https://bel.sputnik.by/20211203/pukhlna-rastse-dachka-kastusva-raskazala-pra-zdaroe-batsk-1058432665.html
Пухліна расце: дачка Кастусёва расказала пра здароўе бацькі
Пухліна расце: дачка Кастусёва расказала пра здароўе бацькі
Sputnik Беларусь
Абвінавачаны ў дзяржперавароце палітык мог на нагах перанесці інфаркт у СІЗА КДБ, мяркуе яго дачка. 03.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-03T10:23+0300
2021-12-03T10:23+0300
2021-12-03T10:23+0300
дзяржаўны пераварот
рыгор кастусёў
сіза кдб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1e/1058343844_0:0:2333:1312_1920x0_80_0_0_d01adb355d3d9414ac54bac504df0616.jpg
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Сваякі абвінавачанага ў спробе дзяржаўнага перавароту старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва просяць турэмных лекараў накіраваць яго на аперацыю, паведаміла ягоная дачка Кацярына Кастусёва.Нядаўна Кастусёва перавялі са следчага ізалятара КДБ у турэмны шпіталь. Як паведамляла адвакат, яго планавалі праапераваць наконт пухліны. На гэтым тыдні дачка Кастусёва наведала СІЗА-1 і паразмаўляла з урачамі Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных.Паводле яе слоў, доктар у гутарцы паведаміў ёй, што медыкам зараз важна ведаць вынікі аналізаў Кастусёва шматгадовай даўніны, каб выбраць правільныя метады лячэння."У выпадку з анкалагічнымі захворваннямі медыкам вельмі важна ведаць дынаміку захворвання. Для атрымання гэтай інфармацыі трэба зрабіць запыт у бальніцу, у якую бацька звяртаўся раней. З гэтым чамусьці ва ўстанове (турэмнай бальніцы – Sputnik) праблема, хаця ўсе дакументы з медустаноў, дзе ён раней назіраўся запытваліся яшчэ ў траўні", - сказала дачка палітыка.Яна баіцца, што стан у Кастусёва можа пагоршыцца, калі не прызначыць лячэнне.Паводле яе слоў, урачы не паведамілі ніякіх прагнозаў, схемаў і планаў лячэння бацькі. Але доктар сказаў, што вынікі апошняга УГД сэрца Кастусёва паказалі рубец на сэрцы."Гэта пацвярджае словы бацькі, пра тое, што ў яго СІЗА КДБ 11.09 у 6 гадзін раніцы здарыўся інфаркт, які ён перанёс на нагах. Хуткую яму тады не выклікалі, лячылі на месцы", - сказала Кастусёва.Як раней паведамлялася, 64-гадовага кіраўніка найстарэйшай апазіцыйнай партыі Беларусі Кастусёва аператыўнікі КДБ затрымалі ў Маскве 12 красавіка 2021 года разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам. Яны з'яўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе аб спробе вайсковага перавароту ў Беларусі, якую вядзе КДБ.Аб падрыхтоўцы дзяржперавароту, у час якога планаваўся замах на прэзідэнта Беларусі, расказаў СМІ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праз некалькі дзён пасля затрымання фігурантаў справы.
https://bel.sputnik.by/20211130/abvnavachanaga--sprobe-dzyarzhperavarotu-rygora-kastusva-shptalzaval-1058344194.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1e/1058343844_207:0:1956:1312_1920x0_80_0_0_c7c844358cbe72459313147ee34e6f5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржаўны пераварот, рыгор кастусёў, сіза кдб
дзяржаўны пераварот, рыгор кастусёў, сіза кдб
Пухліна расце: дачка Кастусёва расказала пра здароўе бацькі
Абвінавачаны ў дзяржперавароце палітык мог на нагах перанесці інфаркт у СІЗА КДБ, мяркуе яго дачка.
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Сваякі абвінавачанага ў спробе дзяржаўнага перавароту старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва просяць турэмных лекараў накіраваць яго на аперацыю, паведаміла ягоная дачка Кацярына Кастусёва.
Нядаўна Кастусёва перавялі са следчага ізалятара КДБ у турэмны шпіталь. Як паведамляла адвакат, яго планавалі праапераваць наконт пухліны. На гэтым тыдні дачка Кастусёва наведала СІЗА-1 і паразмаўляла з урачамі Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных.
"Урач пацвердзіў, што ў яго (Грыгорыя Кастусёва - Sputnik) анкалагічнае захворванне, пры гэтым сцвярджаў, што неабходнасці ў тэрміновай аперацыі няма. Хоць бацька паведамляў, што аб правядзенні тэрміновай аперацыі яму лекары казалі яшчэ летам", - паведамляла Sputnik Кацярына Кастусёва.
Паводле яе слоў, доктар у гутарцы паведаміў ёй, што медыкам зараз важна ведаць вынікі аналізаў Кастусёва шматгадовай даўніны, каб выбраць правільныя метады лячэння.
"У выпадку з анкалагічнымі захворваннямі медыкам вельмі важна ведаць дынаміку захворвання. Для атрымання гэтай інфармацыі трэба зрабіць запыт у бальніцу, у якую бацька звяртаўся раней. З гэтым чамусьці ва ўстанове (турэмнай бальніцы – Sputnik) праблема, хаця ўсе дакументы з медустаноў, дзе ён раней назіраўся запытваліся яшчэ ў траўні", - сказала дачка палітыка.
Яна баіцца, што стан у Кастусёва можа пагоршыцца, калі не прызначыць лячэнне.
Паводле яе слоў, урачы не паведамілі ніякіх прагнозаў, схемаў і планаў лячэння бацькі. Але доктар сказаў, што вынікі апошняга УГД сэрца Кастусёва паказалі рубец на сэрцы.
"Гэта пацвярджае словы бацькі, пра тое, што ў яго СІЗА КДБ 11.09 у 6 гадзін раніцы здарыўся інфаркт, які ён перанёс на нагах. Хуткую яму тады не выклікалі, лячылі на месцы", - сказала Кастусёва.
Як раней паведамлялася, 64-гадовага кіраўніка найстарэйшай апазіцыйнай партыі Беларусі Кастусёва аператыўнікі КДБ затрымалі ў Маскве 12 красавіка 2021 года разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам. Яны з'яўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе аб спробе вайсковага перавароту ў Беларусі, якую вядзе КДБ.
Аб падрыхтоўцы дзяржперавароту, у час якога планаваўся замах на прэзідэнта Беларусі, расказаў СМІ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праз некалькі дзён пасля затрымання фігурантаў справы.