https://bel.sputnik.by/20211204/shto-skazala-angela-merkel-u-svam-aposhnm-zvarotse-da-naroda-german-1058465874.html
Што сказала Ангела Меркель у сваім апошнім звароце да народа Германіі?
Што сказала Ангела Меркель у сваім апошнім звароце да народа Германіі?
Sputnik Беларусь
За час сваёй працы на пасадзе канцлера Меркель паспела запісаць звыш 600 зваротаў да народа. Цяперашні відэапост яна прысвяціла глабальнай праблеме чалавецтва. 04.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-04T14:22+0300
2021-12-04T14:22+0300
2021-12-04T14:22+0300
у свеце
чалавецтва
ангела меркель
германія
народ
канцлер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058465353_0:160:3073:1889_1920x0_80_0_0_b72daadaea41e57c8a879e257de4c094.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Ангела Меркель, якая сыходзіць з пасады канцлера ФРГ, у апошні раз звярнулася да народа. Палітык яшчэ раз заклікала немцаў прышчапляцца ад COVID-19.Таксама ў сваім апошнім відэапасланні Меркель нагадала, што за час працы на пасадзе канцлера яна паспела запісаць звыш 600 зваротаў да народа. Паводле яе слоў, самы першы відэападкаст яна апублікавала ў чэрвені 2006 года перад чэмпіянатам свету па футболе ў Германіі, а ў наступных пасланнях палітык закранала розныя сферы: пытанні культуры, лічбавізацыі, гендэрнага раўнапраўя ў краіне.Провады Ангелы МеркельУ Берліне 2 снежня прайшла ўрачыстая цырымонія развітання арміі з канцлерам Ангелай Меркель. З-за пандэміі каронавіруса і абмежаванняў фармат мерапрыемства быў крыху зменены, а на цырымонію былі запрошаны толькі 200 чалавек.Па традыцыі палітык замовіла аркестру тры песні, адной з іх стаў хіт часоў Усходняй Германіі "Ты забыў каляровую плёнку" ў выкананні панк-спявачкі Ніны Хаген.Меркель яшчэ некалькі дзён застаецца выконваючай абавязкі канцлера. Яна сыйдзе ў адстаўку 8 снежня. Дзеючы кіраўнік урада Германіі складзе паўнамоцтвы адразу ж пасля абрання лідара Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Олафа Шольца новым канцлерам.Эпоха бундэсканцлера МеркельГалоўным дасягненнем Меркель за 16 гадоў яе праўлення на пасадзе федэральнага канцлера стала прадухіленне расколу ў ЕС, які, калі б зайшла справа занадта далёка, стаў бы незваротным, лічаць многія эксперты ў Германіі.Палітыкі зазначаюць, што гэтая пагроза яшчэ не адступіла. І перад пераемнікам Меркель будзе стаяць тая ж задача. Акрамя гэтага, Германіі давядзецца змагацца і з іншымі выклікамі, у першую чаргу, гэта парушэнне прынцыпу вяршэнства права ў ЕС.Шмат хто лічыць, што падчас фінансавага крызісу Ангела Меркель умацавала галоўную ролю Германіі, адстойваючы прынцып моцнага валютнага саюза, у аснове якога знаходзіцца неаліберальная палітыка жорсткай эканоміі.Некаторыя немцы перакананы, што адыходзячы канцлер Германіі заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру за тое, што, нягледзячы на ўсеагульны скепсіс і ціск, яна прыняла падчас міграцыйнага крызісу 2015 года дзесяткі тысяч мігрантаў з Сірыі, даўшы ім шанс пражыць шчаслівае і шчаснае жыццё, паставіўшы гуманізм вышэй за палітычныя інтарэсы.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211119/merkel-admovlasya-prynyats-mgranta-z-myazhy---kryntsa-1058080409.html
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058465353_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_7fd6b2b844a494a4ddb0c80e06d1f207.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, чалавецтва, ангела меркель, германія, народ, канцлер
у свеце, чалавецтва, ангела меркель, германія, народ, канцлер
Што сказала Ангела Меркель у сваім апошнім звароце да народа Германіі?
За час сваёй працы на пасадзе канцлера Меркель паспела запісаць звыш 600 зваротаў да народа. Цяперашні відэапост яна прысвяціла глабальнай праблеме чалавецтва.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Ангела Меркель, якая сыходзіць з пасады канцлера ФРГ, у апошні раз звярнулася да народа. Палітык яшчэ раз заклікала немцаў прышчапляцца ад COVID-19.
"Падчас піка гэтай чацвёртай хвалі знаходзімся ў вельмі сур'ёзнай сітуацыі, у некаторых раёнах нашай краіны яе можна назваць нават драматычнай", - удакладніла выконваючая абавязкі канцлера ФРГ.
Таксама ў сваім апошнім відэапасланні Меркель нагадала, што за час працы на пасадзе канцлера яна паспела запісаць звыш 600 зваротаў да народа. Паводле яе слоў, самы першы відэападкаст яна апублікавала ў чэрвені 2006 года перад чэмпіянатам свету па футболе ў Германіі, а ў наступных пасланнях палітык закранала розныя сферы: пытанні культуры, лічбавізацыі, гендэрнага раўнапраўя ў краіне.
У Берліне 2 снежня прайшла ўрачыстая цырымонія развітання арміі з канцлерам Ангелай Меркель. З-за пандэміі каронавіруса і абмежаванняў фармат мерапрыемства быў крыху зменены, а на цырымонію былі запрошаны толькі 200 чалавек.
Па традыцыі палітык замовіла аркестру тры песні, адной з іх стаў хіт часоў Усходняй Германіі "Ты забыў каляровую плёнку" ў выкананні панк-спявачкі Ніны Хаген.
Меркель яшчэ некалькі дзён застаецца выконваючай абавязкі канцлера. Яна сыйдзе ў адстаўку 8 снежня. Дзеючы кіраўнік урада Германіі складзе паўнамоцтвы адразу ж пасля абрання лідара Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Олафа Шольца новым канцлерам.
Эпоха бундэсканцлера Меркель
Галоўным дасягненнем Меркель за 16 гадоў яе праўлення на пасадзе федэральнага канцлера стала прадухіленне расколу ў ЕС, які, калі б зайшла справа занадта далёка, стаў бы незваротным, лічаць многія эксперты ў Германіі.
Палітыкі зазначаюць, што гэтая пагроза яшчэ не адступіла. І перад пераемнікам Меркель будзе стаяць тая ж задача. Акрамя гэтага, Германіі давядзецца змагацца і з іншымі выклікамі, у першую чаргу, гэта парушэнне прынцыпу вяршэнства права ў ЕС.
Шмат хто лічыць, што падчас фінансавага крызісу Ангела Меркель умацавала галоўную ролю Германіі, адстойваючы прынцып моцнага валютнага саюза, у аснове якога знаходзіцца неаліберальная палітыка жорсткай эканоміі.
Некаторыя немцы перакананы, што адыходзячы канцлер Германіі заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру за тое, што, нягледзячы на ўсеагульны скепсіс і ціск, яна прыняла падчас міграцыйнага крызісу 2015 года дзесяткі тысяч мігрантаў з Сірыі, даўшы ім шанс пражыць шчаслівае і шчаснае жыццё, паставіўшы гуманізм вышэй за палітычныя інтарэсы.
Фотафакт: Ангела Меркель за два дні да адстаўкі
пайшла ў заапаркМеркель
папрасіла Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю з мігрантамі
На памяць пра канцлера: у Германіі
выпусцілі залатыя манеты з партрэтам Меркель
Меркель сыходзіць у адстаўку: успомнім кур'ёзы "Жалезнай лэдзі" Германіі - відэа
Пуцін і Меркель
абмеркавалі Мінскія пагадненні і "газавае пытанне"