Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну міграцыйнага крызісу

© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты атрымліваюць харчаванне ў лагістычным цэнтры
Мігранты атрымліваюць харчаванне ў лагістычным цэнтры - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
Наплыў грамадзян блізкаўсходніх дзяржаў на беларуска-польскі ўчастак мяжы справакаваў напружаную сітуацыю ў адносінах з ЕС.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Еўрапейскі саюз першым разарваў дагавор аб рэадмісіі з беларускім бокам і зараз не жадае гэтае пытанне абмяркоўваць, заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Беларусі і ЕС было падпісана пагадненне аб рэадмісіі, згодна з якім у выпадку траплення мігрантаў у Еўрасаюз праз мяжу з рэспублікай яны вярталіся назад і размяшчаліся ў лагерах для бежанцаў на беларускай тэрыторыі.
"Лагеры павінны былі яны (ЕС - Sputnik) пабудаваць, і яны пачалі будаваць, а потым спынілі. А я перастаў іх адтуль забіраць", - канстатаваў беларускі лідар.
Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што гэта менавіта Еўрапейскі саюз першым скасаваў пагадненне аб рэадмісіі і адмаўляецца абмяркоўваць дадзеную праблематыку. Пасля гэтага ў адносінах да беларускіх улад былі таксама ўведзены абмежавальныя меры.
"Табе на шыю накінулі пятлю, заціскаюць і кажуць: абараняй мяне. Я сапраўды ім заявіў аб гэтым у самым пачатку: рабяты, вы пайшлі на абвастрэнне адносін. Вы нас вінаваціце ў гэтым самалёце (інцыдэнт з рэйсам Ryanair - Sputnik). Хоць ніводнага факта на стале няма. Вы (ЕС - Sputnik) пачалі ўдушэнне Беларусі", - цытуе кіраўніка дзяржавы РІА Навіны.

Выдаткі на дапамогу мігрантам

"Дванаццаць з паловай мільёнаў долараў тыдзень таму заплацілі… Цяпер гэта будзе ў два разы больш", – падлічыў выдаткі на ўтрыманне мігрантаў Лукашэнка.
Прычым ён удакладніў, што гэта датычыцца першачарговых затрат на забеспячэнне іх прадуктамі харчавання, медыцынскай дапамогай і стварэнне ўмоў для пражывання.
На думку беларускага лідара, мігранты ў Брузгах маглі б атрымліваць больш істотную дапамогу з боку міжнародных арганізацый.
"Сусветная арганізацыя аховы здароўя даслала панчохі, пракладкі, памперсы ці яшчэ нешта там такое", - звярнуў увагу ён.

Калі завершыцца міграцыйны крызіс

Лукашэнка распавёў, што падчас перамоў з в.а. канцлера ФРГ Ангелай Меркель пацвердзіў сваю гатоўнасць вырашыць праблему з мігрантамі да наступлення Новага года.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады будуць прасіць бежанцаў з блізкаўсходніх дзяржаў, якія знаходзяцца законна ў Беларусі па турыстычнай візе і размясціліся ў гасцініцах, каб яны вярнуліся назад, бо гуманітарнага калідора не будзе.
Да цяперашняга часу беларускую тэрыторыю пакінулі і вярнуліся ў Ірак ужо больш за тысячу мігрантаў.

Міграцыйны крызіс

Міграцыйны крызіс праявіўся вясной гэтага года, праз мяжу з Беларуссю ў Літву, Латвію і Польшчу патрапілі некалькі тысяч выхадцаў з Блізкага Усходу. Вільнюс і Варшава ўвялі на мяжы надзвычайнае становішча, узмацнілі ахову меж за кошт вайскоўцаў і пачалі ўзводзіць загароды з калючага дроту.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада, калі ў лесе каля пункта пропуску "Брузгі" з беларускага боку сабралася вялікая колькасць бежанцаў.
Праз тыдзень яны пакінулі стыхійны лагер і накіраваліся непасрэдна да пагранперахода, дзе частка мігрантаў паспрабавала прарвацца ў Польшчу. У адказ польскія сілавікі прымянілі вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Пасля людзей размясцілі ў лагістычным цэнтры непадалёк. Бежанцы, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры, у большасці сваёй пакуль не жадаюць вяртацца на радзіму і чакаюць гуманітарнага калідора ў краіны ЕС.
Мігранты ў ТЛЦ - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Коўдры ад ААН і 6 млн долараў: якую дапамогу атрымліваюць "беларускія" мігранты
Чытайце таксама:
Нямецкі Чырвоны Крыж выдзеліць грошы для мігрантаў у Беларусі
Няма шляху назад: мігранты не збіраюцца з'яжджаць дадому
Вывазны рэйс Iraqi Airways з Мінска ў Эрбіль на аўторак адменены
Пераламаныя ногі: СК праводзіць чарговую праверку па факце выцяснення мігрантаў
МАМ паабяцала авіярэйс для мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца з Беларусі ў Ірак
Стужка навiн
0