Лукашэнка расказаў, калі прызнае Крым

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяНовы рускі Крым
Новы рускі Крым - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
Расійскія ўлады настойваюць, што пытанне аб прыналежнасці паўвострава было закрыта канчаткова пасля праведзенага сярод жыхароў паўвострава галасавання.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Крым стаў часткай Расіі пасля рэферэндуму, які прайшоў на паўвостраве, заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.

"Крым дэ-факта, я тады яшчэ сказаў - гэта расійскі Крым. Пасля рэферэндуму і дэ-юрэ Крым стаў расійскім", - цытуе кіраўніка дзяржавы РІА Навіны.

Запрашэнне ў Крым

"У нас пэўная дамоўленасць з Пуціным, што мы ў Крыме пабудзем", - распавёў Лукашэнка. Пры гэтым ён удакладніў, што адпаведнае запрашэнне ўжо ёсць.
"Маё наведванне Крыма, на што маю самае поўнае права, пад чыім бы ён там пратэктаратам, кіраўніцтвам, і чый бы ні быў Крым. Гэта і мой Крым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прычым ён выказаў жаданне пачаць візіт з Севастопаля, таму што, прылятаючы ў Крым, заўсёды прызямляўся менавіта там. Прэзідэнт РФ да таго ж шмат расказваў аб новай базе Ваенна-касмічных сіл.
"Мне, кажу, цікава будзе паглядзець. Вось, кажа (Пуцін - Sputnik), паляцім туды - калі хочаш, на шхуне, паляцім на самалёце. Там прызямлімся, я табе пакажу, што зроблена. Я ў яго пачаў пытацца дарогу, ці дарабіў ён з Бельбека і на Севастопаль туды, на Ялту. Ён усё пра гэта дэталёва ведае", - удакладніў Лукашэнка.
Цяпер, паводле яго слоў, трэба вызначыцца з канкрэтнымі тэрмінамі, таму што гэта ўжо тройчы абмяркоўвалася. Час будзе абраны Пуціным, калі будзе зручней яму.
"Калі прэзідэнт ужо туды (у Крым - Sputnik) прыехаў… з прэзідэнтам Расіі. Слухайце, якія яшчэ могуць быць прызнанні? Гэта ўжо масла масленае, як у Расіі гавораць", - канстатаваў беларускі лідар.
Прычым Лукашэнка ўдакладніў, што візіт на паўвостраў будзе азначаць прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй. Хаця гэта не з'яўляецца сакрэтам для прэзідэнтаў дзвюх краін.
"Больш за тое, гэта проста нейкае пытанне, якога не існуе. Паміж мною і Пуціным такога пытання няма", - запэўніў ён.
Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбаршчыкаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі. Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупіраванай тэрыторыяй. Кіраўніцтва Расіі неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Паводле слоў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".
Від на гару Аю-Даг у Крыме - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Кіраўнік парламента Крыма аб словах Лукашэнкі: гэта прызнанне
Чытайце таксама:
Пяскоў пракаменціраваў словы Савіных аб прызнанні Мінскам Крыма
Лукашэнка прапанаваў правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні ў Крыме
Беларусь можа перанакіраваць частку грузаў у парты Крыма
Стужка навiн
0