https://bel.sputnik.by/20211205/spravu-rasyank-saf-sapega-rykhtuyuts-dlya-peradachy--sud-1058478745.html
Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд
Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд
Sputnik Беларусь
Сафіі Сапегі прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 КК – распальванне сацыяльнай варожасці, максімальны тэрмін па якой – да 12 гадоў пазбаўлення волі, але... 05.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-05T11:49+0300
2021-12-05T11:49+0300
2021-12-15T12:23+0300
суд
пратэсты пасля выбараў у беларусі
крымінальная справа
сафія сапега
дамова
следства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047737817_0:76:1279:795_1920x0_80_0_0_ddba88f9b3d5fb5db80143167e65e89e.jpg
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд, паведамляе Sputnik са спасылкай на ўласныя крыніцы.Па іх словах, у самым пачатку наступнага года справа можа быць ужо ў судзе.Як раней паведамлялася, расіянцы прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – распальванне сацыяльнай варожасці, максімальны тэрмін па якой – да 12 гадоў пазбаўлення волі. Але з улікам таго, што яна заключыла са следствам дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, суд, калі прызнае вінаватай, не можа прызначыць больш за палову гэтага тэрміну. Такім чынам, Сафіі Сапегі пагражае не больш за 6 гадоў.Хто такая Сафія Сапега?Сафія Сапега – грамадзянка Расійскай Федэрацыі, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільнюсе. Яна разам з экс-рэдактарам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.Першапачаткова знаходзілася ў СІЗА КДБ, але пазней ёй змянілі меру стрымання, і з канца чэрвеня яна пад дамашнім арыштам. Паведамлялася, што яна знаходзілася пад дамашнім арыштам у доме пад Мінскам разам з Раманам Пратасевічам. Потым у сярэдзіне восені ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах з'явілася інфармацыя са спасылкай на яе айчыма Сяргея Дудзіча, што яны з Раманам ужо не разам і Сафію перавялі ў іншы горад пад дамашні арышт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210920/maskva-razlchvae-na-vyzvalenne-zatrymanay-u-belarus-saf-sapeg-1056592406.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047737817_0:0:1279:959_1920x0_80_0_0_8344152d5ae53104f06ca7742951172a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, крымінальная справа, сафія сапега, дамова, следства
суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, крымінальная справа, сафія сапега, дамова, следства
Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд
11:49 05.12.2021 (абноўлена: 12:23 15.12.2021) Сафіі Сапегі прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 КК – распальванне сацыяльнай варожасці, максімальны тэрмін па якой – да 12 гадоў пазбаўлення волі, але, улічваючы дасудовую дамову са следствам, ёй не могуць прызначыць больш за палову гэтага тэрміну.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд, паведамляе Sputnik са спасылкай на ўласныя крыніцы.
"Папярэдняе следства ўжо паходзіць да завяршэння", – паведамілі Sputnik крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання крымінальнай справы.
Па іх словах, у самым пачатку наступнага года справа можа быць ужо ў судзе.
Як раней паведамлялася, расіянцы прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – распальванне сацыяльнай варожасці, максімальны тэрмін па якой – да 12 гадоў пазбаўлення волі. Але з улікам таго, што яна заключыла са следствам дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, суд, калі прызнае вінаватай, не можа прызначыць больш за палову гэтага тэрміну. Такім чынам, Сафіі Сапегі пагражае не больш за 6 гадоў.
Сафія Сапега – грамадзянка Расійскай Федэрацыі, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільнюсе. Яна разам з экс-рэдактарам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.
Першапачаткова знаходзілася ў СІЗА КДБ, але пазней ёй змянілі меру стрымання, і з канца чэрвеня яна пад дамашнім арыштам. Паведамлялася, што яна знаходзілася пад дамашнім арыштам у доме пад Мінскам разам з Раманам Пратасевічам. Потым у сярэдзіне восені ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах з'явілася інфармацыя са спасылкай на яе айчыма Сяргея Дудзіча, што яны з Раманам ужо не разам і Сафію перавялі ў іншы горад пад дамашні арышт.
Пратасевіч прызнаўся, што
жыве ў доме пад Мінскам з Сафіяй Сапегай
Тры адвакаты і
магчымасць памілавання: пасол РФ распавёў пра справу Сапегі
Бацька Сафіі Сапегі просіць Лукашэнку
памілаваць дачку