цэлыя лякарні. "Усе РНПЦ працягваюць аказваць планавую дапамогу", - удакладняе Міністэрства аховы здароўя.
У Брэсцкай вобласці працуюць 265 арганізацый аховы здароўя. Для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 выдзелена 2637 ложкаў.
На мінулым тыдні да аказання планавай меддапамогі прыступілі Баранавіцкі гарадскі скурна-венералагічны дыспансер, усе аддзяленні цэнтральных раённых бальніц Бярозы, Ганцавіч, Жабінкі, Камянца.
Планавую дапамогу аказваюць таксама ў траўматалагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы, у гінекалагічных аддзяленнях Брэсцкай гарбальніцы № 1 і ў Пінскім міжраённым радзільным доме.
У такім жа рэжыме працуюць хірургічнае і гінекалагічнае аддзяленні Драгічынскай бальніцы, інфекцыйнае аддзяленне Іванаўскай бальніцы, тэрапеўтычнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы, траўматалагічнае аддзяленне Кобрынскай бальніцы, тэрапеўтычнае і педыятрычнае аддзяленні Ляхавіцкай бальніцы, траўматалагічнае аддзяленне Столінскай бальніцы і траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай бальніцы.
З 29 лістапада па 5 снежня плануецца перапрафіляванне часткі ложкаў кардыялагічнага аддзялення для правядзення каранараангіяграфіі ў Брэсцкай гарбальніцы № 1. Пасля правядзення дэзінфекцыі будуць адкрыты нейрахірургічнае і отарыналарынгалагічнае аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы, а таксама акушэрскае і гінекалагічнае аддзяленні бальніцы.
У планах дэзінфекцыя і дакавідны рэжым працы ў тэрапеўтычным аддзяленні бальніцы ў Іванава, інфекцыйным аддзяленні Пружанскай бальніцы, неўралагічным аддзяленні Столінскай бальніцы.
У Віцебскай вобласці працуюць 7270 арганізацый аховы здароўя. Для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 у вобласці перапрафілявана 2291 койка.
"За мінулы тыдзень 727 інфекцыйных ложкаў перапрафіляваны для працы ў звычайным рэжыме", - інфармуе Міністэрства аховы здароўя.
Адноўлена работа ў звычайным рэжыме цэнтральных раённых бальніц у Бешанковічах, Дуброўне, Расонах і Шуміліна.
Праводзіцца медыцынская рэабілітацыя ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры медрэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў. Аказваецца меддапамога ў адпаведнасці з профілем у 5-м корпусе Віцебскага абласнога анкадыспансера.
З 26 лістапада да працы ў звычайным рэжыме вярнуліся цэнтральныя раённыя бальніцы ў Міёрах і Ушачах.
З сённяшняга дня звычайны рэжым работы пачынаюць Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца і рэабілітацыйнае аддзяленне "Жалезнякі" Віцебскага абласнога кардыяцэнтра.
У Гомельскай вобласці працуюць 244 арганізацыі аховы здароўя. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2694 койкі.
З 22 па 28 лістапада вернуты ў звычайны рэжым працы 738 ложкаў.
Поўнасцю перапрафіляваны ў звычайны рэжым работы цэнтральныя раённыя бальніцы ў Ветцы, Ельску, Карме, Лоеве, Лельчыцах, Нароўлі, Акцябрскім, Хойніках, Чачэрску, у Гомельскіх гарадскіх бальніцах нумар 2, нумар 4, Гомельскіх абласных скурвендыспансеры і анкадыспансеры, шпіталі інвалідаў.
На гэтым тыдні плануецца, што будуць вернуты да працы па профілі яшчэ 164 койкі ў цэнтральных бальніцах Рагачова, Рэчыцы, Добруша.
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Гродзенскай вобласці складае 9678, з іх перапрафілявана пад аказанне дапамогі пацыентам з каронавірусам 2235.
Вернуты да работы па профілі ўсе аддзяленні Бераставіцкай, Зэльвенскай, Дзятлаўскай, Мастоўскай, Свіслацкай і Карэліцкай цэнтральных раённых бальніц, гарадская клінічная бальніца № 4 Гродна, Воранаўская і Іўеўская цэнтральныя раённыя бальніцы.
Плануецца пераход у звычайны рэжым працы Навагрудскай ЦРБ, а таксама часткова перапрафіляваных стацыянараў горада Гродна.
На тэрыторыі вобласці працуе 275 арганізацый аховы здароўя. Пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарная меддапамога аказваецца ў 22 установах аховы здароўя, у якіх перапрафіляваны 2905 ложкаў.
На сённяшні дзень у вобласці перапрафілявана больш за 2000 інфекцыйных ложкаў для аказання планавай дапамогі.
З 19 лістапада Бярэзінская, Крупская, Лагойская, Уздзенская, Чэрвеньская цэнтральныя раённыя бальніцы пачалі работу ў штатным рэжыме, інфекцыйныя аддзяленні для пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 закрыты. Жыхары гэтых раёнаў шпіталізуюцца ў міжраённыя інфекцыйныя цэнтры.
З пачатку снежня, пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзінфекцыі, Клецкая, Капыльская, Смалявіцкая, Любанская, Нясвіжская цэнтральныя раённыя бальніцы і гарадская бальніца Жодзіна пачнуць планава прымаць профільных пацыентаў.
У Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі, у якіх налічваецца 10 661 ложак.
Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 1523 койкі.
Ужо працуюць у звычайным рэжыме цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна, Слаўгарада. Перапрафіляваны 120 ложкаў Магілёўскай абласной бальніцы для аказання профільнай дапамогі пацыентам гематалагічнага і рэўматалагічнага, афтальмалагічнага, хірургічнага профілю (таракальнае аддзяленне), а таксама 100 ложкаў у Магілёўскай бальніцы №1.
З 29 лістапада пачынае працу ў звычайным рэжыме Глуская цэнтральная раённая бальніца.
У профільны рэжым працы за мінулы тыдзень вернуты 971 ложак. З 22 лістапада адноўлена работа ў планавым рэжыме гарадской гінекалагічнай бальніцы, часткі аддзяленняў бальніцы №2 (кардыялогія, практалогія, малаінвазіўная хірургія). У "змяшаным" рэжыме стаў працаваць радзільны дом бальніцы №6.
З 23 лістапада праводзіцца шпіталізацыя і лячэнне пацыентаў у хірургічнае аддзяленне (са страўнікава-кішачнымі крывацёкамі) бальніцы №10, у аддзяленне сасудзістай хірургіі, гнойнае хірургічнае аддзяленне і оталарынгалагічнае аддзяленне бальніцы №4. Аталарынгалагічныя аддзяленні бальніцы №4 працуюць у "змяшаным" рэжыме і аказваюць дапамогу пацыентам з оталарынгалагічнай паталогіяй і інфекцыяй COVID-19. Таксама ў профільным рэжыме пачата работа пульманалагічнага аддзялення сталічнай бальніцы хуткай меддапамогі.
З сённяшняга дня пачалася шпіталізацыя і лячэнне профільных пацыентаў у радзільным доме №2, рэабілітацыйных аддзяленнях бальніцы №11, гастраэнтэралагічным аддзяленні і аддзяленні гнойнай хірургіі бальніцы №3, неўралагічным, гастраэнтэралагічным, рэўматалагічным, пульманалагічным аддзяленнях бальніцы №2, 2 МНПЦ ХТіГ.
"Планавая дапамога і кансультацыі па профілях працягваюць аказвацца ў наступных бальніцах Мінска: анкалогія - Мінскі анкацэнтр, агульная хірургія - бальніца хуткай меддапамогі, бальніца №5 і МНПЦМТГГ, таракальная хірургія і страўнікава-кішачныя крывацёкі - бальніца №10", - паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Пацыенты, якім патрэбна сасудзістая хірургія і кардыяхірургія, транспланталогія, а таксама пацыенты з нефралагічнай, гастраэнтэралагічнае, неўралагічнай і рэўматалагічнай паталогіяй шпіталізуюцца ў МНПЦХТіГ.
Пацыенты афтальмалагічнага профілю праходзяць лячэнне ў бальніцах №3, №10, уралагічнага - у бальніцах №2 і №4 і бальніцы хуткай меддапамогі.
У бальніцы хуткай меддапамогі і ў бальніцы № 5 таксама аказваецца неўралагічная, нейра-і рэнтгенэндаваскулярная хірургічная дапамога.
Атарыналарынгалагічная дапамога аказваецца ў бальніцах №4 і №11, хірургічная (сківічна-тварная) і рэўматалагічная дапамога - у бальніцах №11. Кардыялагічную дапамогу можна атрымаць у бальніцах №1 і №5, бальніцы хуткай меддапамогі і МНПЦМТіГ.
На лячэнне да нефролагаў можна трапіць і ў бальніцы №1. Траўматалагічная дапамога традыцыйна працягвае аказвацца ў бальніцы №6 і бальніцы хуткай меддапамогі.
Акушэрска-гінекалагічную дапамогу цяпер аказваюць у бальніцах нумар 1, нумар 3 і нумар 5.
Педыятрычную дапамогу па-ранейшаму аказваюць спецыялісты ў дзіцячых бальніцах нумар 2, нумар 3, нумар 4, а таксама МДЦМР і, часткова, ДДІКБ.
Cітуацыю з захворваннем на каронавірус у Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ацэньвае як абнадзейлівую - назіраецца зніжэнне колькасці заражэнняў.
Працэс перапрафілявання бальніц у звычайны для іх рэжым працы ідзе зараз па ўсіх рэгіёнах, па распараджэнні прэзідэнта аказанне планавай дапамогі на фоне пандэміі COVID у восеньскім сезоне і не спынялася. Разам з тым, паводле яго слоў, расслабляцца не трэба, асабліва з улікам з'яўлення новых штамаў каронавіруса.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання на каронавіруснуюй інфекцыяю і яе цяжкай плыні з'яўляецца вакцынацыя.
Першая краіна
закрыла межы для замежнікаў з-за новага штаму
Для барацьбы з COVID-19: Беларусь атрымала новую партыю гумдапамогі
Беларусь прайшла
пік захворвання на COVID-19 у гэтай хвалі – СААЗ