https://bel.sputnik.by/20211211/belarus-uvyala-chasovuyu-zabaronu-na-vyvaz-muk-1058634189.html
Беларусь увяла часовую забарону на вываз мукі
Беларусь увяла часовую забарону на вываз мукі
Sputnik Беларусь
Раней сёлета ў краіне ўжо ўводзілася часовая забарона на вываз пшанічнай мукі і грэчкі, пры гэтым у Мінсельгасхарчы гарантавалі, што на ўнутраным рынку не... 11.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-11T12:38+0300
2021-12-11T12:38+0300
2023-02-23T14:06+0300
забарона
вываз
прадукты
харчовае эмбарга
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0b/1058633558_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_c9520dc5ca3677af9f07ee1e4816c8a9.jpg
МІНСК, 11 сне ― Sputnik. У Беларусі ўведзена часовая забарона на вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты, адпаведная пастанова Савета міністраў нумар 709 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў суботу.Вываз гэтай катэгорыі тавараў пакуль часова забаронены незалежна ад краіны паходжання як за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў дзяржавы - члены ЕАЭС, удакладняецца ў дакуменце.Пастанова ўступае ў сілу з яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.Пры гэтым ёсць шэраг выключэнняў, у прыватнасці, забарона на экспарт не датычыцца гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам або тавараў у рамках міжнародных транзітных перавозак.Раней у Беларусі ўжо ўводзілася часовая забарона на вываз пшанічнай мукі і грэчкі, яна пачала дзейнічаць у ліпені, абмежаванні на экспарт таксама былі ўведзены на 3 месяцы.Харчовае эмбарга ў адказ на санкцыіНа адыходзячым тыдні стала вядома аб увядзенні ў Беларусі забароны на ўвоз шэрагу тавараў з заходніх краін, якія прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай беларускага Саўміна ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".Згодна з дакументам харчовае эмбарга пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2022 года, пры гэтым унутраны рынак будзе забяспечаны харчаваннем, а прадпрыемствы рэспублікі - сыравінай, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211209/svoy-parmezan-u-nas-uzho-sts-kharchovae-embarga-poydze-belarus-tolk-na-karysts-1058565880.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0b/1058633558_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_63e8fe4ca0106307f18ea52b4de6832f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
забарона, вываз, прадукты, харчовае эмбарга, беларусь
забарона, вываз, прадукты, харчовае эмбарга, беларусь
Беларусь увяла часовую забарону на вываз мукі
12:38 11.12.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Раней сёлета ў краіне ўжо ўводзілася часовая забарона на вываз пшанічнай мукі і грэчкі, пры гэтым у Мінсельгасхарчы гарантавалі, што на ўнутраным рынку не будзе ні дэфіцыту, ні істотнай змены коштаў.
МІНСК, 11 сне ― Sputnik. У Беларусі ўведзена часовая забарона на вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты, адпаведная пастанова Савета міністраў нумар 709 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў суботу.
Вываз гэтай катэгорыі тавараў пакуль часова забаронены незалежна ад краіны паходжання як за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў дзяржавы - члены ЕАЭС, удакладняецца ў дакуменце.
Пастанова ўступае ў сілу з яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
Пры гэтым ёсць шэраг выключэнняў, у прыватнасці, забарона на экспарт не датычыцца гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам або тавараў у рамках міжнародных транзітных перавозак.
Раней у Беларусі ўжо ўводзілася часовая забарона на вываз пшанічнай мукі і грэчкі, яна пачала дзейнічаць у ліпені, абмежаванні на экспарт таксама былі ўведзены на 3 месяцы.
Харчовае эмбарга ў адказ на санкцыі
На адыходзячым тыдні стала вядома аб увядзенні ў Беларусі забароны на ўвоз шэрагу тавараў з заходніх краін, якія прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай беларускага Саўміна ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".
Згодна з дакументам харчовае эмбарга пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2022 года, пры гэтым унутраны рынак будзе забяспечаны харчаваннем, а прадпрыемствы рэспублікі - сыравінай, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.
ЕС назваў
контрсанкцыі Мінска непразрыстымі і незразумелымі
Мінсельгасхарч аб эмбарга: Беларусь будзе забяспечана харчаваннем
Мінск уводзіць
харчовае эмбарга на тавары з краін Захаду