https://bel.sputnik.by/20211216/tavara-z-dzyarzhanym-regulyavannem-tsen-stane-mensh-1058751592.html
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
Sputnik Беларусь
У Федэрацыі прафсаюзаў пры гэтым заявілі, што будуць сачыць, каб не было некантралюемага і неабгрунтаванага росту цэн. 16.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-16T10:17+0300
2021-12-16T10:17+0300
2021-12-16T10:17+0300
федэрацыя прафсаюзаў беларусі
тавар
кошт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_0:0:3641:2048_1920x0_80_0_0_0305bfc5b394dda486a9f75ad3764a96.jpg
МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларускія ўлады прынялі рашэнне скараціць колькасць катэгорый тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, але ФПБ будзе па-ранейшаму кантраляваць цэны, аб гэтым заявіў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Пазнякоў.Як вынікае з тэлесюжэту навін у эфіры АНТ, у 100-ю пастанову ўрада па стрымліванні цэн на сацыяльна значныя тавары ўнесены змяненні - з гэтага пераліку выключана амаль 50 працэнтаў пазіцый.Раней у спісе было амаль 60 найменняў, а зараз - менш за 30.На што адпусцілі цэныЗняты абмежаванні на прадукты так званай першай неабходнасці - некаторыя крупы, гародніну, каўбасы, рыбу.Па ягоных словах, пасля таго як кошты апусцілі, яны могуць узляцець - тым больш перад святамі, у прыватнасці, Новым годам, таму КДК І ФПБ будзе арганізоўваць рэйды па крамах."МАРГ прыняў рашэнне, што мы будзем праводзіць сумесныя рэйды ў складзе рабочых груп, маніторыць гэтыя таварныя пазіцыі для таго, каб не дапусціць неабгрунтаваны спекулятыўны рост цэн", - сказаў намеснік старшыні ФПБ.Пра тое, што цэны на некаторыя сацыяльна значныя прадукты растуць, асабліва ў сталіцы, адзначыла і загадчык аддзела сацпартнёрства і працоўных адносін Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Алеся Арцюшына."З месяца ў месяц прадукты пачынаюць паволі расці", – сказала яна.Па словах Арцюшынай, асабліва адбівалася гэта ў адыходзячым годзе на сельскагаспадарчай прадукцыі, таксама пачаўся рост цэнт на некаторыя віды круп.У ФПБ таксама паведамілі, што ў лістападзе цэны на малочныя прадукты, масла, муку, рыбу, цукар і яйкі засталіся практычна на тым жа ўзроўні.Раней эканамічны аналітык Аляксандр Казлоў выказаў меркаванне, што з-за санкцыйных войнаў тавары могуць падаражэць да 40 працэнтаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211129/darag-drug-khleb-chamu-bulba--belarus-stala-zalatoy-1058320865.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_138:0:2869:2048_1920x0_80_0_0_53aaf1a96b02aa251c8af5d503560e58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
федэрацыя прафсаюзаў беларусі, тавар, кошт
федэрацыя прафсаюзаў беларусі, тавар, кошт
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
У Федэрацыі прафсаюзаў пры гэтым заявілі, што будуць сачыць, каб не было некантралюемага і неабгрунтаванага росту цэн.
МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларускія ўлады прынялі рашэнне скараціць колькасць катэгорый тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, але ФПБ будзе па-ранейшаму кантраляваць цэны, аб гэтым заявіў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Пазнякоў.
Як вынікае з тэлесюжэту навін у эфіры АНТ, у 100-ю пастанову ўрада па стрымліванні цэн на сацыяльна значныя тавары ўнесены змяненні - з гэтага пераліку выключана амаль 50 працэнтаў пазіцый.
Раней у спісе было амаль 60 найменняў, а зараз - менш за 30.
Зняты абмежаванні на прадукты так званай першай неабходнасці - некаторыя крупы, гародніну, каўбасы, рыбу.
"З сённяшняга дня мы бяром на асаблівы кантроль тыя групы тавараў, па якіх зняты абмежаванні" - заявіў Пазнякоў на сумесным пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы сумесна з КДК.
Па ягоных словах, пасля таго як кошты апусцілі, яны могуць узляцець - тым больш перад святамі, у прыватнасці, Новым годам, таму КДК І ФПБ будзе арганізоўваць рэйды па крамах.
"МАРГ прыняў рашэнне, што мы будзем праводзіць сумесныя рэйды ў складзе рабочых груп, маніторыць гэтыя таварныя пазіцыі для таго, каб не дапусціць неабгрунтаваны спекулятыўны рост цэн", - сказаў намеснік старшыні ФПБ.
Пра тое, што цэны на некаторыя сацыяльна значныя прадукты растуць, асабліва ў сталіцы, адзначыла і загадчык аддзела сацпартнёрства і працоўных адносін Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Алеся Арцюшына.
"З месяца ў месяц прадукты пачынаюць паволі расці", – сказала яна.
Па словах Арцюшынай, асабліва адбівалася гэта ў адыходзячым годзе на сельскагаспадарчай прадукцыі, таксама пачаўся рост цэнт на некаторыя віды круп.
У ФПБ таксама паведамілі, што ў лістападзе цэны на малочныя прадукты, масла, муку, рыбу, цукар і яйкі засталіся практычна на тым жа ўзроўні.
Раней эканамічны аналітык Аляксандр Казлоў выказаў меркаванне, што з-за санкцыйных войнаў тавары могуць падаражэць да 40 працэнтаў.
Інфляцыя замарудзілася: у Беларусі знізіўся
рост цэн на прадуктыАгародніна стала даражэйшай, садавіна - таннейшай. Як змяніліся
кошты ў лістападзе?
Беларускі прэм'ер ацаніў
стан эканомікі краіны