https://bel.sputnik.by/20211203/laro-zaklka-admovtstsa-ad-movy-pagroz--sanktsyy-u-dachynenn-da-mnska-1058431692.html
Лаўроў заклікаў адмовіцца ад мовы пагроз і санкцый у дачыненні да Мінска
Лаўроў заклікаў адмовіцца ад мовы пагроз і санкцый у дачыненні да Мінска
Sputnik Беларусь
Заява Сяргея Лаўрова прагучала на фоне ўвядзення ЕС і ЗША новых эканамічных абмежаванняў у адносінах да шэрагу беларускіх фізічных асоб і юрыдычных кампаній. 03.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-03T09:51+0300
2021-12-03T09:51+0300
2021-12-03T09:51+0300
мінск
сяргей лаўроў
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/01/1058376891_0:0:3089:1739_1920x0_80_0_0_eb9ccc2ce76bf9a8884faee1731f1cec.jpg
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з брытанскай калегай Элізабэт Трас указаў, што краінам Захаду неабходна адмовіцца ад мовы санкцый і пагроз у дачыненні да Беларусі.Пра гэта сказаў кіраўнік МЗС РФ на палях пасяджэння кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў АБСЕ ў Стакгольме."Пры абмеркаванні становішча на беларуска-польскай мяжы Сяргей Віктаравіч Лаўроў падкрэсліў няўхільнасць адмовы Захаду ад выкарыстання ў адносінах з Мінскам мовы санкцый і пагроз", - гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.Санкцыі ЕС і ЗШАЕўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі, гаворыцца ў афіцыйнай заяве Савета ЕС.Прычынай такога рашэння называецца міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі. Рэстрыкцыі набудуць моц з моманту публікацыі ў "Афіцыйным часопісе ЕС" у чацвер.Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марчын Пшыдач заявіў журналістам, што новыя санкцыі ЕС датычацца 11 суб'ектаў гаспадарання Беларусі."Гэта, вядома, з аднаго боку тыя суб'екты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў наўмысным суправаджэнні мігрантаў і іх акумуляванні на тэрыторыі Беларусі, а потым транспарт на мяжы, але і таксама суб'екты хімічнага сектара, авіяцыйнага сектара, сектара, які займаецца часткамі аўтамабіляў", – растлумачыў Пшыдач.Новыя санкцыі таксама закранулі 17 чалавек, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі, удакладніў Пшыдач.Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцыяў увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны.Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі па Беларусі. Канада ўнесла ў чорны спіс 24 фізічныя і сем юрыдычных асоб, паведамляе МЗС краіны. Сярод грамадзян Беларусі, супраць якіх Канада ўвяла абмежаванні, таксама значыцца Дзмітрый Лукашэнка, сын беларускага прэзідэнта.Прадстаўнікі брытанскага ўрада паведамілі, што іх краіна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да кампаніі "Беларуськалій", а таксама шэрагу грамадзян рэспублікі. У прыватнасці, у спісе аказаліся пяць журналістаў дзяржаўных СМІ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211203/mzs-belarus-mnsk-pryme-zhorstkya-ale-adekvatnyya-mery-na-sanktsy-es-1058431140.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/01/1058376891_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_e3a4de3d33b1c112ea10b24a95f873de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, сяргей лаўроў, санкцыі
мінск, сяргей лаўроў, санкцыі
Лаўроў заклікаў адмовіцца ад мовы пагроз і санкцый у дачыненні да Мінска
Заява Сяргея Лаўрова прагучала на фоне ўвядзення ЕС і ЗША новых эканамічных абмежаванняў у адносінах да шэрагу беларускіх фізічных асоб і юрыдычных кампаній.
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з брытанскай калегай Элізабэт Трас указаў, што краінам Захаду неабходна адмовіцца ад мовы санкцый і пагроз у дачыненні да Беларусі.
Пра гэта сказаў кіраўнік МЗС РФ на палях пасяджэння кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў АБСЕ ў Стакгольме.
"Пры абмеркаванні становішча на беларуска-польскай мяжы Сяргей Віктаравіч Лаўроў падкрэсліў няўхільнасць адмовы Захаду ад выкарыстання ў адносінах з Мінскам мовы санкцый і пагроз", - гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.
Еўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі, гаворыцца ў афіцыйнай заяве Савета ЕС.
Прычынай такога рашэння называецца міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі. Рэстрыкцыі набудуць моц з моманту публікацыі ў "Афіцыйным часопісе ЕС" у чацвер.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марчын Пшыдач заявіў журналістам, што новыя санкцыі ЕС датычацца 11 суб'ектаў гаспадарання Беларусі.
"Гэта, вядома, з аднаго боку тыя суб'екты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў наўмысным суправаджэнні мігрантаў і іх акумуляванні на тэрыторыі Беларусі, а потым транспарт на мяжы, але і таксама суб'екты хімічнага сектара, авіяцыйнага сектара, сектара, які займаецца часткамі аўтамабіляў", – растлумачыў Пшыдач.
Новыя санкцыі таксама закранулі 17 чалавек, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі, удакладніў Пшыдач.
Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцыяў увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны.
Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.
Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі па Беларусі. Канада ўнесла ў чорны спіс 24 фізічныя і сем юрыдычных асоб, паведамляе МЗС краіны. Сярод грамадзян Беларусі, супраць якіх Канада ўвяла абмежаванні, таксама значыцца Дзмітрый Лукашэнка, сын беларускага прэзідэнта.
Прадстаўнікі брытанскага ўрада паведамілі, што іх краіна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да кампаніі "Беларуськалій", а таксама шэрагу грамадзян рэспублікі. У прыватнасці, у спісе аказаліся пяць журналістаў дзяржаўных СМІ.
ЗША ўвялі
новы пакет санкцый супраць Беларусі
Еўрасаюз прыняў
пяты пакет санкцый супраць Беларусі