https://bel.sputnik.by/20211129/darag-drug-khleb-chamu-bulba--belarus-stala-zalatoy-1058320865.html
Дарагі "другі хлеб": чаму бульба ў Беларусі стала залатой
Дарагі "другі хлеб": чаму бульба ў Беларусі стала залатой
Sputnik Беларусь
У Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат) паведамілі: у кастрычніку мінулага года кілаграм бульбы каштаваў 74 капейкі, зараз у сярэднім — 1,31 беларускага... 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T11:48+0300
2021-11-29T11:48+0300
2021-11-29T11:48+0300
прадукты харчавання
беларусь
статыстыка
бульба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104259/60/1042596028_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_2c1209a8e85a3946c7244066530fb39d.jpg
Па кошце бульбы на ўнутраным рынку Беларусь абагнала ўсіх суседзяў. Кошты ўзляцелі амаль у два разы. А гэтай восенню Мінск упершыню пачаў імпартаваць нацыянальны прадукт у час збору ўраджаю.Чаму бульба даражэе з кожным днём, хоць, як запэўніваюць фермеры, яе ў краіне вышэй за дах, высвятляла карэспандэнт РІА Навіны Наталля Дэмбінская.Рэкордны скачокУ Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат) паведамілі: у кастрычніку мінулага года кілаграм бульбы каштаваў 74 капейкі, зараз у сярэднім — 1,31 беларускага рубля. Гэта значыць падаражэнне на 77%. У Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі налічылі яшчэ больш - 90%. У Польшчы, Расіі і ва Украіне клубняплод зараз таннейшы.За студзень - люты, паводле афіцыйнай статыстыкі, кошты выраслі на 21,3%. Тады ж прафсаюзы звярнулі ўвагу на тое, што бульбы ў Беларусі вырабляюць значна больш, чым трэба для ўнутранага спажывання.З ураджаем праблем сапраўды няма: у 2020-м - 5,2 мільёны тон. Асноўную частку - да 80% пасяўной плошчы, каля пяці мільёнаў тон, - даюць асабістыя падворкі. Астатняе - сельгасарганізацыі і фермерскія гаспадаркі. Сярэднегадавое спажыванне на душу насельніцтва - каля двух цэнтнераў.Пры гэтым упершыню ў гісторыі Беларусь пачала закупляць бульбу ў сезон збору ўраджаю. Галоўным экспарцёрам выступіла Украіна - 15,5 тысячы тон. Імпарт вырас на 40 працэнтаў у гадавым выражэнні. Як растлумачылі ў Мінсельгасхарчы, закупкі ў жніўні і верасні прызначаліся для прамысловай перапрацоўкі. Аднак аналітыкі звязалі гэта з сітуацыяй на ўнутраным рынку.З іншага боку, у жніўні адзначалі рэзкае павелічэнне паставак бульбы з Беларусі ў Расію: у 11 разоў больш за ранейшую, 94,3 тысячы тон. Гэта абгрунтавалі разрывам эканамічных сувязей з партнёрамі праз санкцыі.Высокі сабекоштУ некамерцыйным аб'яднанні "Асацыяцыя рознічных гандлёвых сетак Беларусі" бачаць праблему ў тым, што фермерам часта зручней прадаваць бульбу ў Расію або ва Украіну. Там плацяць адразу, а ў Беларусі гандлёвыя сеткі па законе могуць цягнуць дваццаць дзён, указвала Наталля Шаблінская, выканаўчы дырэктар асацыяцыі.Да таго ж некаторыя адмаўляліся ад падаражэлага прадукта. Але кошты толькі раслі - услед за выдаткамі на паліва, электраэнергію, арэнду зямлі.Па словах фермераў, пакуль вырошчваць бульбу больш-менш рэнтабельна. Але танней ужо няма куды - гэта пагражае рэзкім скарачэннем пасяўных плошчаў і адтокам рабочай сілы.Прадукты моцна падаражэлі ва ўсім свеце. Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ХСА), у кастрычніку міжнародныя кошты дасягнулі максімуму з ліпеня 2011-га.Аднак бульба беларусам, лічаць фермеры, усё роўна па кішэні. Бывала, што прадавалі ніжэй за сабекошт — калі прапанова значна перавышала попыт."Спажыванне — на 120 рублёў (беларускіх) у год на чалавека пры сённяшняй цане (рубель за кілаграм). Сярэдні заробак у Беларусі — 1400 у месяц. Хіба гэта дорага? Вёска не можа аддаваць усё задарма", — разважае Мантус.Але ёсць і іншы пункт гледжання. Як паведаміла крыніца на рынку, узнік моцны перакос, а таму дзяржава павінна ўмяшацца. "Бульбы ў краіне вышэйшыя за дах. Але ў нас няма нармальнага рыначнага рэгулявання эканомікі. І мы павінны стрымліваць цэны на сацыяльна значныя прадукты. У першую чаргу для сваіх спажыўцоў", — указаў эксперт.Прапанавалі мерыУ Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФБП) канстатавалі: даражэе і іншая традыцыйная для беларусаў гародніна. Капуста - у два разы, буракі - на 87%, морква - на 70%. Прычым з імпартнымі прадуктамі гэта адбываецца не ў такой ступені."Прафсаюзы неаднаразова прапаноўвалі ўраду прыняць меры для стабілізацыі цэн на агародніну. Безвынікова", — падкрэслілі ў нацыянальным прафцэнтры. Дзмітрый Шаўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін ФБП, лічыць, што час казаць аб доўгатэрміновых кантрактах."Тады вытворцы будуць упэўнены, што іх прадукцыю выкупяць на працягу сезона, прычым па дагаворнай цане. Спажыўцам гэта гарантуе тавар і стабільны кошт. Акрамя таго, для зімова-вясновага перыяду падаражэння агародніны (бульба, капуста, морква, буракі) трэба ўдасканаліць фарміраванне стабілізацыйных фондаў", — растлумачыў Шаўчук.У Расіі сітуацыя падобная. Паводле інфармацыі Расстата, бульба дадала 50 працэнтаў, морква і буракі — 30, а белакачанная капуста — усе 100. Прычыны тыя ж. Але дадаўся і неўраджай. Таму запасы гародніны ў сховішчах будуць раставаць, а кошты - расці.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211025/dzyarzhkantrol-pravery-tseny--kramakh--znaysho-shmat-parushennya-1057438502.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104259/60/1042596028_67:0:2798:2048_1920x0_80_0_0_534b05f6cbee08c16a7680d23671a74b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прадукты харчавання, беларусь, статыстыка, бульба
прадукты харчавання, беларусь, статыстыка, бульба
Дарагі "другі хлеб": чаму бульба ў Беларусі стала залатой
У Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат) паведамілі: у кастрычніку мінулага года кілаграм бульбы каштаваў 74 капейкі, зараз у сярэднім — 1,31 беларускага рубля. Гэта значыць падаражэнне на 77%. У Польшчы, Расіі і ва Украіне клубняплод зараз таннейшы.
Па кошце бульбы на ўнутраным рынку Беларусь абагнала ўсіх суседзяў. Кошты ўзляцелі амаль у два разы. А гэтай восенню Мінск упершыню пачаў імпартаваць нацыянальны прадукт у час збору ўраджаю.
Чаму бульба даражэе з кожным днём, хоць, як запэўніваюць фермеры, яе ў краіне вышэй за дах, высвятляла карэспандэнт РІА Навіны Наталля Дэмбінская.
У Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат) паведамілі: у кастрычніку мінулага года кілаграм бульбы каштаваў 74 капейкі, зараз у сярэднім — 1,31 беларускага рубля. Гэта значыць падаражэнне на 77%. У Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі налічылі яшчэ больш - 90%. У Польшчы, Расіі і ва Украіне клубняплод зараз таннейшы.
За студзень - люты, паводле афіцыйнай статыстыкі, кошты выраслі на 21,3%. Тады ж прафсаюзы звярнулі ўвагу на тое, што бульбы ў Беларусі вырабляюць значна больш, чым трэба для ўнутранага спажывання.
З ураджаем праблем сапраўды няма: у 2020-м - 5,2 мільёны тон. Асноўную частку - да 80% пасяўной плошчы, каля пяці мільёнаў тон, - даюць асабістыя падворкі. Астатняе - сельгасарганізацыі і фермерскія гаспадаркі. Сярэднегадавое спажыванне на душу насельніцтва - каля двух цэнтнераў.
Пры гэтым упершыню ў гісторыі Беларусь пачала закупляць бульбу ў сезон збору ўраджаю. Галоўным экспарцёрам выступіла Украіна - 15,5 тысячы тон. Імпарт вырас на 40 працэнтаў у гадавым выражэнні. Як растлумачылі ў Мінсельгасхарчы, закупкі ў жніўні і верасні прызначаліся для прамысловай перапрацоўкі. Аднак аналітыкі звязалі гэта з сітуацыяй на ўнутраным рынку.
З іншага боку, у жніўні адзначалі рэзкае павелічэнне паставак бульбы з Беларусі ў Расію: у 11 разоў больш за ранейшую, 94,3 тысячы тон. Гэта абгрунтавалі разрывам эканамічных сувязей з партнёрамі праз санкцыі.
У некамерцыйным аб'яднанні "Асацыяцыя рознічных гандлёвых сетак Беларусі" бачаць праблему ў тым, што фермерам часта зручней прадаваць бульбу ў Расію або ва Украіну. Там плацяць адразу, а ў Беларусі гандлёвыя сеткі па законе могуць цягнуць дваццаць дзён, указвала Наталля Шаблінская, выканаўчы дырэктар асацыяцыі.
Да таго ж некаторыя адмаўляліся ад падаражэлага прадукта. Але кошты толькі раслі - услед за выдаткамі на паліва, электраэнергію, арэнду зямлі.
Па словах фермераў, пакуль вырошчваць бульбу больш-менш рэнтабельна. Але танней ужо няма куды - гэта пагражае рэзкім скарачэннем пасяўных плошчаў і адтокам рабочай сілы.
"Моцна падаражэў бензін, вырас курс еўра. Кошт пестыцыдаў, неабходных для вырошчвання бульбы, павялічыўся ў два з паловай разы. А тэхніка? Калі трактар абыходзіцца на 20% больш, то ў сабекошце будзе 50-60%, бо акупіцца ён не адразу. Дадайце заробкі працаўнікам — іх таксама трэба павышаць", — тлумачыць Галіна Мантус, кіраўнік беларускай фермерскай гаспадаркі "Фартуна Агра".
Прадукты моцна падаражэлі ва ўсім свеце. Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ХСА), у кастрычніку міжнародныя кошты дасягнулі максімуму з ліпеня 2011-га.
Аднак бульба беларусам, лічаць фермеры, усё роўна па кішэні. Бывала, што прадавалі ніжэй за сабекошт — калі прапанова значна перавышала попыт.
"Спажыванне — на 120 рублёў (беларускіх) у год на чалавека пры сённяшняй цане (рубель за кілаграм). Сярэдні заробак у Беларусі — 1400 у месяц. Хіба гэта дорага? Вёска не можа аддаваць усё задарма", — разважае Мантус.
Але ёсць і іншы пункт гледжання. Як паведаміла крыніца на рынку, узнік моцны перакос, а таму дзяржава павінна ўмяшацца. "Бульбы ў краіне вышэйшыя за дах. Але ў нас няма нармальнага рыначнага рэгулявання эканомікі. І мы павінны стрымліваць цэны на сацыяльна значныя прадукты. У першую чаргу для сваіх спажыўцоў", — указаў эксперт.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФБП) канстатавалі: даражэе і іншая традыцыйная для беларусаў гародніна. Капуста - у два разы, буракі - на 87%, морква - на 70%. Прычым з імпартнымі прадуктамі гэта адбываецца не ў такой ступені.
"Прафсаюзы неаднаразова прапаноўвалі ўраду прыняць меры для стабілізацыі цэн на агародніну. Безвынікова", — падкрэслілі ў нацыянальным прафцэнтры. Дзмітрый Шаўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін ФБП, лічыць, што час казаць аб доўгатэрміновых кантрактах.
"Тады вытворцы будуць упэўнены, што іх прадукцыю выкупяць на працягу сезона, прычым па дагаворнай цане. Спажыўцам гэта гарантуе тавар і стабільны кошт. Акрамя таго, для зімова-вясновага перыяду падаражэння агародніны (бульба, капуста, морква, буракі) трэба ўдасканаліць фарміраванне стабілізацыйных фондаў", — растлумачыў Шаўчук.
У Расіі сітуацыя падобная. Паводле інфармацыі Расстата, бульба дадала 50 працэнтаў, морква і буракі — 30, а белакачанная капуста — усе 100. Прычыны тыя ж. Але дадаўся і неўраджай. Таму запасы гародніны ў сховішчах будуць раставаць, а кошты - расці.
25 кастрычніка 2021, 16:16
Мінсельгасхарч супакоіў беларусаў:
бульбы хопіць усім. І на экспарт
Фотафакт: у Беларусі з'явіўся
помнік бульбеРасія будзе прасоўваць сваю
бульбу праз інтэрнэт