Касцёл у Будславе не зможа адзначыць Каляды з паломікамі

© Elena GavrilenkoБудслаўскі касцёл
Будслаўскі касцёл - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2021
Падпісацца
Служба ў храме, які пацярпеў пасля пажару, пакуль не аднавілася - у ім працягваюцца рэстаўрацыйныя работы.
МІНСК, 8 сне - Sputnik. Напярэдадні Калядных свят у Мінску пройдзе кірмаш, атрыманыя сродкі ад якога пойдуць на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла.
Цяпер храм зачынены для наведвальнікаў. У суседнім будынку праходзяць Рараты - святая імша пры свечках, але ў ім можа змясціцца не больш за дваццаць чалавек. Да таго ж дзейнічаюць каронавірусныя абмежаванні. Па гэтых прычынах паломнікам пакуль давядзецца набрацца цярпення і чакаць, пакуль работы па рэстаўрацыі не завершацца.
© Elena GavrilenkoКасцёл пацярпеў пры пажары ў траўні бягучага года
Костел пострадал при пожаре в мае текущего года - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2021
Касцёл пацярпеў пры пажары ў траўні бягучага года
Кірмаш пройдзе ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы 19 снежня з 12.00 да 18.00.

Пажар у Будславе

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Будслаўскім касцёле 11 траўня гэтага года. Пра задымленне верхняга паверха пажарным у 7.47 паведаміў мясцовы ксёндз. Пажарныя разлікі прыбылі хутка, яны выявілі, што агонь узмацняецца.
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, іконы, прыналежнасці для богаслужэнняў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма – Будслаўскі абраз Божай Маці. Яна лічыцца адным з самых ушанаваных католікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.
Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, абвалілася адна з люстраў.
Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў урон у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Людзі праводзяць збор сродкаў на аднаўленне пацярпелай ад пажару святыні. Для ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння ў Будслаў прыязджалі добраахвотнікі.
Кантраляваць ход выканання рамонтна-аднаўленчых работ у касцёле прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну.
Калі прыхаджане змогуць наведаць храм, пакуль невядома. Раней планавалася, што службы ў Будслаўскім касцёле могуць аднавіцца да Дня Усіх Святых, які католікі адзначалі 1 лістапада.
Будслаўскі фестываль - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2021
Фота
Будслаўскі фэст: тысячы пілігрымаў каля святога абраза
Таксама на Sputnik:
У Будслаўскім касцёле хутка могуць аднавіцца службы
Развальваецца на часткі: купал касцёла ў Будславе ў аварыйным стане
Фотафакт: часовы "дах" у Будслаўскім касцёле
Стужка навiн
0