https://bel.sputnik.by/20211207/galochanka-razam-z-rasyay-my--stane-vytrymats-lyuby-tssk-1058526660.html
Галоўчанка: разам з Расіяй мы ў стане вытрымаць любы ціск
Галоўчанка: разам з Расіяй мы ў стане вытрымаць любы ціск
Sputnik Беларусь
Супраць Беларусі нядаўна быў прыняты чарговы пакет санкцый з боку Захаду, рэспубліка разлічвае на падтрымку партнёра па Саюзнай дзяржаве. 07.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-07T14:50+0300
2021-12-07T14:50+0300
2022-07-01T15:05+0300
санкцыі
раман галоўчанка
башкортастан
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116071_0:0:2972:1673_1920x0_80_0_0_37692d09abcb2a69072ebbafa17c8a35.jpg
МІНСК, 7 сне- Sputnik. Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным ціскам, але адчувае за сваімі плячыма саюзніка - Расію, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком Башкартастана Радзіем Хабіравым.Галоўчанка дадаў, што з-за таго, што Беларусь меншага памеру, згодна з законамі фізікі, адчувае больш інтэнсіўнае ўздзеянне. Ён дадаў, што рашэнні Захаду па санкцыях прымаюцца "насуперак інтарэсам беларускага народа".Аб партнёрстве і патэнцыялеЁн адзначыў, што Башкартастан - адзін з асноўных партнёраў Беларусі, дзе ёсць шмат патэнцыялу.Паводле слоў беларускага прэм'ера, з гэтым расійскім рэгіёнам у Беларусі вельмі шчыльныя ўзаемаадносіны па станкабудаванні, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, "ёсць чым пахваліцца".Галоўчанка назваў ключавымі пунктамі супрацоўніцтва ў пастаўках тэхнікі, аграпрамысловым комплексе і яго мадэрнізацыі, нафтахіміі і будаўніцтве.Ён выказаў гатоўнасць нарошчваць абароты і супрацоўнічаць у далейшым. У тым ліку, у галіне паставак тэхнікі.У сваю чаргу Хабіраў падкрэсліў, што прыехаў у Мінск працаваць вялікай дэлегацыяй і спадзяецца на добры вынік. Ён асабліва адзначыў, што ўзаемадзеянне з Беларуссю заўсёды эфектыўнае і канкрэтнае.Кіраўнік рэспублікі Башкартастан нагадаў, што за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў 280 млн долараў, а гэта менш чым у аналагічным перыядзе мінулага года, таму працаваць "ёсць над чым".Новыя санкцыі ЗахадуЕўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі, у яго патрапілі 11 суб'ектаў гаспадарання, а таксама 17 фізічных асоб, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі.Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцыяў увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны. Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска.Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі. Яны патрабуюць ад Мінска спынення "арганізацыі незаконнай міграцыі" праз межы Еўрасаюза, вызвалення палітвязняў і пачатку дыялогу з апазіцыяй.
https://bel.sputnik.by/20211207/my-mozham-lepsh-lukashenka-sustrakaetstsa-z-krankom-bashkartastana-1058524750.html
башкортастан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116071_126:0:2857:2048_1920x0_80_0_0_b2f89af3c5b6f3cf1eb361eb7b7d903a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санкцыі, раман галоўчанка, башкортастан, саюзная дзяржава, расія
санкцыі, раман галоўчанка, башкортастан, саюзная дзяржава, расія
Галоўчанка: разам з Расіяй мы ў стане вытрымаць любы ціск
14:50 07.12.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Супраць Беларусі нядаўна быў прыняты чарговы пакет санкцый з боку Захаду, рэспубліка разлічвае на падтрымку партнёра па Саюзнай дзяржаве.
МІНСК, 7 сне- Sputnik. Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным ціскам, але адчувае за сваімі плячыма саюзніка - Расію, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком Башкартастана Радзіем Хабіравым.
"Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным націскам. Мы ўпэўнены, што нашы апаненты не даб'юцца сваіх мэт. Мы адчуваем за сваімі плячамі саюзніка - Расію, а разам мы выстаім", - сказаў Галоўчанка.
Галоўчанка дадаў, што з-за таго, што Беларусь меншага памеру, згодна з законамі фізікі, адчувае больш інтэнсіўнае ўздзеянне. Ён дадаў, што рашэнні Захаду па санкцыях прымаюцца "насуперак інтарэсам беларускага народа".
Аб партнёрстве і патэнцыяле
Ён адзначыў, што Башкартастан - адзін з асноўных партнёраў Беларусі, дзе ёсць шмат патэнцыялу.
Паводле слоў беларускага прэм'ера, з гэтым расійскім рэгіёнам у Беларусі вельмі шчыльныя ўзаемаадносіны па станкабудаванні, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, "ёсць чым пахваліцца".
Галоўчанка назваў ключавымі пунктамі супрацоўніцтва ў пастаўках тэхнікі, аграпрамысловым комплексе і яго мадэрнізацыі, нафтахіміі і будаўніцтве.
Ён выказаў гатоўнасць нарошчваць абароты і супрацоўнічаць у далейшым. У тым ліку, у галіне паставак тэхнікі.
У сваю чаргу Хабіраў падкрэсліў, што прыехаў у Мінск працаваць вялікай дэлегацыяй і спадзяецца на добры вынік. Ён асабліва адзначыў, што ўзаемадзеянне з Беларуссю заўсёды эфектыўнае і канкрэтнае.
Кіраўнік рэспублікі Башкартастан нагадаў, што за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў 280 млн долараў, а гэта менш чым у аналагічным перыядзе мінулага года, таму працаваць "ёсць над чым".
Еўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі, у яго патрапілі 11 суб'ектаў гаспадарання, а таксама 17 фізічных асоб, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцыяў увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны. Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.
Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска.
Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі. Яны патрабуюць ад Мінска спынення "арганізацыі незаконнай міграцыі" праз межы Еўрасаюза, вызвалення палітвязняў і пачатку дыялогу з апазіцыяй.