https://bel.sputnik.by/20211212/lukashenka-spadzyaetstsa-na-aktyvzatsyyu-kantakta-z-turkmenstanam-1058647632.html
Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю кантактаў з Туркменістанам
Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю кантактаў з Туркменістанам
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр лічыць, што Туркменістан - прыклад міралюбнасці і добрасуседства, а таксама ўносіць уклад у міжнародную стабільнасць. 12.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-12T10:48+0300
2021-12-12T10:48+0300
2021-12-12T10:48+0300
аляксандр лукашэнка
туркменістан
стабільнасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102807/00/1028070019_0:159:3077:1890_1920x0_80_0_0_356df2bd19b101160b83efb1f2b343f4.jpg
МІНСК, 12 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву з нагоды нацыянальнага свята - Міжнароднага дня нейтралітэту.Лукашэнка таксама ўпэўнены, што сяброўскія адносіны, якія гістарычна склаліся паміж Мінскам і Ашхабадам, змогуць стаць падмуркам "для развіцця канструктыўнага палітычнага дыялогу, актывізацыі эканамічных і гуманітарных кантактаў".Беларускі лідэр пацвердзіў, што рэспубліка гатова пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Туркменістанам. Ён таксама пажадаў свайму туркменскаму калегу моцнага здароўя, новых перамог і здзяйсненняў, а народу краіны - дабрабыту і згоды.Дзень нейтралітэтуДзень нейтралітэту Туркменістана адзначаецца штогод 12 снежня і з'яўляецца другім па значнасці нацыянальным святам.У адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН, прынятай у гэты дзень у 1995 годзе, рэспубліка абавязуецца не ўдзельнічаць ва ўзброеных канфліктах і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.Падобны дакумент быў прыняты ўпершыню за час дзейнасці ўсёй міжнароднай супольнасці нацый.У Дзень нейтралітэту па ўсёй краіне праводзяцца масавыя народныя гулянні і святочныя канцэрты. У Ашхабадзе праходзяць міжнародныя канферэнцыі, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўскладаюць кветкі да Манумента нейтралітэту, які лічыцца сімвалам прыхільнасці дзяржавы і туркменскага народа ідэалам міру, стварэння і дабра.Чытайце таксама:
туркменістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102807/00/1028070019_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_96a6f4306d91e1b029fb3644d6af1ae1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, туркменістан, стабільнасць
аляксандр лукашэнка, туркменістан, стабільнасць
Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю кантактаў з Туркменістанам
Беларускі лідэр лічыць, што Туркменістан - прыклад міралюбнасці і добрасуседства, а таксама ўносіць уклад у міжнародную стабільнасць.
МІНСК, 12 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву з нагоды нацыянальнага свята - Міжнароднага дня нейтралітэту.
"Кіруючыся гэтым прынцыпам, Туркменістан уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай стабільнасці і бяспекі, з'яўляецца прыкладам міралюбнасці і добрасуседства", - гаворыцца ў тэксце.
Лукашэнка таксама ўпэўнены, што сяброўскія адносіны, якія гістарычна склаліся паміж Мінскам і Ашхабадам, змогуць стаць падмуркам "для развіцця канструктыўнага палітычнага дыялогу, актывізацыі эканамічных і гуманітарных кантактаў".
Беларускі лідэр пацвердзіў, што рэспубліка гатова пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Туркменістанам. Ён таксама пажадаў свайму туркменскаму калегу моцнага здароўя, новых перамог і здзяйсненняў, а народу краіны - дабрабыту і згоды.
Дзень нейтралітэту Туркменістана адзначаецца штогод 12 снежня і з'яўляецца другім па значнасці нацыянальным святам.
У адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН, прынятай у гэты дзень у 1995 годзе, рэспубліка абавязуецца не ўдзельнічаць ва ўзброеных канфліктах і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Падобны дакумент быў прыняты ўпершыню за час дзейнасці ўсёй міжнароднай супольнасці нацый.
У Дзень нейтралітэту па ўсёй краіне праводзяцца масавыя народныя гулянні і святочныя канцэрты. У Ашхабадзе праходзяць міжнародныя канферэнцыі, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўскладаюць кветкі да Манумента нейтралітэту, які лічыцца сімвалам прыхільнасці дзяржавы і туркменскага народа ідэалам міру, стварэння і дабра.
Няпросты шлях: Лукашэнка
павіншаваў лідэраў СНД з 30-годдзем Садружнасці
Спрадвеку нашы нацыі звязваюць трывалыя сувязі:
Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы