https://bel.sputnik.by/20211210/lukashenka-nazva-durnoy-zadumay-budantstva-stsyany-na-myazhy-polshchy--belarus-1058602563.html
Лукашэнка назваў дурной задумай будаўніцтва сцяны на мяжы Польшчы і Беларусі
Лукашэнка назваў дурной задумай будаўніцтва сцяны на мяжы Польшчы і Беларусі
Sputnik Беларусь
Будаўніцтва плота абыдзецца Польшчы не ў 400 ці 500 мільёнаў долараў, а ў мільярд, лічыць Аляксандр Лукашэнка. 10.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-10T09:16+0300
2021-12-10T09:16+0300
2021-12-10T09:16+0300
калючая загарода еўрасаюза
аляксандр лукашэнка
будаўніцтва
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
плот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058595838_0:296:3115:2048_1920x0_80_0_0_30fb9efda0636a6f98b5adb89b4e962d.jpg
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Будаўніцтва Польшчай сцяны на мяжы з Беларуссю будзе дурной і бязглуздай задумай, такое меркаванне падчас інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі ТРТ выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.На пытанне журналісткі тэлеканала аб тым, наколькі эфектыўным ён лічыць рашэнне Польшчы пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што, на яго думку, у кагосьці з ініцыятараў гэтага праекта скончыліся грошы, таму яны "хочуць за кошт гэтага праекта папоўніць свае кашалькі".Паводле ацэнкі кіраўніка беларускай дзяржавы, будаўніцтва агароджы будзе каштаваць Польшчы не 400 ці 500 мільёнаў долараў, а мільярд.Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на асобных участках граніцы такую сцяну пабудавалі ўжо, і, паводле яго слоў, спецслужбы Польшчы прызнаюць, што менавіта праз участкі, дзе яна ўстаноўлена, у краіну пранікла больш за ўсё бежанцаў.Ён таксама нагадаў аб сцяне, якую ЗША спрабавалі пабудаваць на мяжы з Мексікай.І адзначыў, што не адчувае напружання з гэтай нагоды: "Няхай будуюць, нам горш не будзе".Пры гэтым, адзначыў ён, у самой Польшчы палітычная абстаноўка нестабільная, урад можа не ўтрымацца на сваім месцы, а калі яму на змену прыйдуць больш гаспадарчыя людзі, яны, лічыць прэзідэнт Беларусі, знойдуць іншае прымяненне гэтым грошам.Пасля чаго нагадаў, што калі ў Германіі разбурылі сцяну паміж ФРГ і ГДР, гэта было названа перамогай дэмакратыі. "Цяпер што, яны хочуць Еўрасаюз абгарадзіць сцяной пяць з паловай метраў? Неяк з ідэалогіяй і дэмакратыяй не вяжацца. Дурная, бязглуздая задума", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.Сцяна на беларуска-польскай мяжыУлады Польшчы прынялі закон аб будаўніцтве капітальнай загароды на ўчастку мяжы з Беларуссю. Узводзіць сцяну маюць намер пачаць ужо ў снежні гэтага года.Польшча мяжуе з Беларуссю на ўчастках з Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі, тут і будзе ўстаноўлена загарода. Плануецца, што даўжыня яе будзе больш за 180 кіламетраў.Плануецца, што над асновай у выглядзе пяціметровых слупоў будзе нацягнуты калючы дрот. Уздоўж загароды будуць устаноўлены слупы з камерамі відэаназірання і датчыкамі руху. Узвядуць таксама і вышкі, на якіх будуць дзяжурыць пагранічнікі.Выдаткаваць на будаўніцтва плота плануецца 386 мільёнаў долараў, а пабудаваць загароду жадаюць ужо да сярэдзіны 2022 года.Польшча - не адзіная суседка Беларусі, якая на фоне міграцыйнага крызісу заявіла аб намеры пабудаваць на мяжы агароджу. У планах літоўскіх уладаў - агароджа працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на агароджу з Беларуссю і Расіяй.Міграцыйны крызісСумежныя з Беларуссю краіны ЕС - Польшча, Літва і Латвія - заявілі аб рэзкім павелічэнні колькасці мігрантаў, якія пранікаюць на іх тэрыторыю з Беларусі. Крызіс рэзка абвастрыўся 8 лістапада, калі на беларускім баку сабраліся некалькі тысяч мігрантаў. Спачатку яны ўладкавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), а ў панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і жывуць там.Большая частка тых, хто знаходзіцца на мяжы, - з Ірака, у Беларусь яны дабіраюцца на самалёце. Мігранты заяўляюць, што хочуць трапіць у Еўрасаюз, канчатковая мэта большасці - Германія.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/09/1058595838_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_4fee96f4007e281beff9b93f8a15c462.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, плот
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, плот
Лукашэнка назваў дурной задумай будаўніцтва сцяны на мяжы Польшчы і Беларусі
Будаўніцтва плота абыдзецца Польшчы не ў 400 ці 500 мільёнаў долараў, а ў мільярд, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Будаўніцтва Польшчай сцяны на мяжы з Беларуссю будзе дурной і бязглуздай задумай, такое меркаванне падчас інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі ТРТ выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
На пытанне журналісткі тэлеканала аб тым, наколькі эфектыўным ён лічыць рашэнне Польшчы пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што, на яго думку, у кагосьці з ініцыятараў гэтага праекта скончыліся грошы, таму яны "хочуць за кошт гэтага праекта папоўніць свае кашалькі".
Паводле ацэнкі кіраўніка беларускай дзяржавы, будаўніцтва агароджы будзе каштаваць Польшчы не 400 ці 500 мільёнаў долараў, а мільярд.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на асобных участках граніцы такую сцяну пабудавалі ўжо, і, паводле яго слоў, спецслужбы Польшчы прызнаюць, што менавіта праз участкі, дзе яна ўстаноўлена, у краіну пранікла больш за ўсё бежанцаў.
Ён таксама нагадаў аб сцяне, якую ЗША спрабавалі пабудаваць на мяжы з Мексікай.
"Адзін прэзідэнт будаваў, другі зараз разбурае. Думаю, можа так атрымацца і ў Польшчы", - сказаў Лукашэнка.
І адзначыў, што не адчувае напружання з гэтай нагоды: "Няхай будуюць, нам горш не будзе".
Пры гэтым, адзначыў ён, у самой Польшчы палітычная абстаноўка нестабільная, урад можа не ўтрымацца на сваім месцы, а калі яму на змену прыйдуць больш гаспадарчыя людзі, яны, лічыць прэзідэнт Беларусі, знойдуць іншае прымяненне гэтым грошам.
Пасля чаго нагадаў, што калі ў Германіі разбурылі сцяну паміж ФРГ і ГДР, гэта было названа перамогай дэмакратыі. "Цяпер што, яны хочуць Еўрасаюз абгарадзіць сцяной пяць з паловай метраў? Неяк з ідэалогіяй і дэмакратыяй не вяжацца. Дурная, бязглуздая задума", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Сцяна на беларуска-польскай мяжы
Улады Польшчы прынялі закон аб будаўніцтве капітальнай загароды на ўчастку мяжы з Беларуссю. Узводзіць сцяну маюць намер пачаць ужо ў снежні гэтага года.
Польшча мяжуе з Беларуссю на ўчастках з Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі, тут і будзе ўстаноўлена загарода. Плануецца, што даўжыня яе будзе больш за 180 кіламетраў.
Плануецца, што над асновай у выглядзе пяціметровых слупоў будзе нацягнуты калючы дрот. Уздоўж загароды будуць устаноўлены слупы з камерамі відэаназірання і датчыкамі руху. Узвядуць таксама і вышкі, на якіх будуць дзяжурыць пагранічнікі.
Выдаткаваць на будаўніцтва плота плануецца 386 мільёнаў долараў, а пабудаваць загароду жадаюць ужо да сярэдзіны 2022 года.
Польшча - не адзіная суседка Беларусі, якая на фоне міграцыйнага крызісу заявіла аб намеры пабудаваць на мяжы агароджу. У планах літоўскіх уладаў - агароджа працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на агароджу з Беларуссю і Расіяй.
Сумежныя з Беларуссю краіны ЕС - Польшча, Літва і Латвія - заявілі аб рэзкім павелічэнні колькасці мігрантаў, якія пранікаюць на іх тэрыторыю з Беларусі. Крызіс рэзка абвастрыўся 8 лістапада, калі на беларускім баку сабраліся некалькі тысяч мігрантаў. Спачатку яны ўладкавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), а ў панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і жывуць там.
Большая частка тых, хто знаходзіцца на мяжы, - з Ірака, у Беларусь яны дабіраюцца на самалёце. Мігранты заяўляюць, што хочуць трапіць у Еўрасаюз, канчатковая мэта большасці - Германія.
РФ спадзяецца: рашэнне па бежанцах заахвоціць Захад
прытрымлівацца правоў чалавекаБрытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу
з-за крызісу на мяжыЛітва працягнула
рэжым НЗ на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны студзеня 2022 года