https://bel.sputnik.by/20211202/bazana-raspav-ab-svam-aryshtse--chekh-1058399093.html
Базанаў распавёў аб сваім арышце ў Чэхіі
Базанаў распавёў аб сваім арышце ў Чэхіі
Sputnik Беларусь
Кіраўніка АБФФ выслалі з Чэхіі, куды ён прыляцеў на матч жаночых зборных, які ў выніку адмянілі з-за ўспышкі каронавіруса ў беларускай камандзе. 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T10:14+0300
2021-12-02T10:14+0300
2023-05-29T17:51+0300
арышт і затрыманне
чэхія
футбол
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060786810_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_92c16f36c901f210a07e29818a91555f.jpg
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў распавёў аб сваім арышце ў Чэхіі - яго з жонкай у паліцыі пратрымалі восем з паловай гадзін, а потым выслалі з краіны.Па словах спартыўнага функцыянера, яны з камандай без праблем дабіраліся да Чэхіі - на ўсім шляху не ўзнікала ніякіх пытанняў, а 27 лістапада прыбылі ў рэспубліку.Ён таксама адзначыў, што ўсе дакументы былі пададзены правільна - спісы ў Федэрацыю футбола, арганізацыя ў сваю чаргу перадала іх Дэпартаменту спорту і турызму.Што здарыласяКіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Базанава выслалі з Чэхіі, дзе яго і жонку раней затрымалі за парушэнні супрацьэпідэмічных мер.Па дадзеных мясцовых СМІ, Базанаў уключаны ў санкцыйны спіс Чэхіі. У яго была італьянская шэнгенская віза, па якой ён пабываў на Кіпры.Пасля гэтага выпадку Мінск выказаў Празе рашучы пратэст: у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса, беларускае знешнепалітычнае ведамства запатрабавала ад чэшскага боку тлумачэнняў наконт інцыдэнту з кіраўніком АБФФ.
https://bel.sputnik.by/20211021/belarus-apustslasya--reytyngu-ffa-adrazu-na-pyats-paztsyy-1057353246.html
чэхія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060786810_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_edbe3cfb3d0bc37e7de6f78b2c7a74ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арышт і затрыманне, чэхія, футбол, у свеце
арышт і затрыманне, чэхія, футбол, у свеце
Базанаў распавёў аб сваім арышце ў Чэхіі
10:14 02.12.2021 (абноўлена: 17:51 29.05.2023) Кіраўніка АБФФ выслалі з Чэхіі, куды ён прыляцеў на матч жаночых зборных, які ў выніку адмянілі з-за ўспышкі каронавіруса ў беларускай камандзе.
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў распавёў аб сваім арышце ў Чэхіі - яго з жонкай у паліцыі пратрымалі восем з паловай гадзін, а потым выслалі з краіны.
Па словах спартыўнага функцыянера, яны з камандай без праблем дабіраліся да Чэхіі - на ўсім шляху не ўзнікала ніякіх пытанняў, а 27 лістапада прыбылі ў рэспубліку.
"30-га чысла (лістапада – Sputnik) у 10:30 з'яўляецца іх паліцыя міграцыйная. Правярае ўсе дакументы, усё нармальна, сыходзіць. Праз 40-50 хвілін прапануе праехаць з імі, туды, у паліцэйскі ўчастак. Мы з'язджаем з жонкай, і цягам 8 гадзін 30 хвілін знаходзімся там… Шукаюць, нічога не могуць знайсці, ходзяць, псіхалагічны нейкі ціск: "Пакажы гэтую паперку", "Дзе ты прапісаны"", – распавёў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Базанаў.
Ён таксама адзначыў, што ўсе дакументы былі пададзены правільна - спісы ў Федэрацыю футбола, арганізацыя ў сваю чаргу перадала іх Дэпартаменту спорту і турызму.
Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Базанава выслалі з Чэхіі, дзе яго і жонку раней затрымалі за парушэнні супрацьэпідэмічных мер.
Па дадзеных мясцовых СМІ, Базанаў уключаны ў санкцыйны спіс Чэхіі. У яго была італьянская шэнгенская віза, па якой ён пабываў на Кіпры.
Пасля гэтага выпадку Мінск выказаў Празе рашучы пратэст: у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса, беларускае знешнепалітычнае ведамства запатрабавала ад чэшскага боку тлумачэнняў наконт інцыдэнту з кіраўніком АБФФ.
21 кастрычніка 2021, 14:50