https://bel.sputnik.by/20211221/satssetk-eks-pretendenta-na-pasadu-prezdenta-belarus-pryznal-ekstremstskm-1058866140.html
Сацсеткі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
Сацсеткі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
Sputnik Беларусь
На гэты час больш за 300 інтэрнет-рэсурсаў у Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. 21.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-21T09:53+0300
2021-12-21T09:53+0300
2021-12-21T09:53+0300
беларусь
сацсеткі
валерый цапкала
экстрэмізм
інтэрнэт-рэсурсы
пратэсты пасля выбараў у беларусі
пратэсты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/14/1045510818_0:55:3072:1783_1920x0_80_0_0_fbf957b4d226d41da8e8842468586785.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Судом Цэнтральнага раёна Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Валерый Цапкала", Тelegram-чата "Валерый Цапкала абмеркаванне", а таксама аналаг на відэахостынгу YouTube прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК МУС Беларусі.Цапкала з'яўляецца экс-кіраўніком Парка высокіх тэхналогій, ён планаваў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў 2020-м, але не быў зарэгістраваны кандыдатам, з'ехаў у Маскву, затым адправіўся ў Кіеў, а адтуль – у Варшаву. Яго жонка Вераніка засталася ў Беларусі і брала актыўны ўдзел у выбарчай гонцы кандыдата Святланы Ціханоўскай. За дзень да выбараў яна таксама пакінула краіну.У лютым бягучага года ў Генеральнай пракуратуры паведамілі, што цэнтральны апарат Следчага камітэта расследуе справу ў дачыненні да Цапкалы – яму інкрымінаваны тры эпізоды атрымання хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса). Крыху пазней у дачыненні да яго распачалі яшчэ адну справу – за заклікі да дзеянняў, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы рэспублікі.Экс-міністр культурыАкрамя таго, у панядзелак інфармпрадукцыя Тelegram-канала "Павел Латушка", Тelegram-чата "Павел Латушка - Чат", а таксама аналагаў у сацыяльных сетках і відэахостынгу YouTube таксама была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.Былы міністр культуры Беларусі і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра Латушка – адзін з заснавальнікаў так званага Каардынацыйнага савета апазіцыі. Ён з'яўляецца фігурантам шэрага крымінальных спраў, узбуджаных у адносінах да членаў КС, - у тым ліку за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу рэспублікі або ўчынення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.На дадзены момант Латушка знаходзіцца за мяжой, куды ён накіраваўся пасля восені 2020 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210722/pratasevch-raskry-nyuansy-pratsy-telegram-kanala-paslya-vybara-u-belarus-1055057632.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/14/1045510818_218:0:2949:2048_1920x0_80_0_0_c34c5c04620d01ca03f1bf59c089ff25.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, сацсеткі, валерый цапкала, экстрэмізм, інтэрнэт-рэсурсы, пратэсты пасля выбараў у беларусі, пратэсты
беларусь, сацсеткі, валерый цапкала, экстрэмізм, інтэрнэт-рэсурсы, пратэсты пасля выбараў у беларусі, пратэсты
Сацсеткі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
На гэты час больш за 300 інтэрнет-рэсурсаў у Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Судом Цэнтральнага раёна Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Валерый Цапкала", Тelegram-чата "Валерый Цапкала абмеркаванне", а таксама аналаг на відэахостынгу YouTube прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК МУС Беларусі.
Цапкала з'яўляецца экс-кіраўніком Парка высокіх тэхналогій, ён планаваў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў 2020-м, але не быў зарэгістраваны кандыдатам, з'ехаў у Маскву, затым адправіўся ў Кіеў, а адтуль – у Варшаву. Яго жонка Вераніка засталася ў Беларусі і брала актыўны ўдзел у выбарчай гонцы кандыдата Святланы Ціханоўскай. За дзень да выбараў яна таксама пакінула краіну.
У лютым бягучага года ў Генеральнай пракуратуры паведамілі, што цэнтральны апарат Следчага камітэта расследуе справу ў дачыненні да Цапкалы – яму інкрымінаваны тры эпізоды атрымання хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса). Крыху пазней у дачыненні да яго распачалі яшчэ адну справу – за заклікі да дзеянняў, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы рэспублікі.
Акрамя таго, у панядзелак інфармпрадукцыя Тelegram-канала "Павел Латушка", Тelegram-чата "Павел Латушка - Чат", а таксама аналагаў у сацыяльных сетках і відэахостынгу YouTube таксама была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Былы міністр культуры Беларусі і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра Латушка – адзін з заснавальнікаў так званага Каардынацыйнага савета апазіцыі. Ён з'яўляецца фігурантам шэрага крымінальных спраў, узбуджаных у адносінах да членаў КС, - у тым ліку за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу рэспублікі або ўчынення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
На дадзены момант Латушка знаходзіцца за мяжой, куды ён накіраваўся пасля восені 2020 года.
Швед: Беларусь
не атрымлівала ад ЕС адказаў на запыты аб выдачы апазіцыянераў
СК хоча
экстрадыраваць з Латвіі Валерыя Цапкалу
КДБ РБ унёс у спіс маючых дачыненне да тэрарызму
Ціханоўскую і ЛатушкуКіраўнік КДБ Церцель: у нас ёсць
козыр супраць Ціханоўскай