Дзякуй за сыноў: Лукашэнка ўзнагародзіў сем'і загінуўшых лётчыкаў і афіцэра КДБ

© Photo : Telegram / Пул ПервогоЗорка і пасведчанне Героя Беларусі
Зорка і пасведчанне Героя Беларусі  - Sputnik Беларусь, 1920, 17.12.2021
Падпісацца
Пілоты разбіліся пад Баранавічамі падчас трэніровачнага палёту ў траўні гэтага года, а баец групы "Альфа" загінуў падчас правядзення спецаперацыі ў Мінску.
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў зоркі Герояў Беларусі сем'ям загінуўшых лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі і ордэн "За асабістую мужнасць" родным афіцэра КДБ Дзмітрыя Федасюка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў беларускага лідэра, усе трое загінулі пры выкананні воінскага абавязку і пакінулі яркі след у гісторыі краіны.
"Вашы хлопцы, пражыўшы вельмі кароткае жыццё, пакінулі найярчэйшы след у гісторыі нашай краіны, нашай дзяржавы. Дзякуй вам за сыноў, за вашых родных і блізкіх. Наша справа зрабіць усё, наш абавязак, каб народ і дзяржава памяталі іх. Паверце, так і будзе", - звярнуўся прэзідэнт да сем'яў загінуўшых.

Трагедыя ў Баранавічах

Самалёт Як-130 разбіўся пад Баранавічамі 19 траўня падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту. Лётчыкі - маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка - сутыкнуліся з адмовай сістэмы кіравання і вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў.
За некалькі секунд да сутыкнення з зямлёй ваенныя пілоты катапультаваліся, але, на жаль, загінулі. Як-130 упаў паміж дамамі, у выніку ўдалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва.

Перастрэлка ў Мінску

У Мінску падчас спецаперацыі 28 верасня ў кватэры па вуліцы Якубоўскага загінуў афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным "Нірвана". Таксама загінуў мужчына, які страляў у яго, - Андрэй Зельцэр. Спецаперацыю па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, праводзілі супрацоўнікі КДБ.
"Калі хлопцы зайшлі, як мне далажылі, Дзіма апярэдзіў іншых, фактычна прыкрываючы групу, забег у кватэру першым. Хлопцы папярэдзілі - яны ўбачылі чалавека са зброяй, літаральна некалькі секунд і, як звычайна: "Зброя на падлогу!". Замест гэтага мярзотнік страляе у Дзмітрыя. Прама ў сэрца трапіў. І, паміраючы, ён расстрэльвае з двух стрэлаў (трэцяга ўжо не змог зрабіць) гэтага забойцу", ​​- расказваў раней падрабязнасці здарэння Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ прайшло у Мінску
Карпянкоў: калі не ўбачым паднятых рук, вораг будзе знішчаны
Загінулі пры выкананні: гучныя выпадкі забойстваў сілавікоў у Беларусі
Стужка навiн
0