Золатавалютныя рэзервы Беларусі па выніках лістапада знізіліся

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкСвежавыплаўленыя залатыя зліткі вышэйшай пробы
Свежавыплаўленыя залатыя зліткі вышэйшай пробы - Sputnik Беларусь, 1920, 07.12.2021
Падпісацца
Узровень золатавалютных рэзерваў падтрымліваўся за кошт паступлення замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін, а таксама павелічэння кошту манетарнага золата.
МІНСК, 7 сне- Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся па выніках лістапада, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка рэспублікі.
Пасля росту ЗВР у кастрычніку рэгулятар адзначыў памяншэнне актываў за мінулы месяц на 80,7 мільёнаў долараў ЗША (на 0,9%), такім чынам, на 1 снежня склалі $8,47 млрд.
Рэгулятар тлумачыць зніжэнне ўзроўню рэзерваў рэспублікі ў першую чаргу планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 275 мільёнаў долараў ЗША.
Узровень золатавалютных рэзерваў падтрымліваўся за кошт паступлення замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін, а таксама павелічэння кошту манетарнага золата.
У Беларусі асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як 6 мільярдаў долараў. Нагадаем, у 2020 годзе гэты паказчык складаў 7,3 мільярда долараў.
Аб'ём золатавалютных рэзерваў не з'яўляецца індыкатарам пагаршэння ці паляпшэння эканамічнай сітуацыі.
Гэта аб'ём, які пастаянна вагаецца, залежыць ад перыядаў выплаты па знешніх даўгах Беларусі, ваганню курсу золата на рынках і змянення спецыяльных правоў запазычання МВФ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка даў чыноўнікам заданне па інфляцыі на 2022 год
Знешні дзярждоўг Беларусі ў студзені - кастрычніку знізіўся на 1,6%
Стала вядома, якой будзе інфляцыя ў Беларусі па выніках 2021 года
Стужка навiн
0