https://bel.sputnik.by/20211118/lukashenka-nazva-asnovu-dlya-supratsontstva-belarus--latv-1058048898.html
Лукашэнка назваў аснову для супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі
Лукашэнка назваў аснову для супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз Латвія, як і ўвесь свет, перажывае няпростыя часы ва ўмовах пандэміі. 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T11:16+0300
2021-11-18T11:16+0300
2023-02-23T14:06+0300
аляксандр лукашэнка
латвія
супрацоўніцтва
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/15/1045521991_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_5c171467d120911e33d409233b5ec157.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі са 103-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Беларускі лідэр нагадаў, што ў гэты дзень у 1918 годзе Латвія набыла статус самастойнай дзяржавы.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз Латвія, як і ўвесь свет, перажывае няпростыя часы ва ўмовах пандэміі."Беларусь з павагай ставіцца да незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэту ўсіх краін, паважае іх нацыянальныя сімвалы і імкненне жыць у міры і згодзе", - падкрэсліў Лукашэнка.Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што даўняе сяброўства, добрасуседскія адносіны і развіццё шматвяковага дыялога паміж народамі дзвюх краін застануцца няўхільнай асновай для паглыблення плённага супрацоўніцтва.Адносіны паміж Мінскам і Рыгай цяпер абвастрыліся. Яшчэ ў маі бягучага года пасол Латвіі і супрацоўнікі пасольства былі высланы пасля інцыдэнту з беларускім флагам у латвійскай сталіцы. Тады кіраўнік латвійскага МЗС і мэр сталіцы падчас чэмпіянату свету па хакеі знялі дзяржаўны сцяг Беларусі і змянілі яго на бел-чырвона-белы.Пазней сітуацыя пагоршылася пасля таго, як мігранты з краін Блізкага Усходу пачалі пранікаць праз беларускую мяжу ў суседнія краіны - у тым ліку і Латвію. Рыга ўвяла рэжым НС на прыгранічнай тэрыторыі і заявіла, што будзе будаваць плот на мяжы, які пасля заменіць на пастаянны - з сучаснымі сістэмамі сігналізацыі і сачэння.Чытайце таксама:
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/15/1045521991_113:0:1820:1280_1920x0_80_0_0_4e2f3c244bd8cfe550dc58dc27b21bcb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, латвія, супрацоўніцтва, беларусь
аляксандр лукашэнка, латвія, супрацоўніцтва, беларусь
Лукашэнка назваў аснову для супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі
11:16 18.11.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз Латвія, як і ўвесь свет, перажывае няпростыя часы ва ўмовах пандэміі.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі са 103-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідэр нагадаў, што ў гэты дзень у 1918 годзе Латвія набыла статус самастойнай дзяржавы.
"Праз 100 з лішнім гадоў, нягледзячы на складаныя гістарычныя і палітычныя ўмовы, латвійскі народ захаваў сваю самабытнасць і нацэленасць на ўласны шлях развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз Латвія, як і ўвесь свет, перажывае няпростыя часы ва ўмовах пандэміі.
"Беларусь з павагай ставіцца да незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэту ўсіх краін, паважае іх нацыянальныя сімвалы і імкненне жыць у міры і згодзе", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што даўняе сяброўства, добрасуседскія адносіны і развіццё шматвяковага дыялога паміж народамі дзвюх краін застануцца няўхільнай асновай для паглыблення плённага супрацоўніцтва.
"У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім латышам свету, узаемаразумення і дабрабыту. Карыстаюся гэтай магчымасцю, каб накіраваць словы шчырай падтрымкі ў адрас нашых латвійскіх суседзяў, якія штодзень стойка пераадольваюць усе цяжкасці, працуюць дзеля сваёй будучыні", - адзначыў беларускі лідэр.
Адносіны паміж Мінскам і Рыгай цяпер абвастрыліся. Яшчэ ў маі бягучага года пасол Латвіі і супрацоўнікі пасольства былі высланы пасля інцыдэнту з беларускім флагам у латвійскай сталіцы. Тады кіраўнік латвійскага МЗС і мэр сталіцы падчас чэмпіянату свету па хакеі знялі дзяржаўны сцяг Беларусі і змянілі яго на бел-чырвона-белы.
Пазней сітуацыя пагоршылася пасля таго, як мігранты з краін Блізкага Усходу пачалі пранікаць праз беларускую мяжу ў суседнія краіны - у тым ліку і Латвію. Рыга ўвяла рэжым НС на прыгранічнай тэрыторыі і заявіла, што будзе будаваць плот на мяжы, які пасля заменіць на пастаянны - з сучаснымі сістэмамі сігналізацыі і сачэння.
Латвія пачала
ваенныя вучэнні каля беларускай мяжы
Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй
магчымасць склікання Савета НАТАЛатвія стала сусветным "лідарам" па распаўсюджванню COVID-19 і
сыходзіць у лакдаўн