https://bel.sputnik.by/20211221/adukatsyyny-tsentr-pachne-pratsavats-u-lagery-mgranta-na-myazhy-1058886728.html
Адукацыйны цэнтр пачне працаваць у лагеры мігрантаў на мяжы
Адукацыйны цэнтр пачне працаваць у лагеры мігрантаў на мяжы
Sputnik Беларусь
Многія мігранты працягваюць спадзявацца на тое, што Польшча прапусціць іх у краіны Еўрасаюза, аднак частка бежанцаў усё ж вярнулася ў Ірак. 21.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-21T17:12+0300
2021-12-21T17:12+0300
2021-12-21T17:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
польшча
бежанцы
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
адукацыя
еўрасаюз
мяжа
лагер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058421344_0:240:1280:960_1920x0_80_0_0_1f24574c22da92519b3730141bee51c1.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Адукацыйны мабільны цэнтр адкрыюць для мігрантаў да канца тыдня ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай мяжы, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалогіі і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка.Яна адзначыла, што рашэнне на працягу двух дзён устанавіць два мабільныя адукацыйныя цэнтры было прынята, "каб мінімальна нейкія магчымасці нашых падлеткаў забяспечыць.Паводле яе слоў, ужо распрацавана адукацыйная канцэпцыя, якая будзе складацца з трох частак: відэаўрокаў на роднай мове бежанцаў, псіхалагічнай дапамогі, забаўляльнай дзейнасці.Вучыцца тут будуць прыкладна 60 дзяцей па жаданні бацькоў, прымушаць нікога не стануць. На дадзены момант у ТЛЦ "Брузгі" знаходзяцца каля 600 мігрантаў.Пашпарты для тых, хто хоча вярнуццаБольшасць мігрантаў, якія "затрымаліся" ў Беларусі пасля няўдалай спробы трапіць у Еўрасаюз, - грамадзяне Ірака. Шмат у каго з іх няма пашпартоў. Дакументы былі альбо страчаны, альбо мэтанакіравана знішчаны ў знак пратэсту.Іракскія ўлады паведамілі аб тым, што аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца ў Ірак.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211220/belarus-sabrala-5-tamo-dokaza-zhorstkkh-adnosn-polshchy-da-bezhantsa-1058837928.html
беларусь
польшча
еўрасаюз
ірак
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058421344_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_89156b8585a25932e95c7b77abdd58e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, польшча, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, адукацыя, еўрасаюз, мяжа, лагер, ірак, адукацыйны цэнтр
беларусь, польшча, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, адукацыя, еўрасаюз, мяжа, лагер, ірак, адукацыйны цэнтр
Адукацыйны цэнтр пачне працаваць у лагеры мігрантаў на мяжы
Многія мігранты працягваюць спадзявацца на тое, што Польшча прапусціць іх у краіны Еўрасаюза, аднак частка бежанцаў усё ж вярнулася ў Ірак.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Адукацыйны мабільны цэнтр адкрыюць для мігрантаў да канца тыдня ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай мяжы, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалогіі і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка.
Яна адзначыла, што рашэнне на працягу двух дзён устанавіць два мабільныя адукацыйныя цэнтры было прынята, "каб мінімальна нейкія магчымасці нашых падлеткаў забяспечыць.
"Я думаю, да канца тыдня гэтыя два цэнтры будуць устаноўлены", - сказала Сцепаненка.
Паводле яе слоў, ужо распрацавана адукацыйная канцэпцыя, якая будзе складацца з трох частак: відэаўрокаў на роднай мове бежанцаў, псіхалагічнай дапамогі, забаўляльнай дзейнасці.
Вучыцца тут будуць прыкладна 60 дзяцей па жаданні бацькоў, прымушаць нікога не стануць. На дадзены момант у ТЛЦ "Брузгі" знаходзяцца каля 600 мігрантаў.
Пашпарты для тых, хто хоча вярнуцца
Большасць мігрантаў, якія "затрымаліся" ў Беларусі пасля няўдалай спробы трапіць у Еўрасаюз, - грамадзяне Ірака. Шмат у каго з іх няма пашпартоў. Дакументы былі альбо страчаны, альбо мэтанакіравана знішчаны ў знак пратэсту.
Іракскія ўлады паведамілі аб тым, што аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі".
Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца ў Ірак.
Мігранты з'язджаюць: яшчэ 120 чалавек
звярнуліся ў МАМ па новыя пашпартыВыхадны ў лагеры бежанцаў: шчаслівыя бацькі,
футбол і ўрокі рускай"Мы таксама людзі":
бежанцы зноў зладзілі мітынг на мяжы
"Яны ж дзеці":
як жывуць маленькія мігранты на мяжы – відэа