Новае абсталяванне для будучай беларускай вакцыны: як ідуць распрацоўкі

© Министерство здравоохранения БеларусиЛабараторыя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя
Лабараторыя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя - Sputnik Беларусь, 1920, 02.12.2021
Падпісацца
Над вакцынай ад каронавіруса цяпер сумесна працуюць вучоныя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. Праект ушчыльную набліжаецца да даклінічных даследаванняў.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Беларускія навукоўцы зараз працуюць над "канцэнтратам віруса", які стане асновай для стварэння ўласнай вакцыны, распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Як паведамляе ведамства, галоўная мэта праекта – стварэнне метадаў атрымання ачышчанага і інактываванага прэпарату віруса SARS-CoV-2 як кандыдата для стварэння ўласнай вакцыны. Для гэтага ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі прыбыло новае абсталяванне з Германіі – спецыяльная сістэма складанага фільтравання. Аналагаў такога абсталявання ў краіне не было, прымяняецца яно ўпершыню менавіта для такіх даследаванняў у рабоце над беларускай вакцынай.

"Яе сістэма дазваляе зрабіць канцэнтраванне папярэдне асветленага і інактываванага ("забітага" – Sputnik) прэпарату віруса ў аўтаматычным рэжыме да зададзеных аб'ёмаў", – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Менавіта гэты "вірусны канцэнтрат" будзе затым выкарыстоўвацца для двухступеньчатай храматаграфічнай ачысткі, каб у далейшым атрымаўся высокаачышчаны прататып будучай вакцыны.

Якой будзе беларуская вакцына ад каронавіруса

Як паведамлялася раней, фактычна беларуская вакцына стане аналагам (кітайскай) Vero Cell. Яна будзе змяшчаць поўны склад антыгенаў, гэта значыць усю вірусную абалонку, якая ўключае не толькі S-бялок, але і N-бялок (не прадстаўлены ў "Спутник V").
Мяркуецца, што яна будзе аднакампанентнай, але ўводзіцца, хутчэй за ўсё, яна будзе ў два этапы – як кітайская "Сінафарм", якая выкарыстоўваецца ў нас. Інтэрвал паміж уколамі – 1-2 месяцы.
Па планах, выпрабаванні на людзях пачнуцца ў першым паўгоддзі: паводле слоў вучонага, зараз работы ідуць з апярэджаннем графіка. У 2022 годзе будзе выпушчана першая доследна-прамысловая партыя.
Прадпрыемствы, на якіх будзе выпускацца прэпарат таксама вызначаны. На "БелВітуніфарм" (Віцебскі раён), будуць вырабляць актыўны кампанент вакцыны, а на заводзе "Белмедпрэпараты" ў Мінску прэпарат будуць разліваць і выпускаць гатовую форму.
Распрацоўка беларускай вакцыны ад каронавіруса
 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2021
Беларуская вакцына стане аналагам кітайскага Vero Cell – распрацоўшчыкі
Чытайце таксама:
Завод па вытворчасці вакцыны пабудуюць у Беларусі: колькі гэта будзе каштаваць
Міністэрства аховы здароўя: беларускую вакцыну ад каронавіруса падрыхтуюць для экспарту
Дзе і як будуць вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Беларуская вакцына ад COVID-19 праходзіць фазу навуковай распрацоўкі
Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад каронавіруса – Лукашэнка
Стужка навiн
0