https://bel.sputnik.by/20211217/ldery-erasayuza-damovlsya-lepsh-abaranyats-svae-mezhy-ad-mgranta-1058784084.html
Лідэры Еўрасаюза дамовіліся лепш абараняць свае межы ад мігрантаў
Лідэры Еўрасаюза дамовіліся лепш абараняць свае межы ад мігрантаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі дзяржаў запатрабавалі забяспечыць бесперашкодны доступ міжнародным гуманітарным арганізацыям у Беларусь для дапамогі мігрантам, якія аказаліся на... 17.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-17T10:47+0300
2021-12-17T10:47+0300
2021-12-17T10:47+0300
калючая загарода еўрасаюза
еўрасаюз
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058034542_0:57:1280:777_1920x0_80_0_0_c39110bef46272cd2460b67ed17c2483.jpg
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Лідэры краін Еўрапейскага саюза падтрымалі неабходнасць лепш абараняць свае межы пасля міграцыйнага крызісу, з якім сутыкнулася Беларусь і сумежныя з ёю краіны ЕС.У дакуменце па выніках брусельскага саміту гаворыцца, што еўрапейскія лідэры адзначылі важнасць абароны знешніх граніц, у тым ліку з дапамогай умацавання прававой базы.Кіраўнікі краін таксама выказаліся наконт уведзенага нядаўна пятага пакета санкцый супраць Беларусі і падкрэслілі сваю гатоўнасць узгадніць далейшыя меры "ў выпадку неабходнасці".Акрамя таго, еўрапейскія лідэры запатрабавалі забяспечыць бесперашкодны доступ міжнародным гуманітарным арганізацыям у Беларусь для дапамогі мігрантам, якія аказаліся на беларуска-польскай мяжы.З пачатку крызісу там працуюць прадстаўнікі Чырвонага крыжа, у апошнія дні да іх далучылася тэхнічная місія Міжнароднай арганізацыі міграцыі, якая дапамагае бежанцам добраахвотна вярнуцца на радзіму.Большасць мігрантаў, якія "затрымаліся" ў Беларусі пасля няўдалай спробы трапіць у Еўрасаюз, - грамадзяне Ірака. Шмат у каго з іх няма пашпартоў. Дакументы былі або страчаны, або мэтанакіравана знішчаны ў знак пратэсту. Іракскія ўлады паведамілі аб тым, што аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211212/vykhadny--lagery-bezhantsa-shchaslvyya-batsk-futbol--rok-ruskay-1058648505.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058034542_88:0:1225:853_1920x0_80_0_0_cae5ba42a1ad147a25bc1d397e51ae30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўрасаюз, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы
еўрасаюз, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы
Лідэры Еўрасаюза дамовіліся лепш абараняць свае межы ад мігрантаў
Кіраўнікі дзяржаў запатрабавалі забяспечыць бесперашкодны доступ міжнародным гуманітарным арганізацыям у Беларусь для дапамогі мігрантам, якія аказаліся на беларуска-польскай мяжы.
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Лідэры краін Еўрапейскага саюза падтрымалі неабходнасць лепш абараняць свае межы пасля міграцыйнага крызісу, з якім сутыкнулася Беларусь і сумежныя з ёю краіны ЕС.
У дакуменце па выніках брусельскага саміту гаворыцца, што еўрапейскія лідэры адзначылі важнасць абароны знешніх граніц, у тым ліку з дапамогай умацавання прававой базы.
"У гэтых адносінах ЕС прапануе Савету вывучыць прапановы Еўракамісіі аб часовых надзвычайных мерах", - адзначаецца ў заяве.
Кіраўнікі краін таксама выказаліся наконт уведзенага нядаўна пятага пакета санкцый супраць Беларусі і падкрэслілі сваю гатоўнасць узгадніць далейшыя меры "ў выпадку неабходнасці".
Акрамя таго, еўрапейскія лідэры запатрабавалі забяспечыць бесперашкодны доступ міжнародным гуманітарным арганізацыям у Беларусь для дапамогі мігрантам, якія аказаліся на беларуска-польскай мяжы.
З пачатку крызісу там працуюць прадстаўнікі Чырвонага крыжа, у апошнія дні да іх далучылася тэхнічная місія Міжнароднай арганізацыі міграцыі, якая дапамагае бежанцам добраахвотна вярнуцца на радзіму.
Большасць мігрантаў, якія "затрымаліся" ў Беларусі пасля няўдалай спробы трапіць у Еўрасаюз, - грамадзяне Ірака. Шмат у каго з іх няма пашпартоў. Дакументы былі або страчаны, або мэтанакіравана знішчаны ў знак пратэсту. Іракскія ўлады паведамілі аб тым, што аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".
Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.
Стала вядома, колькі гуманітаркі беларусы
перадалі бежанцам на мяжыВывазны рэйс у Багдад для бежанцаў запланаваны на пятніцу
Мігранты з'язджаюць: яшчэ 120 чалавек звярнуліся ў МАМ па новыя пашпарты