Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінэнерга Беларусі і РФ узгаднілі планы па агульных рынках газу і электраэнергіі

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкГазаправод
Газаправод - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
Канкрэтны ўзровень цаны на газ у 2022-м будзе зафіксаваны ў сумесным дакуменце з ПАТ "Газпром", зыходзячы з умоў 2021 года.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы мерапрыемстваў па стварэнню агульных рынкаў газу і электраэнергіі, аб гэтым міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў газеце "Рэспублiка".
"У сённяшні час распрацоўваецца міждзяржаўная дамова аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі. На ўзроўні профільных арганізацый адпрацоўваюцца рэжымы сумеснай працы, умовы ўзаемадзеяння для прадаўцоў і пакупнікоў электраэнергіі, пытанні развіцця інфраструктуры", – адзначыў Каранкевіч.
Гаворачы аб газавай сферы, кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што сумесна з расійскімі калегамі неабходна вызначыць асноўныя прынцыпы работы адзінага рынку і зблізіць умовы дзейнасці для прадпрыемстваў дзвюх краін.
Падпісаны 9 лістапада з Расіяй Пратакол аб унясенні змянення ў міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) на прыродны газ прадугледжвае, што ўзровень цаны на газ на 2022 год будзе зафіксаваны ў сумесным дакуменце з ПАТ "Газпром", зыходзячы з умоў 2021-га.

Саюзная праграма аб атамнай энергетыцы

Віктар Каранкевіч таксама закрануў тэму ўзаемадзеяння з Расіяй у галіне атамнай энергетыкі. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва будзе развівацца перш за ўсё ў рамках далейшай эксплуатацыі БелАЭС і прадаўжэння яе тэрміну службы.
"Сумесна з нашым стратэгічным партнёрам, дзяржкарпарацыяй "Росатом", мы ўжо зрабілі першыя практычныя крокі па яе рэалізацыі — падпісана міжурадавае пагадненне паміж краінамі аб перавозцы ядзерных матэрыялаў", — сказаў Каранкевіч.
Акрамя таго, вядзецца падрыхтоўка праекта міжурадавага пагаднення, якое датычыцца адпрацаванага ядзернага паліва АЭС у Астраўцы. Адпаведны дакумент павінны распрацаваць да сярэдзіны наступнага года.

Падпісанне саюзных праграм

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы, на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, што прайшло 4 лістапада ў анлайн-фармаце.
Праца над саюзнымі праграмамі вялася на працягу апошніх гадоў. Дакладны іх змест пакуль не публікаваўся для шырокай грамадскасці. Гаварылася аб неабходнасці ўзгадніць узаемадзеянне ў падатковай і мытнай сферах, а таксама ў такім вострым пытанні для Мінска, як энергетыка.
Пры гэтым выхад на адзіную валюту хоць і абазначаны ў саюзнай дамове, але на цяперашнім этапе размова аб гэтым не ідзе, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
На мінулым тыдні кіраўнік Нацбанка Беларусі Павел Калаур і старшыня Банка Расіі Эльвіра Набіуліна ў Маскве дамовіліся аб стварэнні рабочай групы для рэалізацыі праграмы эканамічнай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.
Вентыль на трубаправодзе - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год
Чытайце таксама:
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
"Газпром" працягвае запампоўку газу ў беларускія сховішчы
Мінск і Масква правядуць перамовы па перавозках ядзерных матэрыялаў
Адзіны газавы рынак Беларусі з Расіяй можа запрацаваць у 2022 годзе - пасол
Пахвалілі за прагрэс: эксперты ENSREG ацанілі вынікі стрэс-тэстаў на БелАЭС
На фоне дэфіцыту ў Еўропе: "Газпром" запампоўвае газ у беларускія сховішчы
Прэм'ер Беларусі аб калійным транзіце, грузавым флоце і агульным рынку газу з РФ
Стужка навiн
0