Штам каронавіруса "амікрон" выяўлены ў Расіі

© Photo : Информационный портал "Ветеринария и жизнь" / Перайсці ў медыябанкРабота ў лабараторыі
Работа ў лабараторыі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2021
Падпісацца
Першыя выпадкі заражэння новым варыянтам COVID-19 ужо пацвердзіліся, яшчэ 10 станоўчых тэстаў на каронавірус у тых, хто прыехаў з ПАР, правяраюцца.
МІНСК, 6 сне - Sputnik. У Расіі пацвердзіліся першыя выпадкі заражэння штамам каронавіруса "амікрон".
Новы варыянт быў выяўлены ў двух чалавек, якія прыбылі ў Расію з ПАР.
"У двух пацыентаў са станоўчым ПЦР-тэстам, атрыманым у першыя суткі знаходжання ў абсерватары, у выніку поўнагеномнага секвеніравання, праведзенага ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду, пацверджаны штам "амікрон"", – пра гэта распавялі ў Расспажыўнаглядзе.
Акрамя таго, яшчэ ў дзесяцёх чалавек, якія прыехалі з ПАР і сумежных краін, таксама аказаліся станоўчыя тэсты на каронавірус. Што гэта за штам, будзе вядома пазней.
"Даследаванні (проб – Sputnik) ад іншых пацыентаў працягваюцца, сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі Расспажыўнагляду", – дадалі ў ведамстве.
Расспажыўнагляд запэўніў, што ўсе неабходныя меры для прадухілення распаўсюджвання новага варыянту каронавіруса ў краіне прымаюцца: усе, хто вяртаецца з ПАР і сумежных краін, тэсціруюцца на каронавірус яшчэ на мяжы ў момант прылёту, аглядаюцца і змяшчаюцца ў абсерватар.
Калі тэст на каронавірус аказаўся станоўчым, то хворага ізалююць у бокс інфекцыйных бальніц.

Новая мутацыя

У міжнародную базу дадзеных GISAID 22 лістапада была ўнесена інфармацыя аб знойдзеным на поўдні Афрыкі новым штаме каронавіруса В.1.1.529.
Устаноўлена, што ён валодае 50 мутацыямі, 34 з якіх знаходзяцца ў бялковых злучэннях: з дапамогай іх каронавірус пранікае ў клеткі чалавека. Пазней новы варыянт атрымаў назву ад СААЗ "амікрон".
Навукоўцы мяркуюць, што штам можа распаўсюджвацца куды хутчэй за іншыя мутацыі, але ўсё роўна заклікаюць дачакацца канчатковых вынікаў даследавання. Акрамя таго, ёсць асцярогі, што новая мутацыя можа "выслізгваць" ад ужо існуючых вакцын.
У гэты час у ПАР "амікрон"-штам ужо становіцца дамінантным, а сярэднесутачная колькасць інфіцыраваных каронавірусам за апошні тыдзень павялічылася ў пяць разоў. Па дадзеных на 6 снежня, новы штам выяўлены ў 42 краінах.
Чытайце таксама:
СААЗ: выпадкаў смерці ад штаму "амікрон" пакуль не выяўлена
Яшчэ адзін "мутант": што вядома аб новым штаме каронавіруса "амікрон"?
Устойлівы да прышчэпак? Што кажуць лекары аб новым штаме каронавіруса "амікрон"
Стужка навiн
0