https://bel.sputnik.by/20211209/belarusk-eks-avyadyspetchar-aguchy-yashche-adnu-versyu-ab-reyse-ryanair-1058575193.html
Беларускі экс-авіядыспетчар агучыў яшчэ адну версію аб рэйсе Ryanair
Беларускі экс-авіядыспетчар агучыў яшчэ адну версію аб рэйсе Ryanair
Sputnik Беларусь
Борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюc 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля... 09.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-09T09:14+0300
2021-12-09T09:14+0300
2021-12-09T09:14+0300
авіярэйсы
ryanair
версія
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058574701_0:77:3281:1923_1920x0_80_0_0_08045996564d98c91d6d73bf5d0f70fb.jpg
МІНСК, 9 сне- Sputnik. Былы авіядыспетчар Нацыянальнага аэрапорта Мінск, які нібыта працаваў падчас інцыдэнту з самалётам Ryanair, збег у Польшчу і агучыў мясцовым уладам сваю версію таго, што адбывалася ў дыспетчарскай вышцы.Рэйс Ryanair быў пасаджаны ў Мінску ў траўні бягучага года пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.Авіядыспетчар Алег Галегаў - этнічны грузін, які жанаты на грамадзянцы Беларусі. Праз некалькі тыдняў пасля інцыдэнту з пасадкай борта ён нібыта знік з краіны, пра гэта паведаміла газета New York Times са спасылкай на крыніцы ў сілах бяспекі ЕC.Па дадзеных выдання, яго "рады былі вітаць" у Польшчы.У далейшым мужчына нібыта дэталёва расказаў пра падзеі, якія адбыліся ў аэрапорце беларускай сталіцы падчас пасадкі борта. Гэтую інфармацыю польскі бок выкарыстоўвае пры расследаванні.Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын пацвердзіў, што яны атрымалі дадзеныя ад непасрэднага сведкі.Газета напісала, што 23 траўня ў аэрапорце сітуацыяй у дыспетчарскай вышцы кіраваў нібыта афіцэр беларускага КДБ і ўвесь час "падтрымліваў бесперапынны тэлефонны кантакт" з кімсьці, каму яму неабходна было дакладваць аб становішчы.У сваю чаргу Галегаў быў адказны за інфармаванне пілотаў аб тым, што на борце знаходзіцца бомба.New York Times асабліва адзначыла, што паказанні дыспетчара прынцыпова не адрозніваюцца ад інфармацыі, якая з'яўлялася раней.Газета выказала меркаванне, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам маглі сапсавацца з-за расследавання на падставе паказанняў Галегава. Вядома, што мужчына ўжо пакінуў Польшчу, дзе ён знаходзіцца зараз, невядома.Інцыдэнт з самалётамНагадаем, што борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманыя ў аэрапорце.ЕС асудзіў такія дзеянні і ўвёў абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, таксама беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058574701_281:0:3012:2048_1920x0_80_0_0_9f9bdcb39a7de7c190d85adce26429f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
авіярэйсы, ryanair, версія, самалёт
авіярэйсы, ryanair, версія, самалёт
Беларускі экс-авіядыспетчар агучыў яшчэ адну версію аб рэйсе Ryanair
Борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюc 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
МІНСК, 9 сне- Sputnik. Былы авіядыспетчар Нацыянальнага аэрапорта Мінск, які нібыта працаваў падчас інцыдэнту з самалётам Ryanair, збег у Польшчу і агучыў мясцовым уладам сваю версію таго, што адбывалася ў дыспетчарскай вышцы.
Рэйс Ryanair быў пасаджаны ў Мінску ў траўні бягучага года пасля атрымання паведамлення аб мініраванні.
Авіядыспетчар Алег Галегаў - этнічны грузін, які жанаты на грамадзянцы Беларусі. Праз некалькі тыдняў пасля інцыдэнту з пасадкай борта ён нібыта знік з краіны, пра гэта паведаміла газета New York Times са спасылкай на крыніцы ў сілах бяспекі ЕC.
Па дадзеных выдання, яго "рады былі вітаць" у Польшчы.
У далейшым мужчына нібыта дэталёва расказаў пра падзеі, якія адбыліся ў аэрапорце беларускай сталіцы падчас пасадкі борта. Гэтую інфармацыю польскі бок выкарыстоўвае пры расследаванні.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын пацвердзіў, што яны атрымалі дадзеныя ад непасрэднага сведкі.
Газета напісала, што 23 траўня ў аэрапорце сітуацыяй у дыспетчарскай вышцы кіраваў нібыта афіцэр беларускага КДБ і ўвесь час "падтрымліваў бесперапынны тэлефонны кантакт" з кімсьці, каму яму неабходна было дакладваць аб становішчы.
У сваю чаргу Галегаў быў адказны за інфармаванне пілотаў аб тым, што на борце знаходзіцца бомба.
New York Times асабліва адзначыла, што паказанні дыспетчара прынцыпова не адрозніваюцца ад інфармацыі, якая з'яўлялася раней.
Газета выказала меркаванне, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам маглі сапсавацца з-за расследавання на падставе паказанняў Галегава. Вядома, што мужчына ўжо пакінуў Польшчу, дзе ён знаходзіцца зараз, невядома.
Нагадаем, што борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманыя ў аэрапорце.
ЕС асудзіў такія дзеянні і ўвёў абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, таксама беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
Макей растлумачыў, чаму ICAO увесь час
адкладае справаздачу па RyanairУ ICAO адклалі разгляд справаздачы па інцыдэнце з Ryanair да 2022 года
Закрытае неба: Беларусь разлічвае на справядлівае
рашэнне ICAO