https://bel.sputnik.by/20211221/mnsterstva-akhovy-zdaroya-dazvolla-vaktsynavats-dzyatsey-ad-covid-19-1058873219.html
Міністэрства аховы здароўя дазволіла вакцынаваць дзяцей ад COVID-19
Міністэрства аховы здароўя дазволіла вакцынаваць дзяцей ад COVID-19
Sputnik Беларусь
Прышчэпку можна будзе атрымаць не раней, чым праз паўгода пасля перанесенай інфекцыі і толькі са згоды бацькоў. 21.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-21T13:47+0300
2021-12-21T13:47+0300
2021-12-21T13:47+0300
covid-19
бацькі і дзеці
беларусь
дзеці
міністэрства аховы здароўя
вакцынацыя
прышчэпкі
каронавірусная інфекцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/15/1045951026_0:157:2977:1832_1920x0_80_0_0_5bed5df87c0986cd976eeec292eabbee.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей ад 12 да 17 гадоў супраць каронавіруса, паведамілі ў ведамстве.Прышчэпку зробяць толькі з пісьмовай згоды бацькоў ці законных прадстаўнікоў. Пры гэтым з моманту перанесенай інфекцыі COVID-19 павінна прайсці не менш за шэсць месяцаў, таксама важнай умовай з'яўляецца адсутнасць супрацьпаказанняў.Вакцынаваць дзяцей Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кітайскім прэпаратам Verо Cell ("Сінафарм"). Згодна з планам, прышчэпку можна будзе зрабіць ужо з 27 снежня.Вакцынацыя ў БеларусіВакцынаваць супраць каронавіруса ў Беларусі пачалі ў канцы 2020 года, спачатку прышчэпкі зрабілі людзям з зоны рызыкі, у першую чаргу – медыкам. Да сённяшняга дня больш за 4,28 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны, а больш за 3,29 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.У чацвер, 16 снежня, Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне расійскага прэпарату ад каронавіруса "КовиВак". У краіну паступіла 300 тысяч доз, а ў некаторых паліклініках ужо пачалася вакцынацыя.Такім чынам, зараз беларусы могуць выбраць сабе прышчэпку з чатырох прэпаратаў: расійскія "КовиВак", "Спутник V" і "Спутник Лайт", кітайскі Vero Cell ("Сінафарм"). Прышчапіцца можна не толькі ва ўстановах аховы здароўя: пункты вакцынацыі працуюць у гандлёвых цэнтрах, на рынках, некаторых прадпрыемствах, станцыях метро. Карта пунктаў вакцынацыі ў Мінску - тут.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211009/sputnik-v-snafarm-ts-sputnik-layt---yakaya-vaktsyna-lepsh-1057073756.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/15/1045951026_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_7c596492b758485f2065d8a45531ac88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
covid-19, бацькі і дзеці, беларусь, дзеці, міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя, прышчэпкі, каронавірусная інфекцыя
covid-19, бацькі і дзеці, беларусь, дзеці, міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя, прышчэпкі, каронавірусная інфекцыя
Міністэрства аховы здароўя дазволіла вакцынаваць дзяцей ад COVID-19
Прышчэпку можна будзе атрымаць не раней, чым праз паўгода пасля перанесенай інфекцыі і толькі са згоды бацькоў.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей ад 12 да 17 гадоў супраць каронавіруса, паведамілі ў ведамстве.
Прышчэпку зробяць толькі з пісьмовай згоды бацькоў ці законных прадстаўнікоў. Пры гэтым з моманту перанесенай інфекцыі COVID-19 павінна прайсці не менш за шэсць месяцаў, таксама важнай умовай з'яўляецца адсутнасць супрацьпаказанняў.
Вакцынаваць дзяцей Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кітайскім прэпаратам Verо Cell ("Сінафарм"). Згодна з планам, прышчэпку можна будзе зрабіць ужо з 27 снежня.
Вакцынаваць супраць каронавіруса ў Беларусі пачалі ў канцы 2020 года, спачатку прышчэпкі зрабілі людзям з зоны рызыкі, у першую чаргу – медыкам. Да сённяшняга дня больш за 4,28 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны, а больш за 3,29 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У чацвер, 16 снежня, Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне расійскага прэпарату ад каронавіруса "КовиВак". У краіну паступіла 300 тысяч доз, а ў некаторых паліклініках ужо пачалася вакцынацыя.
Такім чынам, зараз беларусы могуць выбраць сабе прышчэпку з чатырох прэпаратаў: расійскія "КовиВак", "Спутник V" і "Спутник Лайт", кітайскі Vero Cell ("Сінафарм"). Прышчапіцца можна не толькі ва ўстановах аховы здароўя: пункты вакцынацыі працуюць у гандлёвых цэнтрах, на рынках, некаторых прадпрыемствах, станцыях метро. Карта пунктаў вакцынацыі ў Мінску -
тут.
9 кастрычніка 2021, 14:52
У Расіі зарэгістравана
вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"
Эфектыўнасць вакцыны
"Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ
Кожнаму другому: падлічана,
колькі ў свеце зроблена прышчэпак ад COVID-19
У праваслаўных храмах Мінска свяшчэннікі
будуць заклікаць да вакцынацыі