https://bel.sputnik.by/20211203/belaruska-zyala-bronzu-na-etape-kubka-svetu-pa-frystayle-1058449972.html
Беларуска ўзяла бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле
Беларуска ўзяла бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле
Sputnik Беларусь
Чатыры кубкавыя турніры сёлета прыме фінская Рука, а асноўнай падзеяй у свеце лыжнай акрабатыкі стануць Алімпійскія гульні, якія адбудуцца ў лютым у Пекіне. 03.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-03T17:57+0300
2021-12-03T17:57+0300
2021-12-03T17:57+0300
кубак свету па фрыстайле
ганна гуськова
медаль
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103391/43/1033914316_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_0814120c85ddda384400c187a583aafe.jpg
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала бронзавым прызёрам другога этапа Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе НАК Беларусі.Суддзі паставілі алімпійскай чэмпіёнцы Пхенчхана-2018 за складаны скачок 94,60 балы. Выйграла кітаянка Ксю Ментаа (99,49), другое месца - у яе суайчынніцы Кун Фаньюй (95,52).На першым кубкавым этапе, які адбыўся 2 снежня, Гуськова засталася далёка за межамі пастамента - 34-е месца. Іншыя айчынныя спартсмены таксама засталіся без узнагарод. Лепшае месца ў "лятаючых лыжнікаў" з Беларусі было ў Анастасіі Андрыянавай - 9-е месца. Сярод мужчын лепшы вынік у Паўла Дзіка - 16-е месца.У фінскай Руцы пройдуць яшчэ два этапы Кубка свету - яны прызначаны на 10 і 11 снежня. Пасля Новага года кубкавыя спаборніцтвы перанясуцца ў канадскі Ле-Рэле і амерыканскі Дзір-Вэлі, пасля чаго ў лютым у Пекіне пачнуцца Алімпійскія гульні.У беларускіх фрыстайлістаў, як сцвярджаюць спецыялісты, падабраўся вельмі моцны склад мужчынскай каманды - Станіслаў Гладчанка, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў, Ігар Драбянкоў. У жанчын уся надзея толькі на Ганну Гуськову, паколькі Ала Цупер і Сняжана Драбянкова траўміраваны і ў Пекін, хутчэй за ўсё, не паляцяць.
https://bel.sputnik.by/20211027/medal-zmovay-almpyady-2022-prezentaval--pekne-1057482135.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103391/43/1033914316_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_833c4248edfca0c2410f0c5bf77c7e04.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кубак свету па фрыстайле, ганна гуськова, медаль, у свеце
кубак свету па фрыстайле, ганна гуськова, медаль, у свеце
Беларуска ўзяла бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле
Чатыры кубкавыя турніры сёлета прыме фінская Рука, а асноўнай падзеяй у свеце лыжнай акрабатыкі стануць Алімпійскія гульні, якія адбудуцца ў лютым у Пекіне.
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала бронзавым прызёрам другога этапа Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе НАК Беларусі.
Суддзі паставілі алімпійскай чэмпіёнцы Пхенчхана-2018 за складаны скачок 94,60 балы. Выйграла кітаянка Ксю Ментаа (99,49), другое месца - у яе суайчынніцы Кун Фаньюй (95,52).
На першым кубкавым этапе, які адбыўся 2 снежня, Гуськова засталася далёка за межамі пастамента - 34-е месца. Іншыя айчынныя спартсмены таксама засталіся без узнагарод. Лепшае месца ў "лятаючых лыжнікаў" з Беларусі было ў Анастасіі Андрыянавай - 9-е месца. Сярод мужчын лепшы вынік у Паўла Дзіка - 16-е месца.
У фінскай Руцы пройдуць яшчэ два этапы Кубка свету - яны прызначаны на 10 і 11 снежня. Пасля Новага года кубкавыя спаборніцтвы перанясуцца ў канадскі Ле-Рэле і амерыканскі Дзір-Вэлі, пасля чаго ў лютым у Пекіне пачнуцца Алімпійскія гульні.
У беларускіх фрыстайлістаў, як сцвярджаюць спецыялісты, падабраўся вельмі моцны склад мужчынскай каманды - Станіслаў Гладчанка, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў, Ігар Драбянкоў. У жанчын уся надзея толькі на Ганну Гуськову, паколькі Ала Цупер і Сняжана Драбянкова траўміраваны і ў Пекін, хутчэй за ўсё, не паляцяць.
27 кастрычніка 2021, 10:21