https://bel.sputnik.by/20211221/guln-kran-snd-u-2023-godze-pryme-mnsk-1058865328.html
Гульні краін СНД у 2023 годзе прыме Мінск
Гульні краін СНД у 2023 годзе прыме Мінск
Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы праводзяцца ў мэтах умацавання дружалюбных сувязей паміж народамі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 21.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-21T09:23+0300
2021-12-21T09:23+0300
2023-08-04T10:34+0300
у свеце
мінск
снд
гульні
гульні краін снд
беларусь
спорт
спаборніцтвы
краіна
народ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056398990_0:0:3253:1830_1920x0_80_0_0_5c809e9308c94000d965b4dde78cb65c.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. II Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдуць у 2023 годзе ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.Месцам правядзення ІІІ Гульняў у 2025 годзе стане Азербайджан.Гульні краін СНДЗборная Беларусі на першых Гульнях краін СНД заваявала 69 медалёў. У скарбонцы нашай зборнай 8 залатых, 32 сярэбраныя, 29 бронзавых узнагарод.У неафіцыйным медальным заліку Беларусь размясцілася на пятым радку выніковай табліцы. На першым месцы – зборная Расіі, у спартсменаў якой 215 медалёў (114, 42, 59). Другую пазіцыю заняла каманда Узбекістана (23-32-36), трэцюю – спартсмены з Казахстана (18-35-53).Гульні прайшлі ў Казані з 4 па 11 верасня. У іх удзельнічала каля 1100 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін СНД.Ідэю правядзення Гульняў краін СНД прапанавала Расійская Федэрацыя. Яна была падтрымана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ 28 верасня 2018 года.Спаборніцтвы праводзяцца "ў мэтах умацавання традыцыйна склаўшыхся дружалюбных сувязей паміж народамі і практычнай рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў".Першапачаткова спаборніцтвы хацелі прымеркаваць да 100-годдзя Татарстана і правесці ў жніўні 2020 года. Потым іх перанеслі на верасень.Меркавалася, што Гульні стануць першым буйным міжнародным спартыўным мерапрыемствам пасля пандэміі каронавіруса. Аднак перамагчы COVID-19 у 2020 годзе не атрымалася – Гульні СНД адклалі на 2021-ы.У праграму Гульняў увайшлі спаборніцтвы па 16 відах спорту.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211104/baksr-yagen-karmlchyk-zavayava-pershy-za-6-gado-medal-chs-dlya-belarus-1057674984.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056398990_522:0:3253:2048_1920x0_80_0_0_1aacc4ea16fcf1e1133c6747b811226f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, мінск, снд, гульні, гульні краін снд, беларусь, спорт, спаборніцтвы, краіна, народ, садружнасць незалежных дзяржаў, ii гульні краін снд
у свеце, мінск, снд, гульні, гульні краін снд, беларусь, спорт, спаборніцтвы, краіна, народ, садружнасць незалежных дзяржаў, ii гульні краін снд
Гульні краін СНД у 2023 годзе прыме Мінск
09:23 21.12.2021 (абноўлена: 10:34 04.08.2023) Спаборніцтвы праводзяцца ў мэтах умацавання дружалюбных сувязей паміж народамі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. II Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдуць у 2023 годзе ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Месцам правядзення ІІІ Гульняў у 2025 годзе стане Азербайджан.
"Прынята рашэнне даручыць рабочай групе па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў краін СНД распрацаваць да 1 чэрвеня 2022 года праект Палажэння аб чэмпіянатах (першынствах, кубках) СНД па відах спорту", - гаворыцца ў паведамленні.
Зборная Беларусі на першых Гульнях краін СНД заваявала 69 медалёў. У скарбонцы нашай зборнай 8 залатых, 32 сярэбраныя, 29 бронзавых узнагарод.
У неафіцыйным медальным заліку Беларусь размясцілася на пятым радку выніковай табліцы. На першым месцы – зборная Расіі, у спартсменаў якой 215 медалёў (114, 42, 59). Другую пазіцыю заняла каманда Узбекістана (23-32-36), трэцюю – спартсмены з Казахстана (18-35-53).
Гульні прайшлі ў Казані з 4 па 11 верасня. У іх удзельнічала каля 1100 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін СНД.
Ідэю правядзення Гульняў краін СНД прапанавала Расійская Федэрацыя. Яна была падтрымана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ 28 верасня 2018 года.
Спаборніцтвы праводзяцца "ў мэтах умацавання традыцыйна склаўшыхся дружалюбных сувязей паміж народамі і практычнай рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў".
Першапачаткова спаборніцтвы хацелі прымеркаваць да 100-годдзя Татарстана і правесці ў жніўні 2020 года. Потым іх перанеслі на верасень.
Меркавалася, што Гульні стануць першым буйным міжнародным спартыўным мерапрыемствам пасля пандэміі каронавіруса. Аднак перамагчы COVID-19 у 2020 годзе не атрымалася – Гульні СНД адклалі на 2021-ы.
У праграму Гульняў увайшлі спаборніцтвы па 16 відах спорту.
Трэцяе месца агульнага заліку: беларускія
"мастачкі" завяршылі выступленне на ЧС
Ад 22 да 7 медалёў:
хроніка выступленняў беларусаў на летніх Алімпіядах