Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў рашэнне па пакеце заходніх санкцый
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Рашэнне па справе абвясціў сёння ў Мінску старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Канстытуцыйны Суд Беларусі расцэньвае еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да краіны як закранаючыя нацыянальныя інтарэсы.
Пра гэта гаворыцца ў рашэнні па справе "Аб адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права дакументаў, прынятых (выдадзеных) Еўрапейскім саюзам, некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь". Абвяшчэнне гэтага рашэння адбылося сёння ў Мінску.
"Канстытуцыйны суд лічыць, што прынятыя Еўрапейскім саюзам і некаторымі замежнымі дзяржавамі дакументы адносна асобных фізічных і юрыдычных асоб Беларусі ствараюць пэўныя складанасці ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў розных галінах эканомікі, абцяжарваюць рэалізацыю сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх праў і свабод грамадзян, што ў выніку закранае нацыянальныя інтарэсы Беларусі", - цытуюць старшыню Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча дзяржаўныя беларускія СМІ.
Міклашэвіч таксама адзначыў, што дакументы, па якіх у адносінах да Беларусі ўводзяцца абмежавальныя меры, не адпавядаюць Статуту ААН.
Новыя санкцыі Захаду
Еўрасаюз 2 снежня прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі. Чорны спісак датычыцца 11 суб'ектаў гаспадарання, а таксама 17 фізічных асоб, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі і ЗША. У новы пакет рэстрыкцый увайшлі 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны. Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.
Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска.
Канада і Вялікабрытанія таксама прынялі санкцыі. Канада ўнесла ў чорны спісак 24 фізічныя і сем юрыдычных асоб з Беларусі. Сярод грамадзян Беларусі, супраць якіх Канада ўвяла абмежаванні, таксама значыцца Дзмітрый Лукашэнка.
Прадстаўнікі брытанскага ўрада паведамілі, што іх краіна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да кампаніі "Беларуськалій", а таксама шэрага грамадзян рэспублікі. У прыватнасці, у спіску аказаліся пяць журналістаў дзяржаўных СМІ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка адобрыў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый
Беларусь ставіць рэкорды па экспарце сваіх тавараў праз Эстонію – СМІ
Шольц і Маравецкі абмеркавалі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Галоўчанка расказаў, як Беларусь будзе кампенсаваць урон ад санкцый
Мінск уводзіць харчовае эмбарга на тавары з краін Захаду
Чарвякоў: імпартазамяшчэнне дазваляе змагацца з наступствамі санкцый
"Белавія": наступствы санкцый не закрануць пасажыраў
МЗС назвала санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады супраць Беларусі незаконнымі