https://bel.sputnik.by/20211201/belarus-u-2022-godze-budze-atrymlvats-rasysk-gaz-pa-starym-koshtse-1058387089.html
Беларусь у 2022 годзе будзе атрымліваць расійскі газ па старым кошце
Беларусь у 2022 годзе будзе атрымліваць расійскі газ па старым кошце
Sputnik Беларусь
Наша краіна атрымлівае блакітнае паліва па доўгатэрміновым кантракце, у якім замацавана леташняя цана 01.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-01T17:35+0300
2021-12-01T17:35+0300
2023-02-23T14:06+0300
газ
кошт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056947161_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_ccaad43395b54d819bb915b1708cef42.jpg
МІНСК, 1 сне - Sputnik. Падпісаны пратакол аб коштах на расійскі газ для Беларусі на 2022 год - рэспубліка будзе атрымліваць "блакітнае паліва" па 128,5 долара ЗША за тысячу кубаметраў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрстве энергетыкі.Сустрэча міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і беларускага пасла ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з кіраўніком ПАТ "Газпром" Аляксеем Мілерам прайшла ў Санкт-Пецярбургу ў сераду 1 снежня.Там таксама адзначаецца, што ўзгодненая цана на расійскі газ для рэспублікі на 2022 год сфарміравана зыходзячы з умоў бягучага - 128,52 долара ЗША за тысячу кубаметраў.Мінск і Масква сёлета дасягнулі дамоўленасцей па кошце газу. Беларусь атрымлівае блакітнае паліва па доўгатэрміновым кантракце, у якім замацавана леташняя цана - 128,5 долара за тысячу кубоў.Раней пасол Рэспублікі Беларусь у Расіі Уладзімір Сямашка паведамляў, што ўся інфраструктура для адзінага газавага рынку Беларусі і Расіі ўжо створана, бакі разлічваюць, што ён пачне працаваць з наступнага года.
https://bel.sputnik.by/20211130/mnenerga-belarus--rf-uzgadnl-plany-pa-agulnykh-rynkakh-gazu--elektraenerg-1058344529.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056947161_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_39e68f21ca7936cbe235c2dcd955a127.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
газ, кошт, беларусь
Беларусь у 2022 годзе будзе атрымліваць расійскі газ па старым кошце
17:35 01.12.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Наша краіна атрымлівае блакітнае паліва па доўгатэрміновым кантракце, у якім замацавана леташняя цана
МІНСК, 1 сне - Sputnik. Падпісаны пратакол аб коштах на расійскі газ для Беларусі на 2022 год - рэспубліка будзе атрымліваць "блакітнае паліва" па 128,5 долара ЗША за тысячу кубаметраў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрстве энергетыкі.
Сустрэча міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і беларускага пасла ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з кіраўніком ПАТ "Газпром" Аляксеем Мілерам прайшла ў Санкт-Пецярбургу ў сераду 1 снежня.
"Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол паміж "Газпрамам" і ўрадам Беларусі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінэнерга.
Там таксама адзначаецца, што ўзгодненая цана на расійскі газ для рэспублікі на 2022 год сфарміравана зыходзячы з умоў бягучага - 128,52 долара ЗША за тысячу кубаметраў.
Мінск і Масква сёлета дасягнулі дамоўленасцей па кошце газу. Беларусь атрымлівае блакітнае паліва па доўгатэрміновым кантракце, у якім замацавана леташняя цана - 128,5 долара за тысячу кубоў.
Раней пасол Рэспублікі Беларусь у Расіі Уладзімір Сямашка паведамляў, што ўся інфраструктура для адзінага газавага рынку Беларусі і Расіі ўжо створана, бакі разлічваюць, што ён пачне працаваць з наступнага года.