https://bel.sputnik.by/20211209/kachanava-raskazala-mgrantam-ts-daduts-m-gramadzyanstva--belarus---vdea-1058592188.html
Качанава расказала мігрантам, ці дадуць ім грамадзянства ў Беларусі - відэа
Качанава расказала мігрантам, ці дадуць ім грамадзянства ў Беларусі - відэа
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Савета Рэспублікі ўручыла дзецям мігрантаў падарункі - цукеркі і цацкі, а таксама азнаёмілася з тым, як наладжаны побыт у крызісным цэнтры на мяжы... 09.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-09T17:19+0300
2021-12-09T17:19+0300
2021-12-09T17:19+0300
калючая загарода еўрасаюза
наталля качанава
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058588382_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_bd96e7c25d3b5fb043abac408e66066d.jpg
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў чацвер наведала транспартна-лагістычны цэнтр на беларуска-польскай мяжы, дзе зараз знаходзяцца каля тысячы мігрантаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік верхняй палаты парламента прыехала ў ТЛЦ у кампаніі губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктара Лісковіча, які пастаянна працуе ў лагеры мігрантаў.Па прыездзе Качанава прывітала ігуменню жаночага манастыра ў Гродне Гаўрылу, якая аказвае дапамогу мігрантам ад праваслаўнай царквы, і кіраўніка беларускага таварыства Чырвонага крыжа Дзмітрыя Шаўцова.На што жаляцца?Наталля Качанава таксама паразмаўляла з мігрантамі, некаторыя паскардзіліся ёй на не зусім камфортныя ўмовы ў цэнтры."Цяжка, таму што я не магу глядзець спакойна ў вочы дзяцей. Таму што яны воляй лёсу аказаліся вось у такіх умовах", ― адзначыла Качанава.Кіраўнік Савета Рэспублікі нагадала аб даручэнні прэзідэнта кантраляваць харчаванне і аказанне дапамогі мігрантам і ўдакладніла, што мэтай паездкі якраз і з'яўляецца праверка таго, што ў лагеры няма з гэтым праблем.Патрэбен калідорБеларусь робіць усё для таго, каб даць мігрантам магчымасць вярнуцца дадому і аблегчыць іх умовы знаходжання тут, адзначыла Качанава. Яна таксама звярнулася да еўрапейскіх краін наконт магчымасці пропуску мігрантаў у Еўропу.Яна таксама нагадала, што ў Беларусі былі гатовы санаторна-курортныя ўстановы, куды мігранты, у першую чаргу, жанчыны з дзецьмі, маглі пераехаць, але яны самі адмаўляліся, працягваючы заставацца паблізу ад мяжы. У мігрантаў па-ранейшаму ёсць магчымасць перабрацца ў больш камфортныя ўмовы беларускіх санаторыяў, падкрэсліла Качанава.Беларускае грамадзянстваКіраўнік Савета Рэспублікі таксама выказалася аб магчымасці атрымання мігрантамі беларускага грамадзянства, хаця і дадала, што яны па-ранейшаму імкнуцца на Захад."Калі людзі хочуць жыць і нармальна працаваць, ну не ведаю, я думаю, што і Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт нашай краіны - ён заўсёды па-добраму ставіцца да людзей, паглядзіце, колькі бежанцаў з Украіны ў свой час мы прынялі, 160 тысяч. І апошні ўказ падпісаны - толькі 500 грамадзянам Украіны грамадзянства Беларусі далі. Таму калі будуць такія людзі, якія хочуць жыць і працаваць, я думаю, што гэтае пытанне таксама вырашаем", ― сказала Качанава.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058588382_68:0:1028:720_1920x0_80_0_0_61761a2f1a08be326942a7d0a51eb496.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
наталля качанава, нелегальныя мігранты, видео
наталля качанава, нелегальныя мігранты, видео
Качанава расказала мігрантам, ці дадуць ім грамадзянства ў Беларусі - відэа
Кіраўнік Савета Рэспублікі ўручыла дзецям мігрантаў падарункі - цукеркі і цацкі, а таксама азнаёмілася з тым, як наладжаны побыт у крызісным цэнтры на мяжы. Падрабязнасці прыезду Наталлі Качанавай у ТЛЦ да мігрантаў глядзіце на відэа.
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў чацвер наведала транспартна-лагістычны цэнтр на беларуска-польскай мяжы, дзе зараз знаходзяцца каля тысячы мігрантаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік верхняй палаты парламента прыехала ў ТЛЦ у кампаніі губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктара Лісковіча, які пастаянна працуе ў лагеры мігрантаў.
Па прыездзе Качанава прывітала ігуменню жаночага манастыра ў Гродне Гаўрылу, якая аказвае дапамогу мігрантам ад праваслаўнай царквы, і кіраўніка беларускага таварыства Чырвонага крыжа Дзмітрыя Шаўцова.
Наталля Качанава таксама паразмаўляла з мігрантамі, некаторыя паскардзіліся ёй на не зусім камфортныя ўмовы ў цэнтры.
"Цяжка, таму што я не магу глядзець спакойна ў вочы дзяцей. Таму што яны воляй лёсу аказаліся вось у такіх умовах", ― адзначыла Качанава.
Кіраўнік Савета Рэспублікі нагадала аб даручэнні прэзідэнта кантраляваць харчаванне і аказанне дапамогі мігрантам і ўдакладніла, што мэтай паездкі якраз і з'яўляецца праверка таго, што ў лагеры няма з гэтым праблем.
"Вядома, гэта бяда, і я ніяк не магу зразумець кіраўнікоў тых краін, якія дапускаюць вось гэтае бязладдзе. Што сёння варта зрабіць гуманітарны калідор і прапусціць гэтых людзей. Іх зусім няшмат", ― адзначыла Качанава.
Беларусь робіць усё для таго, каб даць мігрантам магчымасць вярнуцца дадому і аблегчыць іх умовы знаходжання тут, адзначыла Качанава. Яна таксама звярнулася да еўрапейскіх краін наконт магчымасці пропуску мігрантаў у Еўропу.
Яна таксама нагадала, што ў Беларусі былі гатовы санаторна-курортныя ўстановы, куды мігранты, у першую чаргу, жанчыны з дзецьмі, маглі пераехаць, але яны самі адмаўляліся, працягваючы заставацца паблізу ад мяжы. У мігрантаў па-ранейшаму ёсць магчымасць перабрацца ў больш камфортныя ўмовы беларускіх санаторыяў, падкрэсліла Качанава.
Кіраўнік Савета Рэспублікі таксама выказалася аб магчымасці атрымання мігрантамі беларускага грамадзянства, хаця і дадала, што яны па-ранейшаму імкнуцца на Захад.
"Калі людзі хочуць жыць і нармальна працаваць, ну не ведаю, я думаю, што і Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт нашай краіны - ён заўсёды па-добраму ставіцца да людзей, паглядзіце, колькі бежанцаў з Украіны ў свой час мы прынялі, 160 тысяч. І апошні ўказ падпісаны - толькі 500 грамадзянам Украіны грамадзянства Беларусі далі. Таму калі будуць такія людзі, якія хочуць жыць і працаваць, я думаю, што гэтае пытанне таксама вырашаем", ― сказала Качанава.
Вось-вось народзіць: на беларускай мяжы
мігрантка чакае прыбаўленняРоўна 30 дзён на мяжы і 10 градусаў марозу:
як выжываюць мігранты – відэа