https://bel.sputnik.by/20211129/ponaya-nechakanasts-vyazovch-ab-stuatsy-z-maz-sportata--dakaram-1058320652.html
Поўная нечаканасць: Вязовіч аб сітуацыі з "МАЗ-СПОРТаўта" і "Дакарам"
Поўная нечаканасць: Вязовіч аб сітуацыі з "МАЗ-СПОРТаўта" і "Дакарам"
Sputnik Беларусь
За 33 дні да старту прэстыжнага ралі-рэйду беларуская каманда ў поўным складзе знікла са спіска ўдзельнікаў. 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T10:51+0300
2021-11-29T10:51+0300
2021-11-29T10:51+0300
у свеце
"маз-спортаўто"
дакар
сяргей вязовіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103330/32/1033303297_0:21:3000:1709_1920x0_80_0_0_e5354b7a44af245f379171cb59c81af1.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч пракаменціраваў карэспандэнту Sputnik рашэнне арганізатараў выключыць беларусаў са спіска ўдзельнікаў ралі-рэйду "Дакар-2022".Напярэдадні стала вядома, што ўсе тры экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" зніклі са спіска ўдзельнікаў "Дакара-2022". "Чырвоныя зубры" былі заяўлены пад стартавымі нумарамі 502, 507 і 517.Ён адзначыў, што каманда не атрымлівала ніякай інфармацыі аб тым, што экіпажы выключаць з заявачнага ліста."Дакар-2022" пройдзе з 2 па 14 студзеня ў Саудаўскай Аравіі, пралог гонкі стартуе 1 студзеня. Арганізатары на гэты раз паабяцалі ўдзельнікам новыя маршруты і больш пясчаных спецучасткаў. Агульная працягласць гонкі складзе 8375 кіламетраў, з якіх 4258 кіламетраў заяўлена на спецучасткі.У ліпені гэтага года Еўрасаюз увёў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, у спіску рэстрыкцый, акрамя шэрага беларускіх дзяржчыноўнікаў і бізнесменаў, былі і некалькі прадпрыемстваў, сярод якіх значыўся і МАЗ. Пазней завод падаў іск да Савета Еўрасаюза, аргументуючы гэта тым, што дзеянні ЕС не маюць ніякай падставы."МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў "Дакары" з 2012 года, і ў апошнія гады пастаянна змагаецца за прызавыя месцы. Лепшыя вынікі каманды гэта "серабро" (2018) і "бронза" (2020) яе лідара Сяргея Вязовіча.У гэтым годзе "чырвоныя зубры" цалкам перайшлі на грузавікі новай генерацыі і заяўлялі аб планах выступаць у "Дакары-2022" на трох каміёнах капотнай кампаноўкі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулых гонках.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20210706/vyazovch-zavayava-srebra-pa-vynkakh-shakovaga-shlyakhu-1054437176.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103330/32/1033303297_186:0:2849:1997_1920x0_80_0_0_8fcb7fc232c1f461ff882333ff45a7bc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, "маз-спортаўто", дакар, сяргей вязовіч
у свеце, "маз-спортаўто", дакар, сяргей вязовіч
Поўная нечаканасць: Вязовіч аб сітуацыі з "МАЗ-СПОРТаўта" і "Дакарам"
За 33 дні да старту прэстыжнага ралі-рэйду беларуская каманда ў поўным складзе знікла са спіска ўдзельнікаў.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч пракаменціраваў карэспандэнту Sputnik рашэнне арганізатараў выключыць беларусаў са спіска ўдзельнікаў ралі-рэйду "Дакар-2022".
Напярэдадні стала вядома, што ўсе тры экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" зніклі са спіска ўдзельнікаў "Дакара-2022". "Чырвоныя зубры" былі заяўлены пад стартавымі нумарамі 502, 507 і 517.
"Разбіраемся. Для нас гэта – поўная нечаканасць", - сказаў Вязовіч.
Ён адзначыў, што каманда не атрымлівала ніякай інфармацыі аб тым, што экіпажы выключаць з заявачнага ліста.
"Дакар-2022" пройдзе з 2 па 14 студзеня ў Саудаўскай Аравіі, пралог гонкі стартуе 1 студзеня. Арганізатары на гэты раз паабяцалі ўдзельнікам новыя маршруты і больш пясчаных спецучасткаў. Агульная працягласць гонкі складзе 8375 кіламетраў, з якіх 4258 кіламетраў заяўлена на спецучасткі.
У ліпені гэтага года Еўрасаюз увёў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, у спіску рэстрыкцый, акрамя шэрага беларускіх дзяржчыноўнікаў і бізнесменаў, былі і некалькі прадпрыемстваў, сярод якіх значыўся і МАЗ. Пазней завод падаў іск да Савета Еўрасаюза, аргументуючы гэта тым, што дзеянні ЕС не маюць ніякай падставы.
"МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў "Дакары" з 2012 года, і ў апошнія гады пастаянна змагаецца за прызавыя месцы. Лепшыя вынікі каманды гэта "серабро" (2018) і "бронза" (2020) яе лідара Сяргея Вязовіча.
У гэтым годзе "чырвоныя зубры" цалкам перайшлі на грузавікі новай генерацыі і заяўлялі аб планах выступаць у "Дакары-2022" на трох каміёнах капотнай кампаноўкі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулых гонках.
МАЗ Вішнеўскага стаў другім на першым этапе ралі "Шаўковы шлях"
Вязовіч распавёў Галоўчанку,
як збіраюць гоначныя МАЗы - відэа
Сяргей Вязовіч на "капотніку"
выйграў бронзу "Дакара"